ружо́вы, -ая, -ае.

1. Светла-чырвоны.

Р. колер.

Ружовыя шчокі (румяныя). Ружовая кофта.

2. перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы (разм.).

Ружовыя мары.

3. Ружовае дрэва — драўніна некаторых трапічных дрэў, афарбаваная ў ружовы колер.

Праз ружовыя акуляры глядзець на каго-што (неадабр.) — уяўляць усё ў прыемным выглядзе, глядзець на ўсё жыццярадасна, не заўважаючы дрэннага.

У ружовым святле бачыць каго-што — тое, што і праз ружовыя акуляры глядзець.

|| наз. ружо́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ружо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ружо́вы ружо́вая ружо́вае ружо́выя
Р. ружо́вага ружо́вай
ружо́вае
ружо́вага ружо́вых
Д. ружо́ваму ружо́вай ружо́ваму ружо́вым
В. ружо́вы (неадуш.)
ружо́вага (адуш.)
ружо́вую ружо́вае ружо́выя (неадуш.)
ружо́вых (адуш.)
Т. ружо́вым ружо́вай
ружо́ваю
ружо́вым ружо́вымі
М. ружо́вым ружо́вай ружо́вым ружо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ружо́вы (о цвете, окраске) ро́зовый;

глядзе́ць праз ~выя акуля́ры — смотре́ть сквозь ро́зовые очки́;

у ~вым святле́ — в ро́зовом све́те

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ружо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які атрымліваецца ад змешвання чырвонай фарбы з белай (пра колер); светла-чырвоны. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка. На рагу стала ляжаў нейчы капшук, ружовы з нейкімі вышытымі кветкамі. Лынькоў. Сонца схавалася, і толькі ружовая палоска на небасхіле нагадвала пра скончаны дзень. Кавалёў.

2. З румяным, здаровым колерам твару (пра чалавека). Ружовы, тугі, як мяч, хлапчук барабаніў ножкамі па начоўках — толькі пырскі ляцелі ва ўсе бакі. Васілевіч. Хто там можа давесці, што .. [дзяўчынка] ўжо ела, што пара было б падкурчыць пад пухлую, ружовую шчочку кулачок і спаць. Брыль.

3. перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы. І палкоўнік аддаўся самым ружовым марам аб недалёкім будучым. Лынькоў. З Петрусём усё ехала: радасць, шчасце, ружовыя надзеі. Нікановіч.

•••

Глядзець праз ружовыя акуляры на каго-што гл. глядзець.

У ружовым святле гл. святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружо́вы

1. (пра колер) rsa inv; rsig, rsafarben;

2. гл ружавы;

ба́чыць усё ў ружо́вым святле́ lles in rsigem Licht sehen*; lles durch ine rsarote Brlle sehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ружо́вы ’светла-чырвоны’, ’з румяным, здаровым выразам твару’, ’нічым не азмрочаны, радасны, светлы’ (ТСБМ), ружо́віружовы’ (ТС). Ад ружа (гл.), параўн. бэзавы < бэз, ліловы < лілея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́ла-ружо́вы бе́ло-ро́зовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́тла-ружо́вы све́тло-ро́зовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́рка-ружо́вы я́рко-ро́зовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фіяле́тава-ружо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фіяле́тава-ружо́вы фіяле́тава-ружо́вая фіяле́тава-ружо́вае фіяле́тава-ружо́выя
Р. фіяле́тава-ружо́вага фіяле́тава-ружо́вай
фіяле́тава-ружо́вае
фіяле́тава-ружо́вага фіяле́тава-ружо́вых
Д. фіяле́тава-ружо́ваму фіяле́тава-ружо́вай фіяле́тава-ружо́ваму фіяле́тава-ружо́вым
В. фіяле́тава-ружо́вы (неадуш.)
фіяле́тава-ружо́вага (адуш.)
фіяле́тава-ружо́вую фіяле́тава-ружо́вае фіяле́тава-ружо́выя (неадуш.)
фіяле́тава-ружо́вых (адуш.)
Т. фіяле́тава-ружо́вым фіяле́тава-ружо́вай
фіяле́тава-ружо́ваю
фіяле́тава-ружо́вым фіяле́тава-ружо́вымі
М. фіяле́тава-ружо́вым фіяле́тава-ружо́вай фіяле́тава-ружо́вым фіяле́тава-ружо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)