СУ́МЫ,
горад, цэнтр Сумскай вобл. Украіны, на р. Псёл. 298 тыс. ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (машынабуд. НВА; ВА «Помпаэнергамаш»; з-ды электронных мікраскопаў, «Сумсельмаш», «Цэнтраліт»), хім. (ВА «Хімпрам» і «Гуматэхніка»), харчовая (цукрова-рафінадны з-д, мясакамбінат і інш.), лёгкая (суконная, воўнапрадзільная, абутковая, швейная ф-кі і інш.), мэблевая, буд. матэрыялаў. Пед. ін-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, мастацкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дом-музей А.П.Чэхава. Арх. помнікі 18—19 ст.; царква Уваскрэсення (1703), Спаса-Праабражэнскі сабор (1776), Ільінская царква (1836).
Засн. ў 1652. У 1656—58 пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны і Паўд. Расіі ад набегаў крым. і нагайскіх татараў У 1658—1765 цэнтр Сумскага слабадскога палка. У Паўн. вайну 1700—21 у С. у 1708—09 знаходзілася Стаўка галоўнакамандавання рус. арміі на чале з Пятром I. З 1765 цэнтр Сумскай прав., з 1780 павятовы горад Харкаўскага намесніцтва, з 1796 Слабодска-Украінскай, з 1835 Харкаўскай губ. У 1877 злучаны чыгункай з Любацінам і Варажбой. З 1939 абл. цэнтр. У Вял. Айч. вайну акупіраваны (1941—43) ням. фашыстамі, адзін з цэнтраў партыз. руху.
т. 15, с. 268
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)