таўсма́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Трохі тоўсты, таўставаты. І з чым нос дзядзькаў параўнаць. Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. Колас.

2. Поўны, моцна складзены (пра чалавека). Каржакаваты хлопец, гэтакі таўсматы здаравяк, гаварыў з раздум’ем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уплі́шчыцца, уплішчуся, уплішчышся, уплішчыцца; зак.

Разм. З цяжкасцю ўлезці, прабрацца куды‑н., праціснуцца. Васілінка моцна трымалася за Тоніну руку.. і адступала ўсё далей ад Сонькі. Яна і там, у фатографа, не стала з ёй побач, але Сонька ўплішчылася бліжэй да Васілінкі, знарок наступіўшы ёй на нагу. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарала́каць ’утвараць шум пры дапамозе сукала і пад.’ (ТСБМ), тарала́ць ’тарахцець’ (Касп.), сюды ж тарала́ ’зневажальнае слова на чалавека, які моцна крычыць і лаецца без патрэбы’ (Варл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. (выклічнік) тарала́й, гл. ЕСУМ, 5, 518; чэш. trala, tralala — выклічнік, што перадае радасць, весялосць, гл. Махэк₂, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

belabor

[bɪˈleɪbər]

Brit. belabour, v.t.

1) мо́цна біць, лупцава́ць

2) зьдзе́квацца з каго́-чаго́, зьдзе́кліва насьміха́цца з каго́-чаго́, над кім-чым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уляпі́ць разм.

1. (hinin)kleben vt;

2. разм. (выцяць каго-н., моцна ўдарыць) j-m eins überhauen, j-m ein paar Hebe verstzen;

уляпі́ць каму-н. апляву́ху j-m ine hrfeige gben*;

уляпі́ць вымо́ву inen strngen Verwis ertilen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ля́скавіца1 ’смерць’ (Растарг.). Да ля́скаць, ля́снуць ’згінуць’ (гл.). Аб суфіксе ‑авіца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 82.

*Ля́скавіца2, ля́сковіца ’маланка’ (ТС) — паводле ўдараў грому — да ля́скаць (гл.). Параўн. таксама ляската́цьмоцна грымець і бліскаць’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы з бліскаві́ца ’маланка’ (Сл. ПЗБ) пры кантамінацыі з ля́скаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабуры́ць ’перастаць моцна, з вялікай сілай дзьмуць (пра вецер)’ (ТС). Да пера- і буры́ць, бу́ра (гл.). Апошняе да прасл. *buriti (sę) < і.-е. *bheu̯‑. Параўнаўшы з паралельнай прасл. парай *buna*buniti (з блізкімі значэннямі), можна бачыць што ‑r‑ у bur’а — суфіксальнае (Трубачоў, Эт. сл., 3, 95–96 і 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус. вялікалук. пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ. plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайна плаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл. плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёкма: у выразе пёкма пячы́ ’вельмі, моцна’ (Нас.), ’пячы, не перастаючы’ (Касп.). Да пячы́ (гл.). Суф. ‑ма (паводле паходжання — канчатак назоўнікаў Тв. скл. парнага л.), утвараючы прыслоўі, далучаўся да займеннікаў, імёнаў і асабліва прадуктыўна да дзеясловаў альбо імёнаў, утвораных ад дзеяслоўных асноў: крычма крычэць, лежма, лёжма, сідзьма і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)