Напа́сць ’несправядлівае абвінавачванне, паклёп’ (Нас., Яруш.), ’нагавор, паклёп’, ’гора, бяда’ (Гарэц.), ’дарэмшчына’ (робіць як за напасць), ’нагавор, паклёп’, ’бяда, гора’ (ТС), напась ’выдумка, памылковае непраўдзівае абвінавачванне, нападкі’ (бялын., Янк. Мат.), напа́сць (napáść) ’бяда, гора’ (рагач., будакаш., Мат. Гом., Пятк.); сюды ж напа́слівы ’які ўзводзіць на іншых паклёп, ставіць іх пад падазрэнне’, напа́сны ’небяспечны’, напа́ставаць ’несправядліва узводзіць на каго-небудзь віну, паклёп; паклёпнічаць’ (Нас.), напаснык (< напастник) ’чалавек, які прыносіць бяду, няшчасце’ (Булг.); рус. напасть ’няшчасце, бяда’, ’нагавор’, ’прынясенне’, ’нечаканае шчасце, удача’, укр. ’прычэпка’, ’бяда, няшчасце’, ’штраф’, ’паклёп’, польск. napaść ’напад, прычэпка’, ’прымус’, ’бяда, няшчасце’, ’хвароба коней і інш.’, чэш. nápast ’няшчасце’, ’прынада; западня’, ст.-чэш. ’цяжкасць’, ’жах’, славен. napâst ’нападзенне’, серб.-харв. на́паст ’няшчасце, бяда, напасць’, балг. напа́ст ’напасць, бяда, няшчасце’, макед. напаст ’тс’, ст.-слав. напасть ’спакуса’, ’нападкі’, ’няшчасце’. Шырокая семантыка сведчыць, што гэта хутчэй за ўсё самастойнае для кожнай славянскай мовы, аднак дастаткова старажытнае ўтварэнне ад дзеясловаў тыпу напа́сць, напада́ць, што маюць вялікі спектр значэнняў: ’напасці, наляцець’, ’наваліцца’, ’апанаваць’, ’раптоўна з’явіцца’, ’прыгнятаць’ і інш. (Махэк₂, 389; Фасмер, 3, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недалу́га ’ненармальная, недаразвітая з нараджэння істота’ (мсцісл., З нар. сл.), ’нямоглы, хваравіты чалавек’ (Мядзв., Макар.), ’няздольны, няздатны чалавек’ (Сцяшк.), ’няўдаліца’ (Яўс.), недалу́гі ’хваравіты, слабы’ (Федар., Рам., Мат. Маг., Ян.), ’неправорны, непрыгодны да справы’ (Сцяшк.), ’няўклюдны’ (Сл. ПЗБ), недалу́жны ’ганебны, няўдалы, непрыгожы, мізэрны’ (Яўс.), ’бездапаможны, слабасільны; закінуты, сіратлівы, няшчасны’ (Гарэц.), ’слабасільны, нездаровы’ (Нас.), недолу́жны ’слабы, хворы’ (ТС), недалу́жнік ’слабасільны чалавек’, укр. недолу́га ’тс’, недолу́гий, недолу́жний ’бяссільны, слабы, нямоглы’, рус. недолу́га ’слабы, худы чалавек; капун’, недолу́гий, недолу́жный ’хворы, хілы; няўмелы’, польск. niedołęga ’слабы, хілы, бездапаможны чалавек; калека; няздольны мець дзяцей’, ’слабасць, бяссілле, няздатнасць’, ’недахоп, адсутнасць чаго-небудзь’; niedołężny ’які мае фізічныя недахопы, слабы, няздатны’, чэш. дыял. nedoluhaхвароба’, nedolužný ’неразвіты ў разумовым і фізічным плане’. Прасл. *nedolǫga, *nedolǫžьnъ утворана пры дапамозе прыставак ne‑do‑, якія абазначаюць недастатковасць (гл. неда-), і каранёвай марфемы lǫg‑/lǫž‑, роднаснай ням. langen ’быць дастатковым, хапаць’, што чаргуецца з lęg‑ (гл. недалягаць), параўн. Махэк₂, 393–394. Слав. *nedolǫżьnъ разглядаецца звычайна як