1.прысл. Не спыняючыся, не затрымліваючыся каля чаго‑н. Ісці міма. Пранесціся міма. □ [Чалавек] прайшоў міма.Лынькоў.[Зелянюк:] — Ішлі міма, убачылі святло і зайшлі.Зарэцкі.Зялёная дрызіна з дзвюма пустымі платформамі наперадзе пранеслася міма.Корзун.// Не ў тым напрамку, куды было патрэбна. Кінуць міма. Стрэліць міма. □ Удар быў сапраўды з грукатам, але міма.Шамякін.// Блізка, побач. Міма працякала рэчка. Міма ішла дарога. □ Хутка.. [дзікі] параўняліся з нашай засадай, прайшлі міма і з шумам, трэскам і рохканнем зніклі недалёка ад нас у лясным гушчары.В. Вольскі.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназ. «міма» выражае прасторавыя адносіны: указвае на прадмет, асобу, мінаючы якія, не спыняючыся, не затрымліваючыся каля якіх адбываецца рух. Хлопчык прабег міма весніц. □ Абодва [Раман Раманавіч і яго напарнік] пачалі страляць па машыне, якая праскочыла міма іх, абдаўшы пылам.Паўлаў.//перан. Не затрымліваючы ўвагі на якой‑н. асобе, з’яве, факце. [Арэшкін:] — Гэта... хуліганскі ўчынак... Абраза настаўніка, класа. І мы не можам прайсці міма такога факта...Шамякін.// Не ў тым напрамку, аднак блізка каля чаго‑н. Страляць міма цэлі. Ліць міма шклянкі. □ Загурскі глядзеў у парог, міма маці.Асіпенка.// Побліз, побач з кім‑, чым‑н. Луг гэты цягнуўся міма Дубровы, міма палёў да вялікіх лясных абшараў.Шчарбатаў.
•••
Ісці міма рукгл. ісці.
Прапусціць міма вушэйгл. прапусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЫДА́НСКІ ЗАЛІ́Ў, Гыданская губа,
заліў на Пд Карскага м., каляпаўн. берага Гыданскага п-ва, паміж п-вамі Явай і Маманта. Даўж.каля 200 км, шыр. 62 км, глыб. 5—8 м. Большую частку года ўкрыты лёдам. Прылівы паўсутачныя, каля 1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДЗІ́НІЯ (Sardegna),
адм. вобласць Італіі на в-ве Сардзінія і суседніх невял. астравах. Адміністрацыйна падзелена на правінцыі Кальяры, Нуора, Сасары, Арыстана. Пл. 24,1 тыс.км². Нас.каля 2 млн.чал. (2000). Гал. горад Кальяры. Асн. галіны эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прам-сць. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 1,7 млн.га, у т. л.каля 74% займаюць пашы і лугі, каля 19% — ворыва, каля 6% — сады і вінаграднікі. Пасевы збожжавых, бабовых, бульбы, артышокаў; агародніцтва, вінаградарства, культура слівы, цытрусавых і інш. Пераважнае значэнне мае жывёлагадоўля (каля 1/3 пагалоўя авечак у Італіі, буйн. раг. жывёла, свінні). Рыбалоўства. Здабыча свінцу і цынку, кам. вугалю, флюарыту, баксітаў. Прам-сць: каляровая металургія, нафтаперапрацоўка і нафтахімія, харч., тэкст., гарбарная, дрэваапр., эл.-тэхн., суднарамонт. Ручное дыванаткацтва. Транспарт марскі, чыг. і аўтамабільны. Прыроду гл. ў арт.Сардзінія (востраў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
choinka
choin|ka
ж.
1. ёлка;
powiesić bombki na ~ce — павесіць шары на ёлцы;
2. ёлка; дзіцячае свята каля ёлкі; навагодні ранішнік;
dzieci poszły na ~kę — дзеці пайшлі на ёлку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пуд1, ‑а, м.
