Прашчалы́ка ’хлопчык ці дзяўчынка, якія любяць падглядваць’ (Нас.), прашчалы́га ’прайдзісвет, махляр, круцель’ (ашм., Стан.). Рус.прощелы́га ’прайдзісвет, жулік, ашуканец; насмешнік’. Рускае слова ўзводзяць да щель ’шчыліна’ (гл. шчэлка) і ўключаюць ў семантычны рад пройдоха, проныра, пролаза (гл. Гараеў, 283; Праабражэнскі 2, 137; Фасмер, 3, 387). Пранікненне з рускай мовы?