Пу́гала ’пудзіла’: адзеўса, як пу́гало (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.); пуга́ла ’тс’ (Др.-Падб.). Калі гэта не позняе запазычанне (у часы бежанства) з рус.пу́гало (ад пуга́ть ’палохаць’), то магчыма сувязь з дзеясловам тыпу ўкр.дыял.опу́гатися ’цёпла апрануцца, шмат надзець на сябе’, значэнне якога Пятлёва (Этимология–1985, 18) тлумачыць як ’апрануць на сябе столькі, што стаць падобным на шар, камяк’, і гэта дазваляе выводзіць дзеяслоў ад назоўніка пу́га з абагульненым значэннем ’патаўшчэнне, пукатасць’, суадносным з лат.pàuga ’падушка, мяккая падкладка хамута’, paugas ’хамут’, ст.-інд.pūgas ’куча, мноства, тлум’ і пад. (Фасмер, 3, 399). Параўн. пугі (гл.), пужала.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́гі ’пра рукі з набухлымі венамі’ (пруж., ЛА, 3), ’расшырэнне вен’ (навагр., Жыв. сл.). Магчыма, да пугі ’сцябліны без лісцяў’, гл. пуга1 паводле знешняга падабенства Пятлёва (Этимология–1985, 17) збліжае з рус.пуга ’пуха ў яйцы’, ’падушка, на якой плятуць карункі’, укр.опу́гатися ’цёпла адзецца, апрануць на сябе шмат’, на базе агульнага значэння ’выпукласць, патаўшчэнне’, што пры ўліку польск.pęga ’лытка’, старое pąga ’тс’ здаецца цалкам верагодным. Аднак таксама польск.pęgi ’сляды на скуры ад удараў бізуном’ (фіксуецца з 1455 г.), якое Банькоўскі (2, 537) выводзіць з pęgi ’прылада для бічавання са шматлікімі шарыкамі на раменьчыках’, дае перавагу першай версіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́ценка — памянш.-ласк. форма ад пя́тніца (гл.): пяценка святая (Нас.), ’багіня жыцця і смерці’, параўн.: “Пяценка–Пятніца была багіняй добрага… Устаноўшчыкі хрысціянства шмат уступілі на карысць Пяценцы. Яны падмянілі яе святой велікамучаніцай Параскай. Нібы Параска — гэта тая самая Пяценка” (Дзядзька Квас, Роздум на калёсах. Беласток, 1995, 167–168). Няясна, магчыма узыходзіць да ст.-слав.пѧтака ’імя каляндарнай святой’, што лічыцца калькай с.-грэч.παρασκενή, параўн. балг.Света Петка ’тс’, рус.Святая Параскева Пятница і пад. Магчыма, атаясамліванне паганскай багіні Мокашы з названай святой (ABSl, 22, 19; Успенскі, Филолог. разыскания в области слав. древностей. М., 1982, 136; Страхаў, Этимология–1997–1999, 160–162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіля́ць ‘часта цягнуць сілом або вудаю, вудзіць’, ‘шмат браць, чэрпаючы’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘есці’ (Бяльк.), ‘чэрпаць, браць’ (Мат. Гом., Пал., Янк.), ‘чэрпаць ваду’ (паўн.-усх., ЛА, 5), селя́ць ‘наліваць’, силя́ць ‘чапляць’ (Растарг.), ‘нанізваць’ (Гарэц.; чэрв., Нар. лекс.; Нік., Оч., Варл.), ‘удзяваць нітку або шнурок’ (Варл.); сюды ж сіля́ўка ‘нізка рыбы’ (лід., ЛА, 1). Укр.силя́ти ‘нізаць’, рус.силя́ть (рыбу) ‘лавіць сілом, якое прычэпліваецца да доўгай вуды’, польск.usidlić ‘злавіць сілом’, чэш.osidliti ‘сплясці сіло’, славац.zasídliť ‘перавязаць ніткай’. Да сіло (гл.), сіллё. Адносна значэння ‘чэрпаць’ параўн. рус.заси́лить ‘зачапіць канцом буча за што-небудзь, зачарпнуць’; гл. Праабражэнскі, 2, 286.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр.туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск.turkotać ‘тс’, славац.trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен.trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск.turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́ле, ты́ля ‘столькі’, ‘многа, вельмі шмат’ (Сцяшк., Скарбы; беласт., гродз., вільн., трок., Сл. ПЗБ; іўеў., валож., бераст., ЛА, 5), ст.-бел.тыле ‘столькі’ (1557 г.), ‘толькі’ (1501 г., ГСБМ). Лічыцца запазычаннем са ст.-польск.tyle ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 201), якое з XIV ст. ужывалася побач з tele, teli, telico і інш. (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 153). Узыходзіць да ўказальнага займенніка *to і часціцы *li > прасл.*toli ‘так многа’ (ESSJ SG, 2, 673). Гл. толезны, толесь. Пытанне пра запазычанне з польскай мовы застаецца спрэчным, улічыўшы варыянтнасць адлюстравання рэфлексаў прасл.*tъ ў розных спалучэннях, параўн. той, тый, тэй (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАКСТ (сапр.Розенберг) Леў Самойлавіч
