Ту́хнуць1 ‘пераставаць гарэць, свяціць’, ‘гаснуць’ (Некр. і Байк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ, ТС, Варл.): его зорка тухне (Сержп. Прымхі), ‘слабець, памяншацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Некр.), ‘спадаць (пра пухліну)’, ‘змяншацца’ (беласт., Сл. ПЗБ), ту́хнуті ‘гаснуць’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́хнути ‘гаснуць’, ‘спадаць (пра пухліну)’, рус. ту́хнуть ‘гаснуць’, стараж.-рус. потухнути ‘патонуць’, ‘сціхнуць’; ц.-слав. потухнѫти ‘спадаць (пра пухліну)’; польск. tęchnąć ‘тс’, чэш. tuchnouti ‘гаснуць’, ‘губляцца, знікаць’, мар.-славац. duchnúť ‘гаснуць’. Прасл. *tuxnǫti, другаснае *tǫxnǫti ‘спадаць, змяншацца’ знаходзіцца ў сувязі з каўзатывам прасл. *tušiti ‘сцішыць, супакоіць, прыглушыць, прыгасіць’ (гл. тушы́ць) (Борысь, 630; Сной₂, 790); параўноўваюць з роднаснымі формамі літ. tausýtis ‘сціхаць (аб ветры)’, прус. tusnan ‘спакойны’, ст.-ірл. ‘ціхі, маўклівы’ (< *tauso‑), ст.-інд. tōṣáyati ‘заспакойваецца’, авест. tušňa‑, tušni‑ ‘ціхі’ (Фасмер, 4, 128; Махэк₂, 660; Скок, 3, 528; Трубачоў, Этимология–1965, 61; ЕСУМ, 5, 687).

Ту́хнуць2 ‘загніваць і непрыемна пахнуць’ (ТСБМ, Касп.), ‘тхнуць, гніць’ (Некр. і Байк.), ‘смярдзець, псавацца’ (Яруш., Гарэц.), ‘выдаваць смурод (ялавічына, рыба і інш.)’ (Нас., Бяльк.), ту́хнуці ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ту́хнути ‘псавацца, рабіцца нясвежым’, рус. ту́хнуть ‘псавацца, пратухаць’, польск. tęchnąć ‘тс’, чэш. tuchnouti ‘тс’, славац. tuchnúť ‘тс’, в.-луж. tychnuć ‘пратухаць’, харв. tuhnuti ‘смярдзець, пахнуць гніллю’, серб. тукнути ‘тс’, славен. túhniti, tóhniti ‘смярдзець’. Разглядаецца як вытворнае ад папярэдняга слова з развіццём значэння ‘гаснуць, слабець, спадаць’ > ‘псавацца з-за адсутнасці праветрывання, плеснявець, смярдзець’ (Янышкава, Prasl. dijalektizacija, 117, гл. таксама Борысь, 631, інакш — Махэк₂, 660, які бачыў у гэтых формах незалежныя амонімы). Меркаванне аб розным паходжанні тухнуць1 і тухнуць2 прапануецца ў Фасмер, 4, 128; Арол, 4, 122; процілеглыя думкі пра паходжанне слоў у Бязлай (4, 244) дэманструюць Сной: прасл. *tъxnǫti ‘згаснуць’ > ‘набыць слабы пах’ з другасна назалізаваным *tǫxnoti, і Фурлан: прасл. *tuchъ ‘смурод, задуха’ звязвае з прасл. *tukati ‘таўчы, біць’, што параўноўваецца са славен. udárati ‘смярдзець, пахнуць чым-небудзь’; да апошняга гл. тухляк у розных значэннях.

