ШАТА́ЛІН Станіслаў Сяргеевіч (24.8.1934, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 1997),
расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1974). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1959 у Н.-д.эканам. ін-це пры Дзяржплане СССР, Цэнтр. эканоміка-матэм. ін-це АНСССР, у НДІ сістэмных даследаванняў Дзярж.к-та па навуцы і тэхніцы і АНСССР, у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі сістэмнага аналізу, яго выкарыстанні для вырашэння сац.-эканам. і навук.-тэхн. праблем. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Функционирование экономики развитого социализма: Теория, методы и пробл. М., 1982;
Культура и средства массовой информации: социально-экон. пробл. М., 1985 (у сааўт.);
Интенсификация общественного производства: социально-экон. пробл. М., 1987 (разам з В.Р.Грабеннікавым, А.С.Пчалінцавым);
Организация управления: Пробл. перестройки. М., 1987 (у сааўт.);
Экономическая реформа: причины, направления, пробл. М., 1989 (разам з Я.Ц.Гайдарам);
Социальные ресурсы и социальная политика. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎРО́Ў Іван Ягоравіч (27.3.1916, в. Шабуні Віцебскага р-на — 25.4.1992),
савецкі военачальнік. Ген. арміі (1973). Праф. (1977). Скончыў бранятанкавае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1941), Акадэмію Генштаба (1948); Вышэйшыя акад. курсы пры ёй (1968). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Паўд., Данскім, Цэнтр., 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалт. франтах: нач. штаба танк. батальёна, нам.нач. і нач. штаба танк. брыгады (1941—43), нач. аператыўнага аддзела штаба ўпраўлення камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі фронту, нач. аператыўнага аддзела штаба танк. арміі, нач. штаба танк. корпуса. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Крыма, баёў у Прыбалтыцы. У 1957—60 нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі, у 1963—67 нам. камандуючага, камандуючы ваен. акругамі. У 1973—78 нач.Ваен. акадэміі Генштаба, з 1978 у апараце галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзбр. сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. Чл.ЦККПСС у 1971—76. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—74.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ШКІНА Тамара Рыгораўна (н. 31.10.1931, в. Ніжняя Алешня Ражскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958, курс Дз.Арлова). З 1959 у Гродзенскім абл.драм. т-ры, з 1964 у Нац.акад. т-ры імя Я.Коласа. Выканаўца драм., лірычных, характарных роляў: у Гродзенскім т-ры — Любоў («Салдаты» В.Шаўрына), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Патрыцыя («Тры таварышы» паводле Э.М.Рэмарка); у т-ры імя Я.Коласа — Марыля («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Манаева («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Марына («Улада цемры» Л.Талстога), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Кэт («Семнаццаць імгненняў вясны» паводле Ю.Сямёнава), Рыта Асяніна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Беатрычэ («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Эўгенія («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны), місіс Уайр («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» паводле Т.Уільямса) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ТАЎ Сцяпан Фёдаравіч (30.1.1902, в. Дварэц Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 17.4.1963),
двойчы Герой Сав.
Саюза (студз., вер. 1944). Палкоўнік (1944). Скончыў Аб’яднаную ваен. школу імя ВЦВК (1927), Бранятанк. курсы ўдасканалення камсаставу (1932 і 1933), Акад. курсы ўдасканалення камсаставу (1937 і 1943). Са снеж. 1917 у Гарадоцкім і Асіповіцкім атрадах Чырв. гвардыі, з мая 1918 партызан у Бабруйскім пав., з ліп. 1920 у Чырв. Арміі на Зах. фронце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Волхаўскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір танк. батальёна, палка, брыгады, нам. камандзіра механіз. корпуса. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева (1943), у Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944. У вер. 1944 цяжка паранены. З 1945 у адстаўцы. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, Вярх. Савета БССР у 1951—55. У г.п. Глуск пастаўлены бронзавы бюст. Яго імем назв. Гарадоцкая сярэдняя школа ў Глускім р-не. Аўтар кн. «Чырвоныя стрэлы» (1963).
Літ.:
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Барыс Васілевіч (17.4.1894, Масква — 7.10.1939),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1936). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1918). З 1920 у 3-й Студыі Маскоўскага Маст.акад.т-ра (з 1926 Т-р імя Я.Вахтангава). Яго творчасці былі ўласцівы арганічнасць, пачуццё жыццёвай праўды, імправізацыйная свабода, спалучэнне прыёмаў буфанады і гратэску з глыбокім драматызмам. Этапнымі ў развіцці рас.тэатр. мастацтва сталі створаныя ім ролі: Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Кюрэ («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Тарталья («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Павел Суслаў («Вірынея» Л.Сейфулінай і В.Праўдухіна). Як адзін з рэжысёраў удзельнічаў у пастаноўцы п’ес «Тэмп» М.Пагодзіна (1930), «Гамлет» Шэкспіра (1932), «Чалавечая камедыя» (паводле А. дэ Бальзака, 1934) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.:
Бачелис Т. Великий советский артист Б.В.Щукин. М., 1956;
Б.В.Щукин: Статьи. воспоминания, материалы. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Іван Данілавіч (22.6.1902, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.9.1991),
бел. вучоны-геабатанік, лесавод. Акад.АН Беларусі (1956: чл.-кар. 1953). Д-рс.-г.н. (1948), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1930). З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це, Бел.НДІ лясной гаспадаркі. з 1953 заг. лабараторыі і дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі (з 1963 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні лясной, лугавой і балотнай расліннасці Беларусі; феналогіі, плоданашэнні ўнутрывідавых форм дрэвавых раслін. Распрацаваў класіфікацыю тыпаў лясоў Беларусі, адзін са складальнікаў карты расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Типы лесов Белорусской ССР. Мн., 1948: Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2 изд. Мн., 1960 (разам з В.С.Гельтманам);
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977.