Руская мера вагі, роўная 40 фунтам, па метрычнай сістэме — каля 16,3 кг. Я вывернуў мех і падаў Зусю. Ён насыпаў мукі і, зважыўшы яе на шалях, сказаў мне: — Глядзі, які пуд, яшчэ з паходам.Сабаленка.Паспрачаўшыся, хлопцы пагадзіліся на тым, што сазан Вано мае вагу ў пяць пудоў.Самуйлёнак.
•••
З’есці пуд жалезнага бобугл. з’есці.
Пуд солі з’есцізкімгл. з’есці.
пуд2, ‑у, м.
Разм. Страх, перапуд. [Галіна:] — Хадзілі, гутарылі, палохалі самі сябе, а тут яшчэ паперка гэтая пуду паддала, дык і разышліся...Галавач.Выскачыўшы з сянец, Алесь з пуду падаўся быў на гароды, але.. убачыў каля суседскага свірка постаць чырвонаармейца.Крапіва.// Тое, што выклікае страх, перапуд, сполах. Таня думае, што толькі адна яе кабыла баіцца пуду.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЫЯВІ́СТ (Ariovistus; 1 стагоддзе да нашай эры),
правадыр германскага племя свеваў. Каля 71 да нашай эры перайшоў з атрадам раку Рэйн і каля 61 да нашай эры перамог гальскае племя эдуяў. Пасяліўшыся на тэрыторыі Галіі, сабраў вакол сябе каля 120 тысяч германцаў. Незадаволеныя гальскія плямёны папрасілі дапамогі ў Ю.Цэзара, які каля 58 да нашай эры пры Везонцыо разграміў армію Арыявіста. Паранены Арыявіст з рэшткамі войска вярнуўся ў Германію, дзе неўзабаве памёр.
~ dem Háusкаля́ до́му, паблі́зу [по́бач] з до́мам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРКНЕ́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (Orkney Islands, архіпелаг у Атлантычным ак.каляпаўн. ўзбярэжжа Шатландыі; тэр. Вялікабрытаніі. Каля 70 а-воў, самы вялікі — в-аў Мэйнлэнд. Пл.каля 1000 км². Выш. да 477 м. Фіёрды, азёры. Лугі, верасоўнікі. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Ткацтва. Нафтавы тэрмінал Паўночнага мора. Гал. парты Керкуол, Флота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́плеч ’у непасрэднай блізкасці, поруч, побач’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мядзв.: Нік. Очерки; Шат., Касп., Сл. ПЗБ. Бяльк.). Утворана па мадэлі по + назва часткі цела, аналагічна по‑бач ад бок, по‑руч ад рука, по‑плеч ад плячо, літаральна ’каля пляча’. Першапачаткова, магчыма, адвербіялізаваны назоўнік, параўн. польск.pobocz ’абочына’, ’месца на водшыбе’, даўнейшае ’цуглі, лейцы’ (Брукнер, 423). Сюды ж таксама паплечнік ’найбольш блізкі ў справе калега’, параўн. ст.-польск.poplecznik ’памочнік воіна-рубакі, які стаіць у яго за спіной і бароніць ззаду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тайга́ ’хвойныя лясы Поўначы’ (ТСБМ). З рус.тайга́ ’тс’, запазычанае сібірскае слова, непасрэднай крыніцай якога з’яўляецца цюрк.-манг. (Мурзаеў, РР, 1969, 1, 90 і наст.) або мясцовае тат.taiga ’лес’ (найменне зафіксавана каля 1735 г., але першая пісьмовая фіксацыя ў А. Радзішчава) з семантычным пераходам ’лес, тайга’ < ’скалістыя бязлесныя горы’ (падрабязна Анікін (524–525 з літ-рай) і слушным абвяржэннем версіі аб якуцкай крыніцы tai̯ga ∼ tai̯ɣa ’лес; залатыя прыіскі’, якая хутчэй ужо з рускай мовы. Гл. таксама Фасмер, 4, 11; Чарных, 2, 224–225; ЕСУМ, 5, 503.