ВАЛЕ́НЦІК (Дзмітрый Данілавіч) (23.2.1907, в. Райкова Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1969),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арэнбургскую ваенна-авіяц. школу (1933). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Эскадрылля пад камандаваннем капітана Валенціка тройчы лятала ў глыбокі тыл ворага на знішчэнне яго аператыўна-стратэгічнай базы. У Вял.Айч.вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах; камандзір палка Валенцік зрабіў 115 баявых вылетаў. Да 1955 у Сав. Арміі.
сакрэтнае пагадненне, заключанае ў 1-ю сусв.вайну. Аформлена ў выглядзе абмену памятнымі запісамі і нотамі ў крас.—маі 1915. Прадугледжвала пасляваенны падзел Турцыі (саюзніцы Германіі): са згоды Англіі і Францыі да Расіі (у выпадку яе ўдзелу ў вайне да перамогі над герм. кааліцыяй) павінны былі перайсці г. Канстанцінопаль (цяпер Стамбул), пралівы Басфор, Дарданелы і сумежныя з імі раёны еўрап. і азіяцкай часткі Турцыі. Практычных вынікаў для Расіі не мела, бо анулявана Дэкрэтам аб міры 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАЮ́К (Нестар Ільіч) (парт.псеўд.Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага р-на — 2.3.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акр.к-та КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА (Уладзімір Аляксандравіч) (25.1.1912, в. Пеніца Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 12.4.1993),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сумскае артыл. вучылішча (1937), афіцэрскую артыл. школу (1950). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Ленінградскім і 2-м Бел. франтах. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Прыбалтыкі, Беларусі. У лютым 1944 каля Араніенбаўма (цяпер г. Ламаносаў, Расія) артполк пад яго камандаваннем знішчыў глыбокаэшаланіраваныя ўмацаванні, дзесяткі танкаў і гармат праціўніка. Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЯНКО́Ў (Пётр Харытонавіч) (26.11.1908, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобласці — 20.6.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну ўдзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, баёў ва Усх. Прусіі, Германіі. Вызначыўся ў баі каля г. Добеле (Латвія) у 1944: экіпаж танка, у складзе якога Басянкоў быў механікам-вадзіцелем, адбіў атаку 8 танкаў праціўніка (4 з іх знішчыў). Калі танк загарэўся, жывым з экіпажа застаўся адзін Басянкоў, які не спыніў бою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТРАКО́Ў (Міхаіл Рыгоравіч) (5.8.1922, в. Радуга Веткаўскага р-на Гомельскай вобласці — 16.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Майкопскае бранятанк. вучылішча (1943). У Вял.Айч.вайну з 1941 удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Кубані, Беларусі, у Літве, Усх. Прусіі. У ходзе баёў у Прыбалтыцы ў 1944 танк. рота пад камандаваннем ст. лейт. Батракова прарвала абарону ворага на правым беразе Нёмана каля Каўнаса, адбіла 4 контратакі праціўніка, знішчыла 14 танкаў. Загінуў у баі на тэр.Усх. Прусіі. У в. Радуга яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХАРАЎ (Пётр Міхайлавіч) (7.1.1920, в. Грыневічы Лагойскага р-на Мінскай вобласці — 1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч.вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. і інш. франтах. Лейтэнант Бахараў вызначыўся ў вер. 1943: на тэр. Чарнігаўскай вобласці ўзвод бранябойшчыкаў пад яго камандаваннем адбіў атаку праціўніка; пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне група байцоў на чале з Бахаравым ліквідавала варожы заслон на в-ве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм. Да 1974 у органах МУС.
Маршал Сав. Саюза (1968), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1948). З 1929 служыў у БВА. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: нач. штаба мотадывізіі, камандзір стралк. дывізіі, карпусоў. Удзельнік Беларускай аперацыі 1944. У 1954—65 камандуючы войскамі ППА Маскоўскай акругі. У 1966—78 галоўнакамандуючы войскамі ППА краіны — нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ТЧЫКАЎ (Генадзь Іванавіч) (10.3.1914, в. Міхееўка Кудымкарскага р-на Пермскай вобл., Расія — 10.12.1944),
удзельнік партыз. руху на Украіне і Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую ваен. школу сувязі (1936). У сак. 1943 на чале групы разведчыкаў закінуты ў тыл ворага, дзейнічаў у раёне Гомеля, Чарнігава, Шчорса, Ноўгарада-Северскага, са снеж. 1943 у Баранавічах, Ваўкавыску, Слоніме, Бярозе, Ружанах; група перадала ў штаб 1-га Бел. фронту больш за 450 данясенняў. Загінуў у баі на тэр. Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРЭСЛА́Ў»
(«Breslau», № 36),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў у акупіраваным Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч.вайну. Праводзілася 5—19.9.1942 сіламі 5 батальёнаў вермахта, вучэбнага палка ВПС і паліцэйскіх падраздзяленняў з мэтай акружыць і знішчыць партызан, якія наносілі ўдары па гарнізонах фашыстаў у в. Прыбар і Ніканавічы. У ходзе аперацыі каля в. Ухлясць карнікі атрымалі адпор, вялі працяглы бой з партызанамі, але не здолелі акружыць іх і знішчыць. У раёне аперацыі фашысты загубілі больш за 1000 сав. грамадзян.