Ту́хнуць3 ‘спаць (гаворыцца з пагардай)’ (Нас., Рэг. сл. Віц.), ‘доўга спаць’ (Васільковая сп., Мат. Гом., Мат. Маг.), ‘спаць беспрабудна’ (Варл., Некр.), сюды ж то́хнуць ‘спаць, задаючы храпака’ (Нас.), тухля́ць ‘доўга спаць’ (Сцяшк. Сл.), ту́хляць ‘ляжаць, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.), тухля́к (tuchlák) ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Параўн. рус. смал., пск. ту́хнуць ‘спаць’. Відавочна, рэгіянальны экспрэсіўны наватвор на базе тухнуць1 ‘супакойвацца’, таго ж паходжання рус. смал. вы́тухнуться ‘выспацца’ (Анікін, РЭС, 9, 205). На экспрэсіўны характар слова паўплывала таксама тухнуць2 і тухлы (гл.), параўн. укр. аргат. пу́хнути ‘спаць’ (Горбач, Арго школярів).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́чыць ’трапіць, пацэліць’ (ТСБМ, Шат.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’трапіцца, надарыцца’ (дзярж., Нар. сл.), ’натрапіць, сустрэць’ (ТС; КЭС, лаг.). Укр. лу́чити ’цэліць, прыцэльвацца’, рус. дан., сіб. лучи́ть ’здарацца, дапускаць’, лука́ть ’кідаць што-небудзь’, ’кідаць каменне з прашчы’, уладз., сарат. ’трапляць у цэль’; у выразе: коли бог лучит ’як бог дасць’, ст.-рус. лучити ’дасягаць чаго-небудзь’, ’знаходзіць, сустракаць’, ’даць’; лучитися ’здарацца, адбывацца’, ’прыйсціся’, ст.-польск. łuczyć ’лучыць’, н.-луж. (nad)łucyś se ’здарацца’, чэш. lučiti ’кінуць’, славац. lúčiť ’тс’; славен. lučíti ’кідаць у цэль’, серб.-харв. lúčiti ’знаходзіць, атрымліваць; сустракаць што-небудзь’, макед. лучи ’кідае’, балг. луча ’намерваюся, цэлю, дапускаю, трапляю ў цэль’, ст.-слав. лоучити ’здарацца’. Прасл. lučiti ’цэліць, кідаць у цэль, трапіць’ > ’дасягаць, атрымліваць, сустракаць’ (Слаўскі, 5, 283–285). Да і.-е. *leuk‑ ’глядзець’ (як і *leuk‑свяціць, блішчэць’). І.‑е. адпаведнікі: літ. láukti, lū́čioti ’чакаць’, suláukti ’дачакацца, атрымаць’, ст.-прус. laukīt ’шукаць’, лат. lũkât ’глядзець, спрабаваць’, nùolũkât ’азірацца, назіраць’, nùo‑lũks ’цэль’, ст.-інд. lókate ’назірае’, lokáyati ’бачыць, аглядае’, lōcanam ’вока’, кімр. go‑lwg ’твар’, llygad ’вока’ (< *lukato‑), ст.-грэч. λεύσσω ’бачу, прымячаю’. Асноўнае значэнне і.-е. *leuk‑ было ’глядзець’, якое ў славян змянілася ў ’глядзець вакол сябе’ > ’знаходзіць, дасягаць’, у балтаў — ’глядзець вакол сябе’ > ’чакаць’, ’шукаць’ (Скок, 2, 324–325; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 529–530; Шустар-Шэўц, 11, 784).

Лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (ТСБМ), лу́чыць ’сябраваць’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лучы́цца ’злучацца, далучацца, прыставаць да кампаніі’ (ТСБМ; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. лу́чи́ти, лучи́тися ’тс’, ст.-рус. лучиты ’аддзяляць, расшчапляць’, лучитися ’аддзяляцца; уцякаць, аддаляцца’; польск. łączyć ’злучаць, яднаць, кантактаваць’, ’злучацца ў пары’, каш. ląčëc ’тс’, ’сутыкацца’, łǫčënë ’заручыны’, з XV ст. з’яўляецца значэнне ’аддзяляць, раздзяляць’, сілез. ’развівацца, заставацца’; н.-луж. łucyś ’з’яднаць, звязваць’, łycyś se ’здарацца’, чэш. loučiti ’дзяліць, разлучаць’, loučiti se ’пакідаць’, славац. lúčiť ’аддзяляць’; славен. lǫčiti (se) ’тс’, ’адрознівацца’, ’раздвойвацца (аб дарозе)’, серб.-харв. лу́чити се ’аддзяляць, адлучаць (цяля)’, ’зганяць у адно месца, напр., свіней’; макед. лачам ’аддзяляю’, ’адлучаю дзіцё ад грудзей’, ’аддзяляць ад асадку’, балг. лъча́ ’тс’, лъча се ’аддзяляцца, быць збоку, пазбягаць людзей’, ст.-слав. лѫчити ’аддзяляць, раз’ядноўваць’. Прасл. lǫčiti ’гнуць, згінаць’ — гэта значэнне часткова захавалася ў чэш. lúčiti se ’згінацца, хіліцца’, славен. lǫ́čiti ’гнуцца’, а пасля ў слав. гаворках адбылося развіццё значэння ў двух процілеглых кірунках: ’аддзяляць, раздзяляць’ ⟷ ’злучаць’ (Слаўскі, 5, 77–79). Уплывалі на гэта і прэфіксы дзеяслова. З’яўляецца першасным ітэратывам да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць, скрыўляць’. Адпавядаюць лексеме лучыць літ. lankýti ’наведваць’, ’згінаць, схіляць’, lánkioti ’абыходзіць’, lankúoti ’гнуць, рабіць гнуткім’, лат. lùocît ’нахіляць, накіроўваць’ (Фасмер, 2, 537–538; Шустар-Шэўц, 11, 784; БЕР, 3, 565–566 з л-рай).

