süß a

1) сало́дкі;

~es Wsser прэ́сная вада́; сало́дкая вада́

2) саладжа́вы

3) прые́мны, ра́дасны; мі́лы;

ein ~es Kind мі́лае [цудо́ўнае] дзіця́;

ach, wie ~! ах, як цудо́ўна!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шарбе́т

(тур. šerbet, ад ар. šarab)

1) усходні фруктовы прахаладжальны напітак;

2) густая салодкая маса, прыгатаваная з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам (часта з арэхамі);

3) малочная пахучая памадка розных колераў з драблёнымі арэхамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Маладзіна́ ’малады лес’ (маст., карэліц., Сл. ПЗБ), молодзіна́ ’вельмі маладая асоба’ (ТС), укр. молоди́насалодкая смятана’, н.-луж. młoźina ’маладыя людзі’, ’майская зелень дрэў’, в.-луж. młodźina ’моладзь’, ’малады лес’, ’лесагадавальнік’, чэш. mladina ’што-небудзь маладое (піва, лес)’, славац. mladina ’малады лес’, ’маладое піва’, славен. mladína ’моладзь’, ’маладыя жывёлы’, серб.-харв. млади̏на ’маладняк (свойскіх птушак)’, макед. младина ’маладосць’, ’моладзь’, младини ’маладыя гады’, балг. младина́ ’тс’. Прасл. moldina ’малады перыяд у людзей, жывёл, раслін’. Да моладзь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядні́ца1салодкая раса на лісцях дрэў і на траве, якую бяруць пчолы’ (віл., З нар. сл. і Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з мядовая расіца.

Мядні́ца2 ’медны або эмаліраваны таз ці міска’, мыдні́ца, мыдны́ця ’тс’ (ТСБМ, Нас., Сл. Брэс., Шат., Касп., Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; маладз., карэліц., Янк. Мат.), ст.-бел. медница ’тс’ (Скурат, БЛ, 8, 12) запазычана са ст.-польск. miednica ’тс’. Да медзь (гл.). Ст.-рус. мѣдница, мѣдяница ’медная пасудзіна’ (XI ст.) існавала самастойна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́лад ‘брадзільны прадукт’, ‘асалода, слодыч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘салодкі смак’, ‘прарошчаны ячмень на піва’ (Варл., Сл. ПЗБ, Пятк. 1), ‘брага’ (Сцяшк.), со́лдасалодкая прыправа’ (ТС), со́ладзь ‘змолатае прарошчанае збожжа’ (Сл. ПЗБ), ‘нешта салодкае’ (Ласт., Шат., Жд. 1, Сл. ПЗБ). Укр., рус. со́лод, ст.-рус. солодъ, польск. słód, в.-луж. słód, н.-луж. słod, чэш., славац. slad, серб.-харв. сла̑д, славен. sléd, балг., макед. слад. Прасл. *soldъ. Далей гл. салодкі (Фасмер, 3, 712–713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 1303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ліслівіць, дагаджае, падлізваецца. Добранькім лічыўся той, хто быў пакорлівы і ліслівы, умеў трымаць рукі па швах, здалёку здымаць шапку. С. Александровіч. // Прасякнуты ліслівасцю, угодлівасцю; няшчыры. Ліслівы позірк. □ На Ясевым твары ўвесь час блукала ўсмешка, часамі дужа салодкая, ліслівая, а часамі хітрая і няшчырая. Колас. Жмырка вызначаўся сярод усіх нейкай ліслівай чуласцю і насцярожанасцю. Скрыпка.

2. Разм. Ласкавы, пяшчотны. [Бабейка] на дзіва быў рухавы, гаваркі — то прыветлівы і ліслівы, то заклапочаны і гнеўны, заўсёды ў дзеянні. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

split1 [splɪt] n.

1. раско́лванне, расшчапле́нне

2. трэ́шчына, шчы́ліна; раско́ліна;

a split in the door шчы́ліна ў дзвяра́х

3. раско́л, разры́ў, падзе́л;

a split in the party раско́л у па́ртыі

4. спліт (салодкая страва з разрэзаных напалову фруктаў з марожаным зверху)

5. sport шпага́т;

do the split рабі́ць шпага́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сласць ‘задавальненне’ (Нас.), сласно́та ‘сладастраснасць’ (Гарэц.), сла́сны ‘смашны’, сласные рэчы ‘ласункі’ (Нас., Арх. Федар., Растарг.), сюды ж сласцёны ‘аладкі, ляпёшкі’ (Нас., Шымк. Собр.). Таксама як і ўкр., рус. сласть запазычана з ц.-слав. сласть < ст.-слав. сластьсалодкая ежа, смак, асалода’ (гл. Фасмер, 3, 667). Прасл. *solstь ‘прыемны смак, слодыч’ < *sold‑tь ад *sold‑ъkъ (гл. салодкі) з адпаведнікам у літ. sãlsti (sãlsta, sãldo) ‘стаць салодкім’, гл. Слаўскі, SP, 2, 47. Параўн. ст.-бел. слодость ‘саладосць; прыемнасць’ (Альтбаўэр) — запазычанае з польск. słodość ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няшчы́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Які тоіць ад іншых свае сапраўдныя пачуцці, думкі; фальшывы, крывадушны. — Калі чалавек сам няшчыры, дык ён і другім не верыць. Ваданосаў. [Кашын і Комлік] былі вартыя адзін аднаго, абодва няшчырыя і дробязныя, якія дбалі толькі аб сабе... Карпаў. // Які не выказвае сапраўдных пачуццяў і думак; прытворны. На Ясевым твары ўвесь час блукала ўсмешка, часамі дужа салодкая, ліслівая, а часамі хітрая і няшчырая. Колас.

2. Які не вызначаецца шчырасцю, стараннасцю, дбайнасцю. Апраўдвацца Міхась не стаў — няшчырыя адносіны да работы перад прафесарам не апраўдаеш. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падзь1 ’упадзіна’ (Прышч., дыс., стаўбц.). Рус. падь, па́дина, перм., сіб. ’глыбокі і стромкі лог, яр, бездань, цясніна’ або ’міжгор’е, разлог’, паўдн. ’яр, лагчына’, укр. падь, па́дина ’нявілая круглая даліна’, серб.-харв. ц.-слав. па̄д ’даліна’ (Шутц, Geographische, 38), балг. пад, падина ’даліна, лагчына; вузкі і доўгі яр; стромы абрыў і г. д.’ (Грыгаран, Словарь, 150). Дэрыват ад padati з суф. ‑ь (параўн. Махэк, 425).

Падзь2салодкая клейкая вадкасць на лісцях раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, З нар. сл., Мат. Гом.), пад, падзь ’тс’ (ТС). Рус. падь, укр. падь, польск. padź, чэш. мараўск. paď ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад падаць (гл. Махэк, 425; Брукнер, 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)