у старажытнаарабскай міфалогіі бог плямён Цэнтр. Аравіі (цэнтры пакланення — гарады Мекка і Табал). Не меў акрэсленых функцый, але лічыўся магутным. У Табале існавала яго свяцілішча (знішчана ў 7 ст. пры Мухамедзе), дзе ад імя бога рабіліся прадказанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛХІЦЫ́Н,
алкалоід, што ўтрымліваецца ў познацвеце і інш. раслінах сям. лілейных. Яд нервова-паралітычнага дзеяння. Спыняе дзяленне клетак на стадыі метафазы. Выкарыстоўваецца для атрымання паліплоідных форм раслін, для даследавання функцый цытаплазматычных мікратрубачак (звязваецца з бялком мікратрубачак тубулінам і выклікае іх распад).
французскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі аналіт.функцый. Чл. Парыжскай АН (1816), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1831). Скончыў Політэхн. школу (1807), Школу мастоў і дарог (1810) у Парыжы. Выкладаў у навуч. установах, у т. л. ў Сарбоне. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., матэм. фізіцы, тэорыі лікаў, геаметрыі. Сфармуляваў адну з найб. важных агульных задач тэорыі дыферэнцыяльных ураўн. (гл.Кашы задача); развіў асновы тэорыі аналіт.функцый камплекснай пераменнай (гл.Кашы—Рымана ўраўненні); даў выраз аналіт. функцыі ў выглядзе інтэграла (гл.Кашы інтэграл), прапанаваў раскладанне функцыі ў ступеневы шэраг (гл.Кашы тэарэма). Аўтар класічных курсаў матэм. аналізу.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэарганіза́цыя
(фр. réorganisation, ад лац. re- = нанова + с.-лац. organisatio = арганізацыя)
перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПОЛІАРТРЫ́Т (ад полі... + артрыт),
артрыт множны, артрыт рэўматоідны, адначасовае або паслядоўнае запаленне шматлікіх суставаў. Прычыны: інфекцыя (стафілакок, стрэптакок, вірусы і інш.), хранічныя танзіліт і халецыстыт, рэўматызм, парушэнні абмену рэчываў і функцый залоз унутр. сакрэцыі. Прыкметы і лячэнне П. гл. ў арт.Артрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мульты-
(лац. multum = многа)
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на шматлікасць прадметаў або на шматразовасць дзеянняў, функцый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
працатэрапі́я
(ад праца + тэрапія)
прымяненне ў медыцыне працэсаў працы з мэтай аднаўлення працаздольнасці чалавека або функцый пэўных яго органаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РА́БІН (ад стараж.-яўр. раббі — настаўнік),
служыцель культу ў іудаізме, суддзя па пытаннях рэліг. і сямейнага жыцця ў яўр. абшчыне. Калегія Р. — рабінат — тлумачыць прадпісанні Талмуда, прыстасоўвае іх да сац. умоў, імкнецца кіраваць духоўным і паліт. жыццём нар. мас, практычна выконваць шэраг дзярж.функцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯРЖА́ЎЛЕННЕ перадача ад дзяржавы фізічным або юрыдычным асобам часткова або поўнасцю, у т. л. праз прыватызацыю, функцый непасрэднага кіравання гаспадарчымі суб’ектамі. Садзейнічае ўмацаванню самастойнасці таваравытворцаў, напаўненню рынку таварамі (паслугамі), павышэнню іх якасці, ліквідацыі манапалізму дзярж, прадпрыемстваў. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і праграмамі прыватызацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАГО́РАЎ (Андрэй Мікалаевіч) (25.4.1903, г. Тамбоў, Расія — 20.10.1987),
савецкі матэматык; заснавальнік навук. школы па тэорыі імавернасцей і тэорыі функцый. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 праф. гэтага ун-та, адначасова з 1933 у Матэм. ін-це АНСССР. Рэдактар час. «Успехи математических наук» (1946—54 і з 1983). Фундаментальныя працы па тэорыі функцый, матэм. логіцы, тапалогіі, дыферэнцыяльных ураўненнях, функцыян. аналізе, тэорыі імавернасцей (аксіяматычнае абгрунтаванне, тэорыя выпадковых працэсаў) і тэорыі інфармацыі. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Математика и механика: Избр. тр.М., 1985;
Теория вероятностей и математическая статистика. М., 1986;
Теория информации и теория алгоритмов. М., 1987;
Математика — наука и профессия. М., 1988.
Літ.:
Александров П.С. Несколько слов об АН.Колмогорове // Успехи матем. наук. 1983. Т. 38, вып. 4.