Лучы́ць2 ’калоць рыбу ноччу васцямі пры святле пучка лучыны’ (полац., З нар. сл.). Да луч3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рысь1 ’спосаб бегу жывёлы’ (ТСБМ), рысі́ць ’бегчы рыссю’ (ТСБМ), рыса́к ’пародзісты, рысісты конь’ (ТСБМ), ры́сом ’рыссю’ (ТС), рысяко́м ’рыссю’ (Юрч.), рус. рысь, ры́сью, рысцо́й, укр. ристь, ст.-руск. ристію. Звязана з рус. риста́ть, ристаю, рищу ’бегчы’ (Фасмер, 5, 531). Няпэўна.

Рысь2 ’драпежная жывёліна’ (ТСБМ, Сцяшк.), ры́ся (Нас., Байк. і Некр.), рус. рысь, укр. рись, ст.-рус. рысь, польск. ryś, славац., чэш. rys, славен. rȋs, rȋsa, серб.-харв. ри̏с, балг. рис. Прасл. *rysъ: *rysь ’рысь’ з’яўляецца, хутчэй за ўсё, вынікам кантамінацыі з rysъ (< ryd‑sъ) ’руды’, ’чырванаваты’, засведчанага праз в.-луж., н.-луж. rysy ’руды’, польск. rysawy ’рудаваты’, славац. rysý, rysavý ’стракаты’, чэш. rysý, rysavý, ryšý, ryšavý ’рудаваты’, ryšán ’рудагаловы’, ’ліс’ і далей роднаснае да ры́жы, руда́, ру́сы (БЕР, 6, 265). Але такое тлумачэнне адрывае славянскую назву ад іншых і.-е. назваў звера. Таму больш верагодным падаецца тлумачэнне з *lysь з другасным r пад уплывам *rysъ ’руды, плямісты’. У апошнім выпадку трэба збліжаць з літ. lúšis ’рысь’, лат. lusis ’рысь’, ст.-пруск. luysis, ст.-в.-ням. luhs ’рысь’, ст.-англ. lox, грэч. λῡγξ (Махэк₂, 527). Кантамінацыя з *rysъ магла абапірацца на матывы табу. Менш верагоднае тлумачэнне ‑r‑ уплывам *rzkati (> бел. рыкаць) або словам рваць. Нельга даказаць запазычанне *rysь з іранскага, паколькі падобнае слова да гэтага часу не занатавана ў іранскай мове (Фасмер, 5, 530–531 з літ-рай; Брукнер, 473; Чарных, 2, 131). Пачатковае r‑ можна тлумачыць і як адзінкавае пранікненне гукавой нормы іншага і.-е. дыялекта — іранскага — у славянскі. У іранскай і індыйскай адбыўся перабой агульнаеўрапейскага плаўнага l у іншы плаўны r (арыйскі ратацызм). “Іранская” форма *rusi і адлюстравана ў слав. *rysь. Гаворка тут ідзе не пра запазычанне з іранскай (у іран. мове слова не зафіксавана), а пра тое, што фанетычная заканамернасць (l > r), якая выступае як норма у адной групе моў, арыйскай, магла, у выглядзе выключэння, праявіцца адзінкавымі выпадкамі ў іншай групе, славянскай (Абаев, Этимология–1966, 261–262). Фанетычныя хістанні ў славянскіх назвах могуць тлумачацца спецыфікай самой семантэмы ’назвы жывёл’. Этымалагічна гэтыя назвы звязаны з і.-е. коранем *leuk​[h]:*luk​[h]свяціць’ па прыкмеце колеру светлай ззяючай скуры або вачэй звера (параўн. лат. lûša spalvas zirgs ’конь колеру рысі’) (Гамкрэлідзэ-Іванаў, 511–512). Па версіі Махэка (Махэк₂, 527) тут было і.-е. *lŭkʼ‑ з асновай на зычны, верагодна ад асновы *leu̯kʼ‑ ’глядзець’ (грэч. λεύσσω). Ён мяркуе, што тут былі 2 часткі слова, якія па сэнсе адпавядалі чэш. ostrovid (рысь бачыць і ноччу); у слэнгу старажытных паляўнічых слова было скарочана шляхам адкідання першай часткі. Пры такой моцнай дэфармацыі замест l пачало ўжывацца r, магчыма, з мэтай табу. Аб табу сведчыць і тое, што стара-рускія помнікі стараюцца не ўжываць назву рысь, а карыстаюцца лютый зверь. Па іншай версіі, славянскае r было першасным. Іншыя даводзяць, што слав. *rysь наклалася на слав. *rysъ ’стракаты’, ’каляровы’, ’чырванаваты’, ’рудаваты’, параўн. славен. risága ’вінаградная лаза’, польск. дыял. rysawy ’чырвоны’, чэш. rysý ’тс’, rysavý (Мацэнаўэр; Безлай, 3, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

які́, ‑ая, ‑ое; займ.

