Пра́сніца ’прыстасаванне, да якога прывязваецца кудзеля пры прадзенні’ (ТСБМ, Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; карм., Мат. Гом., Бяльк., Влад.), пра́сліца ’тс’ (Касп., Шат., Влад.), пра́ліца (Сл. ПЗБ; рас., Шатал.), рус. пря́сница, пря́слица, польск. przęślica, чэш. přeslice, славац. praslica, серб.-харв. пре̏слица, славен. préslica. Прасл. *pręsnica (Трубачоў, Этимология–1963, 20) і *pręslica (Махэк₂, 494). Утварэнні з рознымі суф. ад *pręsti, prędǫ (гл. прасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)