(9.5.1866, г. Гродна — 27.12.1924),
тэатральны мастак, графік, жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1883—87), у Парыжы (1893—96). У 1906—09 выкладаў жывапіс у прыватнай маст. школе ў Пецярбургу, сярод яго вучняў — М.Шагал. Член аб’яднання «Свет мастацтва». З 1910 жыў пераважна ў Парыжы. Быў адным з вядучых дэкаратараў «Рускіх сезонаў» С.П.Дзягілева. Моцны ўплыў стылю мадэрн зазнала яго кніжная графіка (час.«Мир искусства», «Золотое руно», «Аполлон»), станковы жывапіс («Старажытны жах», 1908) і асабліва тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (балеты «Клеапатра», 1909, «Шэхеразада», 1910, «Дафніс і Хлоя», 1912), дзе, стылізуючы ант. і ўсх. матывы, Бакст стварыў вытанчана — дэкар. эскізы касцюмаў і дэкарацый. Выканаў шмат партрэтаў (І.І.Левітан, І.А.Бунін, К.Дэбюсі, І.Рубінштэйн і інш.) і станковых твораў («На схіле гадоў», «Вячэра», «С.П.Дзягілеў з нянькай» і інш.).
Літ.:
Голынец С.В. Л.С.Бакст, 1866—1924. Л., 1981.
М.М.Паграноўскі.
Л.Бакст. Эскіз касцюма Сіняй султаніхі да балета «Шэхеразада». 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАРЫ́С (Berberis),
род кветкавых раслін сям. барбарысавых. Каля 500 відаў. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, умераных абласцях Еўропы і Азіі, у Амерыцы. На Беларусі дзікарослы барбарыс звычайны (Berberis vulgaris), які расце на схілах у далінах рэк, каля дарог, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках, і каля 50 інтрадукаваных відаў. Найб. вядомыя барбарыс амурскі (Berberis amurensis), Зібальда (Berberis sieboldii), круглаплодны (Berberis sphaerocarpa) і Тунберга (Berberis thunbergii).
Лістападныя і шматгадовазялёныя кусты або невял. дрэвы. Барбарыс звычайны — лістападны калючы куст выш. да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Лісце скурыстае, адваротнаяйцападобнае, дробнапілаватае, у пучках. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, ядомыя. Вырошчваецца ў жывых агароджах і бардзюрах. Мае шмат садовых формаў з рознай афарбоўкай лісця. Дэкар., лек., харч. і меданосныя расліны. Плады багатыя яблычнай к-той і вітамінамі, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Кара і карані маюць лімонна-жоўтую фарбу і дубільнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЖНІК (Леанід Фёдаравіч) (17.4.1917, в. Маскаленкі Белапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.4.1992),
бел. спявак (бас). Нар.арт. Беларусі (1959). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1955). У 1952—66 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1964 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Дасканала валодаў вак. тэхнікай, майстэрствам пераўвасаблення; яму былі ўласцівыя натуральнасць сцэн. паводзін, завершанасць пластычнага малюнка роляў. Шмат спяваў у нац. операх: Даніла, Анішчук («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Дураў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Якуб («Марынка» Р.Пукста). Сярод партый класічнага рэпертуару: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступаў як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў Мусаргскага (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНЯНО́СЕЦ,
асноўны баявы карабель 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся на казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.
Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца 2-й сусв. вайны. Мелі вежавую артылерыю 254-мм калібру і больш, водазмяшчэнне да 8 тыс.т, скорасць да 16 вузлоў (29,6 км/гадз). Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6—12 — 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, 4—6 тарпедных апаратаў. Браня да 450 мм, водазмяшчэнне 10—17 тыс.т, скорасць да 18 вузлоў (33,3 км/гадз), далёкасць плавання да 8 тыс. міль (14,8 тыс.км). Пасля 1905 замест браняносцаў пачалі будаваць лінейныя караблі, а найб. дасканалыя эскадраныя браняносцы былі аднесены да класа лінкораў (браняносец «Пацёмкін», «Слава» і інш.).