ШАЎРО́Ў Іван Ягоравіч (27.3.1916, в. Шабуні Віцебскага р-на — 25.4.1992),
савецкі военачальнік. Ген. арміі (1973). Праф. (1977). Скончыў бранятанкавае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1941), Акадэмію Генштаба (1948); Вышэйшыя акад. курсы пры ёй (1968). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Паўд., Данскім, Цэнтр., 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалт. франтах: нач. штаба танк. батальёна, нам.нач. і нач. штаба танк. брыгады (1941—43), нач. аператыўнага аддзела штаба ўпраўлення камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі фронту, нач. аператыўнага аддзела штаба танк. арміі, нач. штаба танк. корпуса. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Крыма, баёў у Прыбалтыцы. У 1957—60 нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі, у 1963—67 нам. камандуючага, камандуючы ваен. акругамі. У 1973—78 нач.Ваен. акадэміі Генштаба, з 1978 у апараце галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзбр. сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. Чл.ЦККПСС у 1971—76. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—74.