паўночнаславянскі дыялектызм, аднак мае працяг у славенскай і заходніх сербахарвацкіх дыялектах (гл. Борысь, SOr, 36, 23–30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сняце́й, снэтэ́й ‘сажа (хвароба хлебных злакаў)’ (бяроз., Шатал.), сніце́й ‘тс’ (івац., Нар. сл.), снытэ́й ‘тс’ (пін., Кольб.; стол., Нар. лекс.), сняты́й, сніт ‘тс’ (палес., гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 76 і наст.), смяце́й, смяця́й ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), снітэ́й, снэтэ́й ‘тс’ (Сл. Брэс.). Укр. снить, сніті́й, сміті́й ‘тс’, польск. дыял. śnieć, в.-луж. sněc, snjeć, н.-луж. sněś, чэш. sněť, snět, серб.-харв. сни̏јет ‘тс’, смѐтлика ‘галаўня ў кукурузы’, славен. snẹ̑t, smet, smetljaj ‘галаўня ў збожжы’, балг. сне́тей ‘тс’. Прасл. *snětь, *snětъ ‘сажа’ Махэк₂ (564) лічыць звязаным з чэш. nítiti ‘распальваць агонь’, прасл. *gnětiti ‘запальваць’; гл. яшчэ Мяркулава (Очерки, 64), якая падкрэслівае натуральнасць семантычнага развіцца; ‘запаліць агонь’ → ‘абпаленае палена, галавешка’ → ‘раслінная сажа’; да семантыкі параўн. са́жа, рус. головня́, серб.-харв. га́ра, нова-в.-ням. Brand (ад brennen ‘гарэць’) ‘тс’. Менш верагодныя супастаўленні Шустара–Шэўца (1326–1327) з прасл. *snetъ ‘калода’ (гл. снет), а таксама рэканструкцыя прасл. *sъ‑gnětъ (Скок, 3, 297), супраць чаго Бязлай, 3, 279–280; гл. яшчэ Фасмер, 3, 698–699; Будзішэўска, Słown., 300; Міклашыч, 312; ЕСУМ, 5, 336–337.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страка́ ‘пятля (вушка) у лапцях’ (глыб., паст., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), стро́кі ‘вушкі ў лапцях’ (Жд. 3, Мат. Маг.; барыс., Шатал.), “доўгія вяроўчатыя валокі, якія працягваюцца праз сярэднія вушкі і ўтвараюць па абодвух бакох пяткі пастолу вялікія петлі — строкі” (Серб. Вічын), сюды ж стро́чанікі ‘лапці (лепшага вырабу)’ (Мат. Гом.), стро́чка ‘стужка’ (Ян.). Параўн. укр. строка́ ‘рант у пасталах’, строчаки́ ‘шнуркі для прывязвання лапцей’, стрічка ‘стужка, тасёмка’, дыял. стри́чка ‘пятля для лоўлі птушак’, рус. строка́ ‘радок лыка пры пляценні лапцей’, польск. дыял. stroka, strzoka ‘паласа’, ст.-польск. stroka ‘пояс, паласа, кропка’, в.-луж. tšoka ‘шрам, след ад апёка’. Бязлай (3, 332) адносіць сюды ж славен. stróka ‘слой, нізка’ і серб.-харв. стро̏ка ‘кароста ў авечак’, štroka ‘нейкая хвароба ў свіней’. Літ. strakà ‘слой, нізка’ запазычана з славянскай. Слова роднаснае строк ‘авадзень’ (гл.), яго першаснае значэнне меркавалася як ‘укол; кропка’ (Міклашыч, 325; Траўтман, 284; Фасмер, 3, 780; Шустар-Шэўц, 1548), параўн. строк3 (гл.). Паводле ЕСУМ (5, 444, 447–448), частка ўкраінскіх слоў лічыцца запазычанай з польскай і далей з ням. Strick ‘вяроўка, завязка’, што не выключае кантамінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злы, ‑ая, ‑ое.