1. пытальны. Абазначае пытанне аб якасці, уласцівасці каго‑, чаго‑н. «Патрэбны тэмпы», — сказаў Куніцкі. — «Якія тэмпы?» — «Такія. Бальшавіцкія». Самуйлёнак. І хто яны? Якія людзі? Мо праўды светлае сыны? Куды ідуць? Чаго там блудзяць? З якою помстаю для суддзяў Нясуць на сэрцы кайданы? Трус. // Абазначае пытанне аб часе і парадку з’яўлення каго‑, чаго‑н. У якой колькасці і якім парадкам паедзем на палявыя работы? // Каторы іменна, каторы па парадку. Якая ж цяпер гадзіна? □ Ох, гэта дзецям знаць цікава, Калі якая будзе страва?.. Колас. // Ужываецца ў рытарычных пытаннях і воклічах у значэнні: «зусім не», «хіба», «ніякі». — Які з цябе будзе муж! — сказала Мальвіна, калі Адам прапанаваў выйсці за яго замуж. Корбан. І стралок з .. [Талаша] быў не кепскі: які ж ён быў бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць? Колас.

2. азначальны. Выражае захапленне, здзіўленне якасцю, уласцівасцю каго‑, чаго‑н. Якія горы! А сады якія! Панчанка. Час не так вялікі, а якія змены! Колас. — І якая дзяўчына! — хваліў Веру Рыгор Паўловіч. — Партызанка, камсамолка, мае медаль «За баявыя заслугі». Арабей. // (у спалучэнні са словам «вось»). Такі. Латаны кажушак Ці такая ж світка, Лапці на сем вушак — Вось які Мікітка. Крапіва. Калі строга разбірацца ў фактах, то хата, аб якой была тут гутарка, не зусім дведава хата.. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі.. Вось якім парадкам стаў Талаш уладаром гэтай хаты. Колас. // (у спалучэнні са словам «хоць»). Любы, магчымы, усякі. Хоць які там салдацкі пачастунак, але ён, відаць, быў дарагі для дзіцяці. Няхай. Можа, хоць сукеначку [Нюрка] якую сабе справіць, пальцечка, не будзе локцямі свяціць. Гіль.

3. неазначальны. Разм. Які-небудзь, якісьці. Праз якіх хвілін пяток вартавы асцярожна падсунуў.. [Васілю Іванавічу] пад галаву нечую ватоўку, пакрыў шынялём. Лынькоў. Пільня патроху скрыпела, і не на адны толькі вайсковыя патрэбы. Праўда, цывільных рабочых тут было ўсяго якіх чалавек дзесяць. Чорны. [Люська:] — Хто той чарнявы? У будзёнаўцы?.. Брат ваш ці сваяк які блізкі-далёкі? Ракітны. // Каторы. Дзе ж вы хаваліся? Мой жа стары які дзень шукае вас па лесе. Дзенісевіч.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы. Наперадзе.. цягнулася паласа альховых кустоў, праз якія працякаў ручай. Шамякін. Прыгоды, якія пачаліся яшчэ раніцой, не скончыліся для людзей пад самы вечар. Лынькоў. Чырвонаармеец узышоў на гнілы ганак, усходы якога ляжалі на падстаўленых камянях. Чорны. / Пры наяўнасці суадноснага слова ў галоўным сказе. З-пад гаці спакойна цякла рэчка, несучы тую порцыю вады, якую прызначалі ёй будаўнікі. Колас. [Русаковіч:] Я гавару пра тыя дасягненні, якія ўжо выкарыстоўваюцца на перадавых заводах. Крапіва.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. Не гадаю, з якое дарогі ўбачу я край любы мой. Панчанка. Якая гэта была надзея, на што накіроўвалася яна, якая яе была сутнасць — Раман не мог разабрацца. Колас. / Пры наяўнасці суадноснага слова ў галоўным сказе. Помню, я думаў пра тое, які дзень там, у нас, за Дняпром. Шамякін.

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя выказнікавыя сказы. Які ты ў быту, такі ты і на справе. Корбан. [Ціхан:] — А наш народ угору ўзняўся, Васіль Іванавіч, не той ён, якім быў у тыя гады. Лынькоў. Якая работа, такая і плата. Прыказка.

7. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Сустракаліся і такія, якія нібы абмяклі адразу, страцілі ўсякую волю і жылі раслінным жыццём, абы дзень пражыць. Лынькоў.

•••

З якой (гэта) ласкі? гл. ласка.

Калі што якое гл. што.

