Прасці́ць ’прабачыць’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка (там жа) узводзяць да рус. прости́ть ’тс’ < прасл. *prostiti, параўн. укр. прости́ти, ст.-рус. простити ’прабачыць’, ’вылячыць’, серб.-харв. про̀стити, славен. prostíti, чэш. prostiti ’звольніць’. Да *prostъ (гл. просты), г. зн. ’зрабіць вольным ад чаго-небудзь’; гл. Фасмер, 3, 380. Параўн. прошча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашчалы́ка ’хлопчык ці дзяўчынка, якія любяць падглядваць’ (Нас.), прашчалы́га ’прайдзісвет, махляр, круцель’ (ашм., Стан.). Рус. прощелы́га ’прайдзісвет, жулік, ашуканец; насмешнік’. Рускае слова ўзводзяць да щель ’шчыліна’ (гл. шчэлка) і ўключаюць ў семантычны рад пройдоха, проныра, пролаза (гл. Гараеў, 283; Праабражэнскі 2, 137; Фасмер, 3, 387). Пранікненне з рускай мовы?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праўзу́к ’матузок, вяровачка’ (Сцяшк.), правзу́к ’тасёмка фартуха’ (Сл. Брэс.), праўзакі́ (слуц., Сл. ПЗБ). Рус. приу́з ’вяровачка, завязка’, ’рамень цэпа’, дыял. пск. приву́з, при́вузи, при́вза ’тс’. Беларускае слова — конфікснае ўтварэнне (пра- + ‑ук) ад кораня ‑уз‑, які ў словах вузел, уза і роднаснага вязаць (параўн. Фасмер, 3, 368). Гл. прузук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́філь ’абрыс, від збоку (твару, прадмета)’, ’вертыкальнае сячэнне прадмета, від, форма’ (ТСБМ). Запазычанне з зах.-еўрап. моў (параўн. франц. profil, ням. Profil) праз польск. profil або рус. про́филь ’тс’. Крыніцай слова з’яўляецца італ. profilio ад filo ’лінія, паласа’, лац. fīlum ’нітка’ (гл. Фасмер, 3, 384, з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыспі́чыць ’абавязкова спатрэбіцца; вельмі захацецца’ (ТСБМ; мядз., Сл. ПЗБ), ’прыспешыць, давесці да мяжы’ (Др.-Падб.). Рус. приспи́чить ’абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’, укр. приспі́чити ’тс’. Паводле Праабражэнскага (2, 126), ад спица, *спичитъ ’калоць’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 366; ЕСУМ, 4, 577 (украінскае слова лічыцца запазычаннем з рускай). Гл. спіца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́дынг ’запяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulus ’каўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пунш (ТСБМ). Запазычана з рус. пунш ’від пітва’, што праз пасрэдніцтва ням. Punsch з англ. punch, утворанага ад хіндзі pānč ’пяць’, што адлюстроўвае пяць складнікаў кактэйлю (арака, цукар, сок лімона, прыправы і вада), гл. Фасмер, 3, 407. Хіндзі pānč < ст.-інд. páñca ’пяць’, роднаснае прасл. *pętь, гл. пяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ражо́ўка ’рыбалоўная сетка’ (Мат. Гом., Нар. Гом.), ра́жаўка, рыжо́ўка ’тс’ (там жа), рэжо́ўка, рэжу́ха ’стаўная сетка з двума палотнамі (рэдкім і густым)’ (ТС). Да рэ́дкі, параўн. рада́к, рэдзь 2 (гл.), а таксама рус. реде́ль ’больш рэдкая сетка’, ре́жа ’рыбалоўная сетка з рэдкім пляценнем’ (< *rědja, гл. Фасмер, 3, 460).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́тмістр ’афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел. ротмистръ ’камандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск. rotmistrz < ст.-в.-ням. rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням. rotmester ’правадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)