1. Поўны пачуцця злосці, варожасці, нядобразычлівасці; злосны. Злы чалавек. □ [Галя з мужам] злую мачыху з яе дачкою больш да сябе і на парог не пускалі. Якімовіч. // Які выражае злосць. Злыя вочы. □ Увесь натоўп, што сабраўся тут, праводзіў.. жанчыну зняважлівымі, злымі позіркамі. Няхай. // Сярдзіты на каго‑н. Злы на ўсіх і на самога сябе за такі зварот справы, Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны. // Прасякнуты злосцю, нядобразычлівасцю. Іван здагадаўся аб яго злых намерах. Ваданосаў.

2. Сярдзіты, куслівы, злосны (пра жывёл). Злы сабака.

3. Які прычыняе, тоіць у сабе зло. Смерць дзяцей, хвароба злая Тут знайшлі прытульны кут. Колас.

4. Суровы, цяжкі. Злая гадзіна. Злая доля. □ Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам .. [Антонавай] душы, у гэты злы і брыдкі час яго жыцця. Чорны.

5. Ужываецца для абазначэння вышэйшай ступені якой‑н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам. Злы мароз. □ Абветраны злымі вятрамі.., бурат.. аб’язджае незлічоную атару і цягне бясконцую стэпавую песню. Корбан. // Вельмі напружаны, інтэнсіўны. Не знайшлі таго акопа, Дзе я ляжаў пад злым агнём. Прыходзька.

•••

Злы геній гл. геній.

Злы дух гл. дух.

Злыя языкі гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Імкліва кінуцца куды‑н., скочыць у што‑н. [Чарада авечак] рассыпалася, быццам воўк укінуўся ў яе. Лобан. Дзед укінуўся да мяне ў палукашак на выездзе з вёскі. Лужанін.

2. Разм. Упасці, уваліцца ў што‑н., падаючы ўніз. У бедных «бунтароў» і люлькі павыпадалі з зубоў на лёд, адна нават укінулася ў палонку. Колас. [Язэп:] — Думка гэта запала ў маю галаву сёння, калі я ішоў з воласці ды ўкінуўся ў канаву. Чарот.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Нечакана ўзнікнуць, з’явіцца; імгненна распаўсюдзіцца. Укінулася хвароба. □ Агонь як у кінецца, дык выгаліць усю вёску. Сабаленка. // З’явіцца, паявіцца ў вялікай колькасці. [Маня:] — А не ўдадуцца ягады, грыбы ўкінуцца: людзі ўжо столькі іх пананошваюць ды панасушваюць, што не ведаюць, дзе дзець. Палтаран.

4. Разм. Распачаць гарачую размову, спрэчку і пад. Рабочыя адышліся на добрую адлегласць і пачалі гучную гутарку, нібы ў сварку ўкінуліся адзін з адным. Лынькоў. // Горача ўзяцца за што‑н. Вясной Пеўнік зацята ўкінуўся ў гаспадарку. Навуменка.

•••

Укінуцца ў вока — тое, што і упасці ў вока (гл. упасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stone1 [stəʊn] n.

1. ка́мень;

a meteoric stone аэралі́т;

a fall of stones каменяпа́д;

sand stone geol. пясча́нік;

trip over a stone спатыка́цца аб ка́мень

2. ка́мень (перан.);

a heart of stone каме́ннае сэ́рца;

turn to stone скамяне́ць

3. ко́стачка (слівы, вішні і да т.п.), зярня́тка, зе́рнетка (плода)

4. надмагі́льная пліта́;

He is buried under this stone. Ён пахаваны пад гэтым каменем.

5. med. ка́мень, каме́нная хваро́ба;

an operation for stones апера́цыя па выдале́нні камянёў

cast the first stone распача́ць кры́тыку;

leave no stone unturned прыкла́сці ўсе намага́нні; зраўня́ць з зямлёй;

(at) a stone’s throw ве́льмі блі́зка, зусі́м недалёка; руко́ю пада́ць;

kill two birds with one stone ≅ адны́м уда́рам двух зайцо́ў забі́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

марскі́ Meer-, Meres-, See-; Marne-;

марска́я плынь Meresströmung f -, -en;

марска́я мі́ля Semeile f -, -n;

марско́е падаро́жжа Sereise f -, -n;

марско́е пла́ванне Hchseefahrt f -;

марскі́м шля́хам auf dem Seweg;

марск. і куро́рт Strndbad n -(e)s, -bäder;

марскі́ флот Hchseeflotte f -, -n;

марскі́ афіцэ́р марск. вайск. Marneoffizier m -s, -e;

марска́я авія́цыя Marneflugwesen n -s;

марска́я дзяржа́ва Semacht f -, -mächte;

марскі́я зно́сіны Severkehr m -s;