На якое ліха (лаянк.) гл. ліха.

Не лезе ні ў якія вароты гл. лезці.

Ні за якія грошы гл. грошы.

Ні ў якім выпадку гл. выпадак.

Ні ў якой меры гл. мера.

Якая розніца? гл. розніца ​1.

Які з сябе (сабою)? — як выглядае? (пра знешнасць чалавека).

Якім ветрам (прыгнала, занесла, прынесла) гл. вецер.

Якім макарам гл. макарам.

Якога чорта гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ка, ‑а; мн. во́чы, Р вачэ́й, Д вача́м Т вача́мі і вачы́ма, М аб вача́х; н.

1. Орган зроку. Анатомія вока. Заплюшчыць вочы. Хворыя вочы. // Позірк; погляд. Адвесці вочы. Сустрэцца вачамі. □ Тым часам дзядзька ненарокам Глядзеў на човен добрым вокам. Колас.

2. Здольнасць бачыць; зрок. Зоркія вочы. Слабыя вочы. Пільнае вока.

3. толькі адз. Здольнасць бачыць, набытая ў працэсе жыццёвага вопыту. Бывалае вока. Звыклае вока. Гаспадарчае вока. Вернае вока.

•••

Абвесці вачамі гл. абвесці.

Адбіраць вочы гл. адбіраць.

Адвесці вочы гл. адвесці.

Адкрыць вочы каму гл. адкрыць.

Адным вокам (глянуць, паглядзець, зірнуць і пад.) — мімалётна глянуць, убачыць каго‑, што‑н.

Аж вочы на лоб вылазяць (лезуць); вочы на лоб палезлі — вочы шырока адкрыліся, вытарашчыліся (ад здзіўлення, страху, пры падняцці цяжару).

Аж іскры з вачэй пасыпаліся гл. іскра.

Акінуць вокам (вачыма) гл. акінуць.

Бегчы за вачыма гл. бегчы.

Берагчы як (зрэнку) вока гл. берагчы.

Благія вочы — тое, што і ліхія вочы.

Валовыя вочы — вялікія, лупатыя, невыразныя вочы.

Вачэй не адарваць гл. адарваць.

Вачэй не звесці гл. звесці.

Вачэй не зводзіць гл. зводзіць.

Вачэй не паказваць гл. паказваць.

Вока (зуб) гарыць на што — пра моцнае жаданне мець, атрымаць што‑н. Шмат у каго гарэла вока на гэтае пыльнае месца, але не было за што зачапіцца, каб зняць чалавека і паставіць другога. Сабаленка.

Вока на вока; з вока на вока — без сведак, сам-насам.

Вока не запарушыць каму гл. запарушыць.

Вока не мець гл. мець.

Вока ў вока, вочы ў вочы — блізка адзін да другога.

Вокам не згледзець гл. згледзець.

Вокам не маргнуць гл. маргнуць.

Вон з вачэй — прэч.

Вочы адкрыліся ў каго — пра таго, хто зразумеў сутнасць чаго‑н., убачыў тое, чаго нейкі час не заўважаў.

Вочы б мае не бачылі — аб чым‑н. непрыемным, чаго не хочацца бачыць.

Вочы выбіраць гл. выбіраць.

Вочы драць гл. драць.

Вочы загарэліся (гараць) — пра таго, каму вельмі моцна нечага захацелася.

Вочы замазваць гл. замазваць.

Вочы на мокрым месцы — пра таго, хто часта плача.

Вочы на патыліцы — пра таго, хто патрэбнага не бачыць.

Вочы павылазілі — пра таго, хто не бачыць, не заўважае чаго‑н.

Вочы прагледзець гл. прагледзець.

Вочы прадраць гл. прадраць.

Вочы працерці гл. працерці.

Вочы разбягаюцца гл. разбягацца.

Выесці вочы гл. выесці.

Выкінуць на вока гл. выкінуць.

Вылупіць вочы (бельмы) гл. вылупіць.

Выплакаць (усе) вочы гл. выплакаць.

Вырасці на вачах гл. вырасці.

Вырасці ў чыіх‑н. вачах гл. вырасці.

Глядзець вачамі каго або чыімі гл. глядзець.

Глядзець другімі вачамі на каго-што гл. глядзець.

Глядзець нядобрым (косым) вокам гл. глядзець.

Глядзець прама ў вочы гл. глядзець.

Глядзець праўдзе ў вочы гл. глядзець.

Глядзець смерці ў вочы гл. глядзець.

Дваіцца ў вачах гл. дваіцца.

Дзе вочы падзець гл. падзець.

Для адводу вачэй гл. адвод.

Добрыя вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць толькі дабро.

Есці вачамі гл. есці.

Жадзён на вока гл. жадзён.

