view the world through rose-coloured spectacles глядзе́ць на свет праз ружо́выя акуля́ры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бяззу́бы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зубоў. Ад ... голасу [Васілёвай жонкі] прачнулася дзіця, закугакала, пацешна зморшчыўшы носік, раскрываючы ружовы бяззубы рот.Асіпенка.[Старая] смяялася бяззубым ротам, часта моргала вачамі і радасна ківала сівой галавой.Дуброўскі.//перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні. Бяззубая крытыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРТАКЛА́З (ад арта... + грэч. klasis трэшчына),
мінерал з групы палявых шпатаў, K[AlSi3O8]. Прымесі натрыю, радзей барыю, жалеза, кальцыю і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя (характэрны двайнікі), агрэгаты зярністыя. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты і інш. Бляск шкляны. Цв. 5—6,5. Шчыльн. каля 2,6 г/см³. Празрыстыя крышталі артаклазу, найб. чыстыя паводле саставу, наз.адулярам. Паходжанне магматычнае, часткова метамарфічнае; пародаўтваральны мінерал гранітаў, сіенітаў, гнейсаў і інш. На Беларусі пашыраны ў антрапагенных адкладах розных генетычных тыпаў. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прам-сці.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
АНДАЛУЗІ́Т (ад назвы гіст.вобл. Андалусія ў Іспаніі),
мінерал падкласа астраўных сілікатаў, алюмасілікат, Al Al [SiO4]O. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя крышталі, слупкаватыя, прамянёвыя агрэгаты і інш. Колер ружовы, шэры, карычневы, жоўты, чырвоны. Бляск шкляны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,1—3,2 г/см³. Андалузіт — характэрны мінерал метамарфічных сланцаў і гнейсаў. Трапляецца таксама ў рагавіках, другасных кварцытах, некаторых пегматытах і россыпах. На Беларусі — як акцэсорны мінерал у палеагенавых і неагенавых адкладах, трапляецца ў крышт. фундаменце, адкладах верхняга пратэразою, карбону, трыясу, мелу, марэнных і алювіяльных. Выкарыстоўваецца як сыравіна для высокагліназёмістых вогнетрывалых матэрыялаў і тонкакерамічных (ізалятары і інш.) вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУГНІ́Н (Мікалай Аляксандравіч) (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія),
бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАКЛІ́Н (ад мікра... +грэч. klinō нахіляюся),
пародаўтваральны мінерал групы палявых шпатаў, алюмасілікат калію K [Al, Si3O8]. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, утварае таксама зярністыя агрэгаты. Крышталі і зерні складана здвоены. Колер белы, ружовы, буравата-жоўты, чырвоны, блакітна-зялёны (амазаніт). Бляск шкляны, перламутравы. Празрыстыя і паўпразрыстыя бясколерныя М. з блакітнай ірызацыяй (эфект месяцавага каменю). Вядомы авантурынавыя М. (сонечны камень). Цв. 6—6,5. Шчыльн. 2,55—2,6 г/см³. Трапляецца ў інтрузіўных пародах і пегматытах, гнейсах, аркозавых пясчаніках і інш. Выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай (тонкі фарфор, эл. кераміка) прам-сці; амазаніт, месяцавы і сонечны камень — у ювелірнай справе.