Ідыёма. Запазычана ў XX ст., відаць, праз польск. мову (не перадаецца дзеканне) з грэч. ἰδίομα ’своеасаблівы выраз’. SWO, 296. Форма з ‑а на канцы слова пад рус. уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́нчыма ’стары шынель і наогул усякая старая адзежа’ (Шпіл.). Відаць, форма р. скл. назоўніка айчым (гл.), часткова перааформленая фанетычна ў пачатку слова. Першапачатковае значэнне ’адзежа, якая належыць айчыму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ймі ў выразе: наймі відзець — бачыць сваімі вачамі (іўеў., Сл. ПЗБ). Відаць, са спалучэння на імя (ведаць), першапачаткова ’добра, дакладна (ведаць)’, пасля ў выніку дээтымалагізацыі спалучаецца і з іншымі дзеясловамі; канцавое і адлюстроўвае, відаць, змененае -е (< на́йме). Параўнанне з польск. przynajmniej ’прынамсі’ (Сл. ПЗБ) не мае падстаў, бо не стасуецца да прыведзенага кантэксту. Дакладная паралель чэш. najmę, славац. najmä ’іменна’ (ад jmerio, Махэк₂, 230), серб.-харв. найме ’а іменна’. Гл. таксама Копечны, LF, 89, 1966, 1, 82–86.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурмі́шча ’ўдалец, весялун, гуляка’ (КЭС). Відаць, да дзеяслова бурмава́ць ’бушаваць, шумець’ (Нас.). Але Фасмер (1, 246) рус. (смал.) бурми́ще ’тс’ хоча вывесці з бурмістр (гл.). Наўрад ці гэта так.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск. wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гегемо́нія ’гегемонія’ (БРС). Рус. гегемо́ния, укр. гегемо́нія. Сучаснае рус. гегемо́ния (адсюль, відаць, бел. і ўкр.) з ням. Hegemonie (< лац. < грэч.). Падрабязна аб гісторыі рус. слова Шанскі, 1, Г, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нацюга́каць, натюгикаты ’насварыцца, адчытаць’ (Клім.), сюды ж, відаць, лаянкавае нацюга (Глобус, Маладосць, 1988, 4, 146). Да выклічніка цюги! (цю‑га!) = рус. ату! ату его!, якім наганяюць звера на паляванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́хтарыць ’капацца, шукаць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, звязана з нюхаць (гл.), параўн. нюхцёць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр.), а таксама рус. ныхорить ’выглядваць, вышукваць’, ных‑ных ’слова, якім падманьваюць сабак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязг̌а́рны (незг̌а́рны) ’непрыгожы’ (ТС). Да га́рны ’добры, прыемны, прыгожы’ (гл.), пачатак слова прадстаўляе комплекс няз‑ < не + з, відаць, пад уплывам словазлучэнняў тыпу не з горшых, гл. нязго́ршы і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўра́тны (неўратны) ’несумленны, бессаромны’ (ТС). Няясна, магчыма, да рата ’умоўная сума, плата; чарговая павіннасць’ (гл.); можа быць супастаўлена з розворатны ’бязладны’ (ТС), што, відаць, ад ц.-слав. розвратити ’разбэсціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)