З адкрытымі вачамі (рабіць што, ісці) — смела, адчуваючы сябе правым.

З завязанымі вачамі — неабачліва, не раздумваючы.

З п’яных вачэй — у стане ап’янення.

За вочы (абгаварыць, абазваць, назваць і пад.) — завочна, не ў прысутнасці. І называлі ўсе яго і за вочы і ў вочы — Міхаіл Іванавіч. Крапіва.

Забегалі вочы (вочкі) — пра сквапнага, зайздроснага чалавека або пра таго, хто гаворыць няпраўду.

Закаціць вочы гл. закаціць.

Закрыць вочы каму гл. закрыць.

Закрыць вочы на што гл. закрыць.

Заліць вочы гл. заліць.

Засціць вочы гл. засціць.

Затуманіць вочы гл. затуманіць.

Звесці вочы гл. звесці.

Змераць вокам (вачамі) гл. змераць.

Знікнуць з вачэй гл. знікнуць.

(Зрабіць) вялікія вочы — вельмі здзівіцца.

Каб мае вочы не бачылі — прагнаць каго‑н. або не жадаць бачыць што‑н.

Казеліць вочы гл. казеліць.

Калоць (у) вочы каму гл. калоць.

Кідацца ў вочы гл. кідацца.

Краем вока гл. край.

Куды вочы глядзяць — абы-куды, без пэўнай мэты.

Куды ні кінь вокам гл. кінуць.

Лашчыць вока гл. лашчыць.

Лезці сляпіцаю (асою) у вочы гл. лезці.

Лезці ў вочы гл. лезці.

Ліхія (благія) вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць няшчасце.

Лыпаць вачамі гл. лыпаць.

Мазоліць (намазоліць) вочы гл. мазоліць.

Матылі ў вачах гл. матыль.

Мець (не мець) вока на каго гл. мець.

Мець на воку каго-што гл. мець.

Мець пільнае вока гл. мець.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Муляць вочы каму гл. муляць.

Набіць вока гл. набіць.

На вачах чыіх ці каго — а) на віду, у прысутнасці каго‑н.; б) увачавідкі. [Трахім Пятровіч:] — Вясна на вачах сушыць поле. Краўчанка.

На вока (вызначыць, прыкінуць і пад.) — прыблізна.

На воку (вачах) — пад наглядам, на відавоку.

На вочы лезці гл. лезці.

На вочы не напускаць каго гл. напускаць.

На вочы не пападацца (не паказвацца) — не сустракацца сам-насам, не быць на віду.

На свае (ўласныя) вочы бачыць гл. бачыць.

На свежае вока — вокам пабочнай асобы.

Не акінуць вокам гл. акінуць.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы дзець (надзець) гл. ведаць.

Не верыць сваім вачам гл. верыць.

Не глядзець ні вока ні бока гл. глядзець.

Не спускаць вока (вачэй) з каго-чаго гл. спускаць.

Не ў воку — у няміласці. Ганька.. злуецца на таго, хто ў маткі не ў воку. Васілевіч.

Не ўзняць вачэй гл. узняць.

Некуды вачэй дзець гл. дзець.

Ні на вочы — не цярпець, не хацець бачыць каго‑, чаго‑н.

Няма вока за кім гл. няма.

Няма дзе вачэй схаваць (ад сораму) гл. схаваць.

Па вачах бачыць гл. бачыць.

Падняць вочы гл. падняць.

Паказацца на вочы гл. паказацца.

Паказаць вочы гл. паказаць.

Папасціся (трапіць) на вочы (вока) каму гл. папасціся.

Папова вока — пра зайздроснага чалавека.

Паставіць вочы на каго гл. паставіць.

Перавесці вочы гл. перавесці.

Песціць вочы гл. песціць.

Пляваць у вочы гл. пляваць.

Прабегчы вачамі гл. прабегчы.

Правесці вокам (вачамі) гл. правесці.

Прадраць вочы гл. прадраць.

Пранізаць вачамі гл. пранізаць.

Прапасці з вачэй гл. прапасці.

Праўда вочы коле гл. праўда.

Праўду-матку ў вочы рэзаць гл. рэзаць.

Працерці вочы гл. працерці.

Прыкінуць вокам гл. прыкінуць.

Пусціць дым (туман) у вочы гл. пусціць.

Рабіць вялікія вочы гл. рабіць.

Гадаваць вока гл. радаваць.

Раса вочы выесць гл. раса.

Раскрыць вочы каму гл. раскрыць.

Свежае вока — чалавек (звычайна супрацоўнік рэдакцыі газеты), які чытае паласу з мэтай выяўлення ў яе матэрыялах моўных недакладнасцей і якому матэрыялы гэтага нумару газеты незнаёмы.

