Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Жаўне́р ’польскі салдат’ (ТСБМ), ’салдат’ (БРС). Рус.жолнер ’польскі салдат’, укр.жовнір ’тс’, ’салдат’. З польск.żołnierz, ст.-польск.żołdnierz < ням.Söldner. Паводле Клячкоўскага (Зб. Развадоўскаму, II, 331) і Шцібера (Świat jęz. Sł., 295), ст.-польск. з ням. праз чэш. пасрэдніцтва да XIV ст. У ст.-бел. фіксуецца яшчэ з канца XV ст. жолнеръ з шэрагам вытворных (Булыка, Запазыч., 114–115), ст.-польск.żołdnierz зафіксавана ў першай палавіне XVI ст. (Рэчак). Ням.Sold ’плата прафесіянальнага салдата’, с.-ням.solt ’тс’ < ст.-франц.solt ’залатая манета, аплата салдата’ < познелац.sol(i)dus (nummus) ’шчырая манета’. С.-в.-ням.soldenx̄re, soldenier ’наёмны салдат’ утворана на гэтай аснове (Дудэн).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
płatny
płatn|y
платны; аплатны; які падлягае аплаце;
rachunek ~y w maju — рахунак з тэрмінам плацяжу ў маі;
~e usługi — платныя паслугі;
~y morderca разм. наёмны забойца; кілер;
~e gotówką — аплата наяўнымі;
~e z góry — папярэдняя аплата;
~e przy odbiorze — аплачваецца пры атрыманні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кампенса́цыя, ‑і, ж.
1.Аплата, узнагарода за якую‑н. работу; пакрыццё выдаткаў, страт і інш. Грашовая кампенсацыя. □ Паколькі ж адкупілася Староста ад жаніха занадта дарагой цаной, царква, у парадку, так сказаць, кампенсацыі, залічыла яе ў святыя.Краўчанка.// Выплата рабочаму або служачаму грашовых сум звыш зарплаты ў прадугледжаных законам выпадках. Кампенсацыя за нескарыстаны адпачынак.
2. Ураўнаважванне, выраўноўванне ў арганізме парушаных функцый шляхам іх нейтралізацыі. Кампенсацыя парока сэрца гіпертрафіяй.
3. Ліквідацыя знешніх уздзеянняў (тэмпературы, атмасфернага ціску і пад.) на работу дакладных механізмаў. Кампенсацыя компаса. Кампенсацыя маятніка.
[Лац. compensatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагрэсі́ўныв разн. знач. прогресси́вный;
усё ~нае чалаве́цтва змага́ецца за мір ва ўсім све́це — всё прогресси́вное челове́чество бо́рется за мир во всём ми́ре;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кампенса́цыя
(лац. compensatio)
1) аплата, узнагарода за што-н., пакрыццё якіх-н. выдаткаў, страт (напр. грашовая к. за нявыкарыстаны адпачынак);
2) мед. рэакцыя арганізма на пашкоджанне, пакрыццё функцый пашкоджанага органа або тканкі за кошт здаровых органаў і тканак (параўн.дэкампенсацыя);
3) псіх. аднаўленне парушанай раўнавагі псіхічных і псіхафізіялагічных працэсаў праз стварэнне процілегла накіраванай рэакцыі ці імпульсу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пла́та1 ’выплата, узнагарода за працу, службу ці за атрыманую рэч’, ’грашовая кампенсацыя’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Варл., Сцяшк. Сл.), укр.пла́та, рус.пла́та, польск.płaca (< *plat‑ja) ’від аплаты ў судзе’ (XV ст.), пазней ’плата за працу’, старое płata ’аплата’, в.-луж.płata ’плата, плацеж’, чэш.pláce, plat, славац.pláca, plat, славен.plȃt узнагарода’, pláča ’жалаванне’, серб.-харв.пла́та, пла́ћа ’плата, заробак’, макед., балг.плата ’тс’. Прасл.*plata, *platja, утворанае ад *platiti (Банькоўскі, 2, 615), якое ад *platъ > плат1 (гл.), было запазычана ў прагерм. мову (Мартынаў, Язык, 23–24). Паводле Фасмера (3, 274), ад *plata ўтворана *platiti.
Пла́та2 ’гатунак са скуры каніны’ (Касп.), рус.дыял.плат ’моцная скура для ботаў, якая не прапускае ваду’, польск.płat ’кавалак скуры’. Развіліся з плат1 (гл.) ’кавалак палатна’. Канец слова — пад уплывам ску́ра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЛГА́С, калектыўная гаспадарка,
форма арганізацыі с.-г. працы, створаная ў СССР у працэсе калектывізацыі сельскай гаспадаркі, спецыфічны тып с.-г. арцелі сялян, аб’яднаных для супольнай вытв-сці на аснове грамадскіх сродкаў і калект. працы. У БССР К. створаны ў 1929—37, на тэр.Зах. Беларусі — ў 1950-я г.
Мат.-тэхн. база першых К. складалася з абагуленых асн. сродкаў вытв-сці, якія належалі сялянам. У 1929 для тэхн. абслугоўвання былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС; існавалі да 1958). Сучасныя К. — пераважна шматгаліновыя гаспадаркі, спецыялізаваныя на вытв-сці малака, мяса, лёну, бульбы, цукр. буракоў. Гаспадарку вядуць на зямлі, якая з’яўляецца дзярж. уласнасцю, але перадаецца К. на вечнае карыстанне. Члены К. на агульным сходзе ці сходзе ўпаўнаважаных прымаюць статут, у якім вызначаны аспекты вытв.-гасп. дзейнасці, правы і абавязкі калгаснікаў, а для штодзённага кіраўніцтва гаспадаркай выбіраюць праўленне і яго старшыню. Напачатку аплата працы калгаснікаў вялася натуральнымі прадуктамі ў адпаведнасці з выпрацаванымі працаднямі. З 1960-х г.асн. форма аплаты працы — грашовая, ажыццяўляюцца і натуральныя выплаты. Многія К. маюць свае прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі, вытв-сці буд. матэрыялаў, швейныя майстэрні і інш. На сродкі некаторых К. пабудаваны сучасныя пасёлкі гар. тыпу, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, санаторыі, дамы і базы адпачынку. Кожны член К. мае права карыстацца зямельным надзелам (да 1 га) для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі. На 1.1.1997 у Беларусі 1810 К., якія аб’ядноўваюць 466 тыс.чал., маюць 7512 тыс.га зямель, у т. л. 3717 тыс.га ворных. З фарміраваннем рыначнай эканомікі некаторыя К. ператварыліся ў акц. т-вы, асацыяцыі фермераў, кааператываў і інш. аб’яднанні таваравытворцаў. Пашыраюцца формы арэнднага вядзення гаспадаркі. Асобныя калгаснікі выходзяць э К. і ствараюць свае фермерскія гаспадаркі.
Да арт.Калгас. Уезд у калгас «Прагрэс». Вёска Верцялішкі Гродзенскага раёна.