РОБАТАТЭХНІ́ЧНЫ КО́МПЛЕКС,

сукупнасць апрацоўчых і інш. машын, прамысловых робатаў, транспартнага і дапаможнага абсталявання, прызначаных для аўтам. выканання тэхнал. аперацый. Звычайна мае сістэму праграмнага кіравання на базе ЭВМ ці мікрапрацэсара, што дае магчымасць яго хуткай пераналадкі на апрацоўку інш. вырабу заменай інструменту або праграмы.

У склад найпрасцейшага Р.к. ўваходзяць адзінка вытв. абсталявання (тэхнал., кантрольна-вымяральнага, выпрабавальнага і інш.), прамысл. робат (робіць загрузку-выгрузку вырабаў) і кіроўная сістэма. Адзін робат звычайна абслугоўвае 2—3 і больш адзінак вытв. абсталявання. Складаныя Р.к. ўключаюць некалькі простых, аўтаматыз. склад загатовак і трансп. сістэму сувязі паміж комплексамі і складам. Яны могуць адначасова апрацоўваць некалькі розных вырабаў або выконваць некалькі розных аперацый на адным вырабе. Кампаноўка Р.к. ў залежнасці ад размяшчэння тэхнал. абсталявання бывае лінейная, кругавая, лінейна-кругавая; кіраванне — цэнтралізаванае (ад ЭВМ або спец. прыстасавання), дэцэнтралізаванае (ад мясц. прыстасаванняў кіравання, звязаных паміж сабой для ўзаемнай каардынацыі) і камбінаванае. Р.к. з’яўляецца першаснай ячэйкай гібкай аўтаматызаванай вытворчасці, апрацоўчым або зборачным гібкім вытворчым модулем. Дазваляе значна павысіць каэф. загрузкі і зменнасці абсталявання. Гл. таксама Рабатызаваны тэхналагічны комплекс.

Літ.:

Роботизированные производственные комплексы. М., 1987;

Черпаков Б.И., Великович В.Б. Робототехнические комплексы. М., 1989;

Попов Е.П. Робототехника и гибкие производственные системы. М., 1987.

Г.​І.​Хуцкі.

Робататэхнічны комплекс для свідравання і фасоннага фрэзеравання вырабаў: 1 — гідрафікаваны механізм; 2 — паваротнае прыстасаванне; 3 — панэль, якая апрацоўваецца; 4 — прамысловы робат; 5 — сістэма кіравання; 6 — гідрастанцыя.

т. 13, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абтура́тар

(фр. obturateur, ад лац. obturare = закупорваць)

1) прыстасаванне ў затворах гармат, якое не дапускае прарыву парахавых газаў пры выстрале;

2) затвор, які перыядычна перакрывае светлавы паток у кіназдымачных, кінапраекцыйных, фотаэлектронных і іншых апаратах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

душ

(фр. douche, ад іт. doccia = вадасцёкавая труба)

1) прыстасаванне для аблівання цела тонкімі вадзянымі струменямі;

2) гігіенічная і лячэбная водная працэдура, якая заключаецца ва ўздзеянні на цела чалавека струменяў вады рознай тэмпературы і ціску.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манахо́рд

(гр. monochordon = які мае адну струну)

1) старажытны грэчаскі аднаструнны шчыпковы музычны інструмент;

2) прылада для вызначэння вышыні тону струны;

3) прыстасаванне ў фартэпіяна для перасоўвання клавішнага механізма;

4) назва клавікордаў да 18 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грэ́йфер

(ням. Greifer)

1) чарпак пад’ёмнага крана, які складаецца з некалькіх створак, што механічна раскрываюцца і закрываюцца пры пагрузцы зямлі, вугалю, металалому і інш.;

2) прыстасаванне ў апаратах і машынах для захоплівання прадмета, які апрацоўваецца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

піка́п

(англ. pick-up, ад pick up = паднімаць)

1) невялікі аўтамабіль, звычайна з адкрытым кузавам і з адкіднымі сядзеннямі каля бартоў;

2) прыстасаванне ў камбайне для падбірання скошаных сцёблаў і транспартавання іх у малацільны апарат.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пла́стыр

[(польск. plaster < ням. Pflaster, ад лац. (em)plastrum < гр. (em)plastron)]

1) нанесеная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладваецца да ран, нарываў;

2) прыстасаванне са спецыяльнай парусіны, якім часова латаюць прабоіны на судне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трал

(англ. trawl)

1) вялікая конусападобная сетка для лоўлі рыбы з суднаў (траўлераў);

2) прыстасаванне для вылоўлівання і знішчэння падводных і наземных мін;

3) гідраграфічная прылада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фауны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фі́дэр

(англ. feeder, ад feed = жывіць)

1) провад, які перадае электраэнергію на сілкавальныя пункты або злучае радыёперадатчык (прыёмнік) з антэнай;

2) прыстасаванне для аўтаматычнай падачы ў машыну сыравіны раўнамернымі порцыямі (напр. шкламасы ў шклофармавальную машыну).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эрэ́ктар

(англ. erector, ад лац. erigere = падымаць, напружваць)

1) перасоўнае прыстасаванне для механізаванага ўстанаўлівання цюбінгаў або блокаў пры будаванні тунэляў, шахт;

2) анат. мышца, якая выпрамляе якую-н. частку цела, напр. тулава (гл. эрэкцыя 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)