расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1965). Герой Сац. Працы (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1951, педагог А.Ваганава), Ленінградскую кансерваторыю (1982). З 1951 салістка, з 1971 педагог-рэпетытар Марыінскага т-ра, з 1989 — «Амерыканскага тэатра балета» (Нью-Йорк). Выканальніца гал. партый у балетах рус. і замежнай класікі і сучасных аўтараў (многія ўпершыню ў СССР). Вяршынь балетнага акадэмізму дасягнула ў партыях Аўроры («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда» А.Глазунова), Жызэлі («Жызэль» А.Адана). Здымалася ў тэлеэкранізацыях балетаў, тэлефільмах-канцэртах і інш. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паставіла балеты «Жызэль» (1987), «Спячая прыгажуня» (1990). Дзярж. прэмія СССР 1980. «Залатая зорка» Міжнар. фестывалю танца ў Парыжы (1965), прэмія імя Г.Паўлавай (Парыж, 1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА Ніна Міхайлаўна (н. 9.8.1947, хутар Красненскі Сямікаракорскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел.артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1980). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1966). У 1966—88 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Выконвала гал. партыі пераважна лірыка-драм. плана. Яе мастацтва вызначалася ўпэўненай тэхнікай танца, закончанасцю поз, адточанасцю вярчэнняў, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Наталька («Курган» Я.Глебава), Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова). З 1992 жыве за мяжой.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 112—116.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́ВА Ала Барысаўна (н. 15.4.1949, Масква),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт. Расіі (1985). Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Муз. вучылішча імя М.Іпалітава-Іванава ў Маскве (1969), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1981). З 1970 артыстка Ліпецкай філармоніі, салістка эстр.арк. пад кіраўніцтвам А.Лундстрэма, вакальна-інстр. ансамбля «Вясёлыя рабяты», Расканцэрта. З 1988 маст. кіраўнік т-ра-студыі «Тэатр песні». У рэпертуары песні рас. і замежных кампазітараў, шмат з якіх выканала ўпершыню, уласныя песні. Яе выкананне вылучаецца драматург. пабудаванасцю, рэжысёрскай прадуманасцю кампазіцый. «Гран-пры» на Міжнар. фестывалях эстраднай песні «Залаты Арфей» (1975, Балгарыя) і «Бурштынавы салавей» у Сопаце (1978, Польшча). Здымалася ў кіно («Жанчына, якая спявае», «Прыйшла і гавару» і інш.). Яе творчасці прысвечаны тэлефільмы «Тэатр Алы Пугачовай» (1978), «У Алы» (1979), «Маналогі спявачкі» (1981) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1995.
бел.артыстка балета, педагог. Засл. арт. Таджыкістана (1957). Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1951). З 1951 працавала ў Туркменскім, Чэлябінскім, Куйбышаўскім т-рах оперы і балета. У 1959—72 адна з вядучых танцоўшчыц Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1962 (з перапынкамі) педагог Бел. харэагр. вучылішча (у 1971—77 маст. кіраўнік). Яе мастацтва вызначалі светлы, аптымістычны настрой, сталая тэхніка, артыстызм. Сярод партый: Марыя («Мара» Я.Глебава), Анежка («Святло і цені» Г.Вагнера), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Царэўна («Казка пра мёртвую царэўну» У.Дзешавова на тэмы А.Лядава), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана). Сярод вучаніц Л.Бржазоўская, Н.Паўлава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЕТАВЕ́Ц Таццяна Рамуальдаўна (н. 1.1.1960, Мінск),
бел.артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І.Савельевай). З 1979 салістка Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нац. рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А.Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А.Залётнева). З інш. рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Блудніца («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзяўчына («Балеро» на муз. М.Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта» Л.Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Мірта («Жызэль» А.Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), танцы ў операх.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988;
Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́ВА Таццяна Міхайлаўна (н. 13.11.1952, Рыга),
бел.артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1992). Скончыла Рыжскае харэагр. вучылішча (1971) і працавала ў т-ры оперы і балета Латвіі. З 1976 салістка, з 1998 педагог-рэпетытар Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Танцоўшчыца класічнага плана; ёй уласцівы эмац. выразнасць, тонкі густ, адчуванне стылю. Сярод партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Нэле («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален» Ф.Герольда), Распусніца («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1974) і Маскве (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЎНЗЕМ Ірма Пятроўна (27.9.1897, Мінск — 17.4.1975),
бел. і рас. спявачка (мецца-сапрана), збіральніца нар. песень. Засл. арт. Беларусі (1923). Нар.арт. Расіі (1957). Вучылася ў Петраградскай кансерваторыі (1915—17). З 1921 працавала ў Мінску, у канцэртах выконвала запісаныя ёю бел.нар. песні. З 1923 выкладала ў Бел.драм. студыі ў Маскве, у 1925—63 артыстка Маскоўскай філармоніі. Першая ў СССР пачала выконваць песні народаў свету на нац. мовах, у рэпертуары больш за 5 тыс. узораў песеннай творчасці больш як 60 народаў свету, у т. л. ў апрацоўках бел. кампазітараў. Падрыхтавала зб. «Рэвалюцыйныя песні народаў» (выд. 1931). Аўтар кн. «Чалавек ідзе за песняй» (1968). Пра Я. зняты дакумент. фільм «Мелодыя для голасу з аркестрам» (1986). Сярод вучняў В.Шутава.
Літ.:
Богуславский С. Ирма Яунзем, исполнительница песен народностей. М.; Л., 1927;
італьянская артыстка балета і спявачка; адна з відных прадстаўніц рамант. балета. Вучылася ў балетнай школе т-ра «Ла Скала». У 1832—53 выступала на сцэнах многіх т-раў Італіі і за мяжой, у т. л. ў Лондане, Парыжы, Пецярбургу; з 1833 разам з Ж.Перо, настаўнікам і мужам, які ў многім вызначыў яе творчы лёс. Сусв. вядомасць ёй прынесла першае выкананне напісанай для яе партыі Жызэлі («Жызэль» А.Адана) у Парыжскай оперы (1841). Сярод інш. партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Перы («Перы» Ф.Бургмюлера). У балетах «Чатыры стыхіі» Дж.Баеці, «Па-дэ-катр» і «Поры года» Пуні танцавала разам з М.Тальёні, Л.Гран, Ф.Чэрыта. Валодала драм. талентам. Яе творчасць прадвызначыла многія дасягненні віртуознага жаночага танца 2-й пал. 19 ст. Яе кар’еру спыніў няшчасны выпадак у 34-гадовым узросце.
бел.артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў т-рах Чэлябінска і Новасібірска. У 1959—75 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яркая характарная танцоўшчыца, валодала выразнай пластыкай, моцным сцэн. тэмпераментам.
Сярод партый: Мадэрнісцкая танцоўшчыца і Карчмарка («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава), Марта («Святло і цені» Г.Вагнера), Мерседэс і Вулічная танцоўшчыца («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Анітра («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Каляровая дзяўчына («Сцежкаю грому» К.Караева), Маўрытанка і Іспанка («Балеро» на муз. М.Равеля), фея Карабос («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), танцы — індускі («Баядэрка», Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда» А.Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка» С.Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі («Спартак» А.Хачатурана), а таксама ў операх «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Кармэн» Ж.Бізэ.