рэма́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Заўвага, памета на палях (рукапісу, кнігі).

2. Тлумачэнне аўтара да тэксту п’есы (звычайна ў дужках), у якім даецца дадатковая характарыстыка абставін дзеяння, знешняга выгляду або паводзін персанажа. Прыход Лявона на сцэну не суправаджаецца аўтарскай рэмаркай, дзе б указвалася на знешні выгляд героя. Ярош. У рэмарках паведамляюцца звесткі аб паводзінах, пачуццях, інтанацыях, жэстах, знешнім выглядзе дзеючых асоб, аб той абстаноўцы, у якой яны дзейнічаюць. А. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Есці, падмацоўвацца ежай. З гора забыўся, што трэба есці. Але я не стаў сілкавацца. Сабаленка. Антося наліла ў міску капусты, паставіла на стол і запрасіла Грышу: — Сілкуйся з дарогі, дзіцятка. Пальчэўскі. Алесь злез з воза і са здзіўленнем убачыў, што і яго Гняды таксама сілкуецца аўсом. Чарнышэвіч.

2. Спец. Атрымліваць адкуль‑н. што‑н. неабходнае для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Лямпы сілкуюцца ад паходнай электрастанцыі.

3. Зал. да сілкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уба́віцца, убаўлюся, убавішся, убавіцца; зак.

1. Зменшыцца, паменшыцца (у памерах, аб’ёме, колькасці і пад.). За год сям’я ўбавілася напалову. Убавіцца ў вазе. // часцей безас. Паменшыцца, аслабіцца ў сваім праяўленні (пра сілу якога‑н. дзеяння, стану і пад.). Кажу, не бяда, пані Ядзя, гонару ад таго не ўбавіцца, а дровы ў школе будуць. Быкаў.

2. часцей безас. Аддзяліцца ад чаго‑н., памяншаючы памеры, аб’ём або колькасць чаго‑н. З калоны ўбавілася некалькі чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ініцыяты́ва

(фр. initiative, ад лац. initiare = пачынаць)

1) самастойны пачын у якой-н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння (напр. праявіць ініцыятыву);

2) вядучая роля ў якіх-н. дзеяннях (напр. узяць ініцыятыву ў свае рукі);

3) здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў, прадпрымальнасць (напр. выхаванне ініцыятывы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

zasięg, ~u

м.

1. далёкасць;

zasięg działania — радыус дзеяння;

zasięg ognią — вайск.. далёкасць агню;

2. ахоп; аб’ём;

zasięg wiadomości — аб’ём ведаў;

poza ~iem czego — па-за межамі чаго;

w ~u czego — у межах чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ве́рцяха ’макацёр’ (Сцяшк. МГ), гродз. верцеха ’тс’ (Шн., 3), камянецк. вэрцюха́ ’вялікая гліняная міска’ (Шатал.), драг. вэ́ртяга ’макацёр’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), бяроз. вэртэга́ (Шатал.). Укр. вертьо́га ’род посуду’, польск. wiercioch ’таўкач, качалка, якімі труць што-небудзь у посудзе’. Пашырана на бел.-укр. тэрыторыі. Узыходзіць да vьrtěti (vŕ̥těti) ’круціць’. Утворана пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑ęga; пазней лексема стала абазначаць вынік дзеяння і злілася з назоўнікамі з суф. ‑оха (‑ёха), набыўшы адценне экспрэсіўнасці. На гэтай жа тэрыторыі вядома лексема вярцёха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Какажу́х, кокожух ’твань, дрыгва; зыбкае месца’ (тур., ДАБМ). Рэгіянальнае ўтварэнне ад кажух ’тс’ (гл.). На думку Талстога (геагр., 185), — падваенне пачатковага складу, не выключана, аднак, што гэта ўтварэнне па аналогіі да кобагня і пад., г. зн. з эфемерным прэфіксам у выніку дзеяння мадэлі ўтварэння, пабудаванай на этымалагічным пераасэнсаванні. Калі тут рэдуплікацыя складу, то аналагічнымі ўтварэннямі можна лічыць рус. смал., паўдн. і зах., паводле Даля, какаты ’абутак з лыка або бяросты і інш.’ (каты), укр. какабат. «Лучшая кошуля ніж какабат» (Грынч., 2, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр. поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус. дыял. попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережане ’тыя. хто едуць наперадзе’, польск. poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац. popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракяце́нь ’калатоўка’, ’прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы для збівання масла’ (паст., Сл. ПЗБ), раке́т ’мяшалка, зробленая з вяршыні маладой елкі’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 347). У апошняй форме, відавочна, літуанізм, ад літ. rekẽtis ’рагуля, развілістая галіна’, параўн. літ. reketùkas ’вешалка, зробленая з вяршыні маладой елкі, сасны’, але звязана з агульнаслав. rak (гл. рак1, ра́кавіна1, рала1). Далейшае ўтварэнне па рэгіянальнай прадуктыўнай мадэлі са значэннем прадмета дзеяння, напрыклад, кляпень ’малаток’, падавень ’вілы’ і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сфе́ра ’шар ці яго паверхня знутры’, ’прастора дзеяння; межы распаўсюджвання’ (ТСБМ), сфэ́ра ’абшар, на які сягаюць сілы, уплывы нябеснага цела; круг уплыву’ (Ласт.), ’абсяг’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел. спе́ра (сфе́ра) ’сфера, арбіта планет’, XV ст. < ст.-польск. sfera, spera < лац. sphaera ад грэч. σφατρα ’шар, мяч, ядро’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Сучаснае слова можа быць паўторным запазычаннем з рус. сфе́ра, дзе з XVII ст. праз польск. sfera або ням. Sphaere, якія, далей, да той жа крыніцы; гл. Фасмер, 3, 815.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)