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР И.Д.Юркевича. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (1.4.1906, Масква — 22.8.1989),
расійскі авіяканструктар. Акад.Рас.АН (1976; чл.-кар. 1943). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1946). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1931). З 1934 галоўны, з 1957 ген. канструктар доследнага канструктарскага бюро. Адначасова ў 1940—46 нам. наркома авіяц. прам-сці. Стварыў шэраг канструкцый самалётаў і верталётаў (вучэбныя, баявыя поршневыя, рэактыўныя знішчальнікі, знішчальнікі-пераймальнікі, пасажырскія і інш.). Знішчальнікі Як-1, Як-3, Як-9 і інш. самалёты шырока выкарыстоўваліся на франтах Вял.Айч. вайны. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. рэактыўны знішчальнік Як-15, верталёт Як-24 («лятаючы вагон»), на якім устаноўлена некалькі міжнар. рэкордаў грузападымальнасці; рэактыўныя пасаж. самалёты Як-40, Як-42, вучэбна-трэніровачныя Як-18, Як-50 і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946, 1947, 1948, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НГЕЛЬ Міхаіл Кузьміч (7.11.1911, в Зыранава Ніжнеілімскага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 25.10.1971),
расійскі вучоны і канструктар; стваральнік навук. школы ў галіне распрацоўкі касм. тэхнікі. Акад.АН Украіны (1961), АНСССР (1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1959, 1961). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1937), Акадэмію авіяц. прам-сці (1950). Працаваў у авіяц.КБ, удзельнічаў у стварэнні самалётаў-знішчальнікаў. З 1954 гал. канструктар КБ «Паўднёвае» (г. Днепрапятроўск, Украіна). Пад кіраўніцтвам Я. створана серыя балістычных і міжкантынентальных ракет, а таксама ракет-носьбітаў касм. апаратаў для вывучэння каляземнай прасторы па праграмах «Космас» і «Інтэркосмас». Імем Я. названы кратэр на Месяцы і малая планета. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1967. Залаты медаль АНСССР імя Каралёва (1970).
Літ.:
Губарев В.С. Конструктор: Несколько страниц из жизни М.К.Янгеля. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСІ́НСКІ Антон Мікітавіч (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.11.1933),
бел. гісторык. Акад.Бел.АН (1928), чл. Чэшскай АН (1907), д-р усеагульнай гісторыі (1901), праф. (1896). Скончыў Кіеўскі ун-т (1888). У 1896—1911 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та. У 1911—19 дырэктар Пед. ін-та імя П.Р.Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, праф. Маскоўскага ун-та, у 1920—22 праф. Маскоўскага археал. ін-та. У 1922—28 праф.БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927—29 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—33 у Ін-це гісторыі Бел.АН. Навук. працы па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў 15 ст.
Тв.:
Падение земского строя в Чешском государстве (X—XIII вв.). Киев, 1895;
Очерки и исследования по социальной и экономической истории Чехии в средние века. Т. 1. Юрьев, 1901;
Поземельная опись Градищенского монастыря: Опыт изучения памятника аграр. истории Чехии. Мн., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯШЭ́Н (сапр.Нугманаў) Каміль
(25.12.1909, г. Андыжан, Узбекістан — кастр. 1997),
узбекскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Засл. дз. маст. Узбекістана (1939). Нар. пісьменнік Узбекістана (1969). Герой Сац. Працы (1974). Акад.АН Узбекістана (1968). Вучыўся ў Ленінградскім лясным ін-це (1925—28). У 1946—49 узначальваў Упраўленне па справах культуры пры СМ Узбекістана. З 1959 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Друкаваўся з 1925. Выдаў зб-кі вершаў «Сонца» (1930), «Барацьба» (1931), «Камсамол» (1933). У муз. драмах «Гульсара» (з М.Мухамедавым, паст. 1935) і лібрэта аднайм. оперы, «Нурхан» (паст. 1943) тэма вызвалення жанчыны ад гнёту векавых традыцый. У п’есах «Смерць акупантам» (з С.Абдулой, паст. 1942), «Фархад і Шырын» (паст. 1954), «Генерал Рахімаў» (паст. 1950) тэма Вял.Айч. вайны. Аўтар кн. «Гады. Лёсы. Кнігі» (1976), рамана «Хамза» (кн. 1—2, 1979—80), драм «Гонар сям’і» (паст. 1949), «Пуцяводная зорка» (паст. 1958) і інш., лібрэта першай нац. оперы «Буран» (1939), кінасцэнарыяў, артыкулаў. Дзярж. прэмія Узбекістана 1967. Дзярж. прэмія СССР 1951.