марска́я сві́нка заал. Merschweinchen n -s, -;

марска́я ры́ба Sefsch m -(e)s, -e;

марска́я хваро́ба Sekrankheit f -;

марскі во́ўк заал. Sebär m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лістапад1 ’назва адзінаццатага месяца’ (ТСБМ, Бес., Гарэц., Нас., Бяльк., Яруш.), ’пара, калі ападае ліст з дрэў’ (Бяльк.), ’ападанне лісця восенню’ (ТСБМ). Укр. листопа́д ’тс’, рус. уладз., кур. листопад ’восень’, арханг. ’позняя восень’, наўг. ’верасень’; уладз., арханг., ярасл. ’кастрычнік’; том., вяц., перм., цвяр., кур. ’лістапад’; польск. listopad ’тс’, а ў XV ст. і ’кастрычнік’, в.-луж., чэш., славац. listopad ’лістапад’; славен. listopàd, серб.-харв. ли̏стопад ’лістапад’, ’ападанне лісця’, ’апалае лісце’, макед., балг. листопад ’час ападання лісця’, ст.-слав. листопадъ ’месяц кастрычнік’. Прасл. listo‑padъ ’ападанне лісця’ > ’час, калі ападае лісце’. Да ліст1 і па́даць (гл.). Аналагічна ўтвораны і літ. lapkritỹs ’лістапад’, дыял. ’кастрычнік’, ням. Laubfall ’ападанне лісця’, ст.-грэч. φυλλοχόος ’месяц, калі падае лісце’ (Слаўскі, 4, 285–287; Кочерган, Мовознавство, 1967, 1, 59; Стабей, ZfslPh, 1971, 36 (1), 108).

Лістапа́д2 ’туберкулёз’ (Касп.), смал. ’лаянкавае слова’. Параўн. листопа́дина, уладз. листопа́дица, алан. листопадка, смал. листопадница, смал., наўг., пск., паўн.-рус. листопадня (колотуха) ’ліхаманка’, ’гарачка’. У выніку семантычнага пераносу (агульная прыкмета — гарачка) з рус. гаворак у віц. листопадхвароба’ — таксама семантычны перанос з ’асенняя пара’ (калі часцей, чым летам, прастужваюцца). Параўн. яшчэ рус. дан. листопадный ’брыдкі, агідны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стагна́ць ‘енчыць, скардзіцца, наракаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі, Шат., Сл. ПЗБ), сто́гнуць ‘тс’ (Нас.), стогна́ць ‘тс’ (ТС), стогне́ць ‘ледзь дыхаць, існаваць’, ‘гудзець’ (там жа), стогн ‘жаласны енк, выкліканы болем або вялікім горам’, ‘скарга, нараканне’, стагната́ ‘стагнанне’ (Нас.), стогно́та ‘тс’ (Гарэц.), стогно́тахвароба’ (ТС), ст.-бел. стогнание (Скарына). Укр. стогна́ти, рус. паўд. сто́гнуть ‘стагнаць; крычаць непрыемным голасам’, ст.-рус. стогнание ‘стогн’, старое в.-луж. stohnam ‘стагну’. Карскі (1, 372) лічыў старой формай на фоне выпадзення ‑г‑ у рускай і царкоўнаславянскай (у апошняй не заўсёды). Фасмер (3, 763) звязвае з рус. стон, стона́ть, стена́ть; Цвяткоў (Запіскі, 2, 1, 81) меркаваў пра ўплыў дзеясловаў тыпу цягну́ць (гл.); Махэк₂ (579) усх.-слав. ‑г‑ лічыць экспрэсіўнай устаўкай і ўзводзіць таксама да прасл. дыял. *stonъ, *stonati, параўн. рус. стона́ть, ст.-рус. стонати, чэш. stonati, ston, славац. stonať, ston, балг. стон, в.-луж. stonać, якое параўноўваюць з грэч. στόνος ‘стагнанне’, ст.-інд. *stanas у abhistanás ‘гул’, ірл. son ‘гук’, а таксама без s‑: лац. tonō ‘грымець (пра гром)’, ст.-інд. tányati ‘шуміць, гучыць, грыміць’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1360; ЕСУМ, 5, 423. Адносна прасл. *stenati ‘гудзець, грымець’ гл. Глухак, 583. Параўн. стогнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)