Багу́к, богу́к, бэгу́к ’нашпігаваны свіны страўнік’ (палес., Вешт.). Бясспрэчна, запазычанне. Параўн. укр. богун страўнік жывёлы’, божо́к, бог свіны страўнік (як яда) польск. (ст.) boch тулава вала’, чэш. (ст.) hoch ’тулава жывёліны’. З ст.-в.-ням. bache ’шынка; частка тушы’. Гл. Міклашыч, 16; Бернекер, 67; Брукнер, 33; Махэк₂, 59; Развадоўскі, RS, II, 108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бараба́ншчык. Рус. бараба́нщик. Натуральна гэта слова можна лічыць вытворным ад бараба́н (гл.). Але ёсць думка, што гэта запазычанне з цюрк. *darabančy (ад daraban ’барабан’). Так Залеман (аб гэтым гл. ИОРЯС, 10, 2, 76). Сумняваецца Шанскі, 1, Б, 37 (лічыць, што тут утварэнне суфіксам ‑щик ад бараба́н). Цюрк. версію можа падтрымліваць укр. бараба́нчик ’барабаншчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бая́н ’музыкальны інструмент’, укр. бая́н. Запазычанне з рус. бая́н ’тс’ (а гэта па імені легендарнага Баяна ў «Слове о полку Игореве»). Назва была дадзена рускім гарманістам А. Ф. Арланскім-Цітарэнкам (1877–1941) першаму ў свеце храматычнаму гармоніку, які сканструяваў тульскі майстар М. І. Белабародаў (1827–1912). Гл. БСЭ; Шанскі 1, Б, 65.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бей. Рус. бей, укр. бей і г. д. (у многіх еўрапейскіх мовах: ням. Веі, Bey, франц. bey, рум. bei, венг. bej і да т. п.). Запазычанне з тур. мовы (тур. bey, роднаснае іншаму цюрк. слову, гл. бек). Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82; Локач, 24; параўн. далей MESz, 1, 269.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бек ’князь’. Рус. бек, укр. бек і г. д. (балг. бег, серб.-харв. бе̏г, алб. beg, венг. bég). Запазычанне з цюрк. моў. Цюрк. слова — роднаснае тур. bey. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82. Параўн. тур. (старое) beg, уйг. bäg, чагат. bäk і г. д. Гл. яшчэ Локач, 24; MESz, 1, 267.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бето́н. Рус. бето́н (з першай палавіны XIX ст.), укр. бето́н. Запазычанне з ням. Beton (або прама з франц. béton, якое з’яўляецца крыніцай і для ням., гл. Клюге, 71). Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112, гл. яшчэ MESz, 1, 290–291. Франц. béton < лац. bitumen ’бітум’. Бел. слова запазычана, відаць, праз рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́льва 1 ’мальва кучаравая, Malva crispa L.’, ’мальва лясная, Malva silvestris L.’ (гродз., Кіс., Яруш.). Новае кніжнае запазычанне з польск. malwa ’тс’ ці з рус. мальва, якія з ням. Malve або непасрэдна з лац. malva < ст.-грэч. μαλάχη ’тс’.
Ма́льва 2 ’шток-ружа, Alcea rosea L.’ (брэсц., Кіс.; Сцяшк.). З польск. malwa ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манто ’жаночае (футравае) паліто свабоднага пакрою’ (ТСБМ). Позняе запазычанне з польск. manto ці з рус. манто ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якія з франц. manteau (Фасмер, 2, 570). Роднаснымі да іх з’яўляюцца паўд.-рус. ма́нта ’малдаўскае адзенне з доўгім каўняром, які накідваецца на галаву ў дождж’, укр. бук. манта́ва ’доўгае суконнае паліто на ваце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзі́клі ’на ветры’: У нас у хаце заўсёды холадна, бо стайиц’. Пана надзʼиклʼи (слонім., Сцяшк. Сл.). Няясна, хутчэй за ўсё адаптаванае запазычанне з балтыйскіх моў; адзін з магчымых этымонаў — літ. dykra ’пустое месца, пустка’, адаптацыя адбывалася шляхам замены зычных і зліцця прыназоўніка на са словам у выніку частага ўжывання спалучэння з ім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́заў 1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў 2.
Ку́заў 2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).
Ку́заў 3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)