Свяціць вачыма гл. свяціць.

Соль табе ў вочы гл. соль.

Спаць адным вокам гл. спаць.

Стаяць на вачах гл. стаяць.

Стаяць (паўстаць) перад вачамі (у вачах) гл. стаяць.

Страляць вачамі гл. страляць.

Стрыгчы вачамі гл. стрыгчы.

Сысці з вачэй гл. сысці.

Сячы ў вочы гл. сячы.

Таропіць вочы гл. таропіць.

Тыкаць (тыцкаць) у вочы гл. тыкаць.

У вачах пацямнела гл. пацямнець.

У вачах чыіх — у думках, уяўленні каго‑н.

У вочы не бачыць гл. бачыць.

У вочы сказаць (казаць) гл. сказаць.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) гл. пазычыць.

Узяць на вока гл. узяць.

Упасці (укінуцца) у вока — запомніцца, спадабацца.

Упіцца вачамі гл. упіцца.

Ускінуць вочы гл. ускінуць.

Уставіць вочы гл. уставіць.

Хаваць вочы гл. хаваць.

Хоць ты ў вочы плюнь гл. плюнуць.

Цешыць (пацяшаць) вока гл. цешыць.

(Цёмна) хоць вока выкалі — вельмі цёмна, нічога не відно.

Чортава вока — вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце.

Чытаць у вачах гл. чытаць.

Чэзнуць на вачах гл. чэзнуць.

Шукаць вачамі гл. шукаць.

(Як) бяльмо на воку гл. бяльмо.

Як вока схопіць — як толькі можна ўбачыць, як толькі далёка бачыць вока.

Як вокам ахапіць (акінуць, згледзець, скінуць) гл. ахапіць.

Як вокам маргнуць гл. маргнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́чы (ед. во́ка ср.) глаза́;

быць на вача́х — быть на виду́;

адве́сці в. — (каму) отвести́ глаза́ (кому);

адкры́ць (раскры́ць) в. — (каму) откры́ть (раскры́ть) глаза́ (кому);

аж — в. на лоб выла́зяць (ле́зуць) глаза́ на лоб ле́зут;

аж і́скры з вачэ́й пасы́паліся — да́же и́скры из глаз посы́пались;

адбіра́ць в. — (о ярком свете) слепи́ть; бить в глаза́;

асо́ю ў в. кі́дацца — лезть в глаза́ осо́ю;

бе́гчы за вача́мі — бежа́ть, куда́ глаза́ глядя́т;

вача́м ве́ры не дава́ць — глаза́м свои́м не ве́рить;

вачэ́й не адарва́ць — глаз не оторва́ть (не отвести́);

біць у в. — бить в глаза́;

вачэ́й не зве́сці — глаз не сомкну́ть;

вачэ́й не зво́дзіць — глаз не своди́ть;

вачэ́й не пака́зваць — глаз не пока́зывать;

в. адкры́ліся — (у каго) глаза́ откры́лись (у кого);

в. б мае́ не ба́чылі (не глядзе́лі) — глаза́ бы мои́ не ви́дели (не смотре́ли, не гляде́ли);

в. лупі́ць — глаза́ пя́лить;

в. гара́ць — глаза́ горя́т;

в. зама́заць — глаза́ зама́зать;

в. на мо́крым ме́сцы — глаза́ на мо́кром ме́сте;

в. заслані́ць — (каму) зама́зать глаза́ (кому);

в. праглядзе́ць — глаза́ прогляде́ть;

в. прадра́ць (пралупі́ць) — глаза́ продра́ть;

в. разбяга́юцца — глаза́ разбега́ются;

вы́драць в. — вы́царапать глаза́;

вы́лупіць в. — вы́таращить глаза́;

вы́плакаць в. — вы́плакать (пропла́кать) глаза́;

вы́расці на вача́х — вы́расти на глаза́х;

вачэ́й не спуска́ць — (з каго) глаз не спуска́ть (с кого);

глядзе́ць чужы́мі вача́мі — смотре́ть чужи́ми глаза́ми;

вы́расці ў вача́х — (чыіх) вы́расти (в чьих) глаза́х;

глядзе́ць вялі́кімі вача́мі — смотре́ть больши́ми глаза́ми;

глядзе́ць пра́ма ў в. — смотре́ть (гляде́ть) пря́мо в глаза́;

глядзе́ць пра́ўдзе (сме́рці) у в. — смотре́ть (гляде́ть) пра́вде (сме́рти) в глаза́;

глядзе́ць у в. (зу́бы) — (каму) смотре́ть (гляде́ть) в глаза́у́бы) (кому);

губля́ць (тра́ціць) з вачэ́й — теря́ть из ви́ду;

для адво́ду вачэ́й — для отво́да глаз;

