кампенса́цыя, ‑і, ж.
1. Аплата, узнагарода за якую‑н. работу; пакрыццё выдаткаў, страт і інш. Грашовая кампенсацыя. □ Паколькі ж адкупілася Староста ад жаніха занадта дарагой цаной, царква, у парадку, так сказаць, кампенсацыі, залічыла яе ў святыя. Краўчанка. // Выплата рабочаму або служачаму грашовых сум звыш зарплаты ў прадугледжаных законам выпадках. Кампенсацыя за нескарыстаны адпачынак.
2. Ураўнаважванне, выраўноўванне ў арганізме парушаных функцый шляхам іх нейтралізацыі. Кампенсацыя парока сэрца гіпертрафіяй.
3. Ліквідацыя знешніх уздзеянняў (тэмпературы, атмасфернага ціску і пад.) на работу дакладных механізмаў. Кампенсацыя компаса. Кампенсацыя маятніка.
[Лац. compensatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)