е́сці вача́мі — есть глаза́ми;

з адкры́тымі вача́мі (рабі́ць што) — с откры́тыми глаза́ми (де́лать что);

з завя́занымі вача́мі — с завя́занными глаза́ми;

з п’я́ных вачэ́й — с пья́ных глаз;

згубі́ць з вачэ́й — потеря́ть из ви́ду;

з вачэ́й не спуска́ць — не теря́ть (не упуска́ть) из ви́ду;

з заплю́шчанымі вача́мі — с закры́тыми глаза́ми;

за в. — за глаза́;

забе́галі в. — забе́гали глаза́;

закаці́ць в. — закати́ть глаза́;

закрыва́ць в. — (на што) закрыва́ть глаза́ (на что);

закры́ць в. — закры́ть глаза́;

залі́ць в. — зали́ть глаза́;

засло́на з вачэ́й упа́ла — пелена́ с глаз упа́ла;

затума́ніць в. — затума́нить глаза́;

зме́раць вача́мі — изме́рить глаза́ми;

зні́кнуць з вачэ́й — скры́ться с глаз; исче́знуть;

кало́ць в. — (каму) коло́ть глаза́ (кому);

кі́нуцца ў в. — а) бро́ситься в глаза́; б) пригляну́ться;

куды́ в. глядзя́ць — куда́ глаза́ глядя́т;

ле́зці сляпі́цаю ў в. — пристава́ть как ба́нный лист (как смола́);

ле́зці ў в. — а) лезть в глаза́; б) броса́ться в глаза́;

лю́дзям у в. глядзе́ць — лю́дям в глаза́ смотре́ть;

лы́паць вача́мі — хло́пать глаза́ми;

мазо́ліць (намазо́ліць) — в. мозо́лить (намозо́лить) глаза́;

мець свае́ в. і ву́шы — име́ть свои́ глаза́ и у́ши;

на вача́х — а) на глаза́х, на виду́; б) (воочию) на глаза́х;

на свае́ (ула́сныя) в. ба́чыць — свои́ми (со́бственными) глаза́ми ви́деть;

не ве́даць, куды́ в. дзець — не знать, куда́ глаза́ деть;

не ве́рыць сваі́м вача́м — не ве́рить свои́м глаза́м;

не пака́звацца на в. — не пока́зываться на глаза́;

не пака́зваць вачэ́й — не пока́зывать глаз;

не́куды вачэ́й дзець — не́куда глаза́ деть;

ні на в. — не терпе́ть, не хоте́ть ви́деть;

пага́ныя (благі́я) в. — дурно́й глаз;

папа́сціся (тра́піць) на в. — попа́сться на глаза́;

паро́ць в. — ты́кать в глаза́;

плю́нуць у в. — плю́нуть в глаза́;

прабе́гчы вача́мі — пробежа́ть глаза́ми;

прапа́сці з вачэ́й — скры́ться с глаз;

прапла́каць в. — пропла́кать (вы́плакать) глаза́;

праце́рці в. — протере́ть глаза́;

прэч з вачэ́й — прочь с глаз (с глаз доло́й);

пуска́ць пыл у в. — пуска́ть пыль в глаза́; втира́ть очки́;

рабі́ць вялі́кія в. — де́лать больши́е глаза́;

рэ́заць пра́ўду ў в. — ре́зать пра́вду в глаза́;

рэ́заць в. — ре́зать глаза́;

свяці́ць вача́мі — горе́ть от (со) стыда́; хло́пать глаза́ми;

соль табе́ ў в.! — соль тебе́ в глаза́!;

страля́ць вача́мі — стреля́ть глаза́ми;

сысці́ з вачэ́й — уйти́ (скры́ться) с глаз;

ты́каць у в. — ты́кать в глаза́;

у вача́х дваі́ццабезл. в глаза́х двои́тся;

у вача́х пацямне́лабезл. в глаза́х потемне́ло;

у в. не ба́чыць — в глаза́ не вида́ть;

у саба́кі вачэ́й пазы́чыць (пазы́чыўшы) — стыд потеря́ть;

у мае́ в. — на мои́х глаза́х;

у в. — в глаза́;

хава́ць в. — пря́тать глаза́;

чыта́ць у вача́х — по глаза́м ви́деть;

стая́ць у вача́х — стоя́ть в глаза́х;

шука́ць вача́мі — иска́ть глаза́ми;

у стра́ха в. вялі́кія — у стра́ха глаза́ велики́;

гро́зны (гро́зен) рак, ды в. зза́дупосл. гро́зен рак, да глаза́ сза́ди;

пра́ўда в. ко́лепосл. пра́вда глаза́ ко́лет;

со́рам не дым, вачэ́й не вы́есцьпосл. стыд не дым, глаза́ не вы́ест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)