ружо́вы, -ая, -ае.

1. Светла-чырвоны.

Р. колер.

Ружовыя шчокі (румяныя). Ружовая кофта.

2. перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы (разм.).

Ружовыя мары.

3. Ружовае дрэва — драўніна некаторых трапічных дрэў, афарбаваная ў ружовы колер.

Праз ружовыя акуляры глядзець на каго-што (неадабр.) — уяўляць усё ў прыемным выглядзе, глядзець на ўсё жыццярадасна, не заўважаючы дрэннага.

У ружовым святле бачыць каго-што — тое, што і праз ружовыя акуляры глядзець.

|| наз. ружо́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ружо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ружо́вы ружо́вая ружо́вае ружо́выя
Р. ружо́вага ружо́вай
ружо́вае
ружо́вага ружо́вых
Д. ружо́ваму ружо́вай ружо́ваму ружо́вым
В. ружо́вы (неадуш.)
ружо́вага (адуш.)
ружо́вую ружо́вае ружо́выя (неадуш.)
ружо́вых (адуш.)
Т. ружо́вым ружо́вай
ружо́ваю
ружо́вым ружо́вымі
М. ружо́вым ружо́вай ружо́вым ружо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ружо́вы (о цвете, окраске) ро́зовый;

глядзе́ць праз ~выя акуля́ры — смотре́ть сквозь ро́зовые очки́;

у ~вым святле́ — в ро́зовом све́те

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ружо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які атрымліваецца ад змешвання чырвонай фарбы з белай (пра колер); светла-чырвоны. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка. На рагу стала ляжаў нейчы капшук, ружовы з нейкімі вышытымі кветкамі. Лынькоў. Сонца схавалася, і толькі ружовая палоска на небасхіле нагадвала пра скончаны дзень. Кавалёў.

2. З румяным, здаровым колерам твару (пра чалавека). Ружовы, тугі, як мяч, хлапчук барабаніў ножкамі па начоўках — толькі пырскі ляцелі ва ўсе бакі. Васілевіч. Хто там можа давесці, што .. [дзяўчынка] ўжо ела, што пара было б падкурчыць пад пухлую, ружовую шчочку кулачок і спаць. Брыль.

3. перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы. І палкоўнік аддаўся самым ружовым марам аб недалёкім будучым. Лынькоў. З Петрусём усё ехала: радасць, шчасце, ружовыя надзеі. Нікановіч.

•••

Глядзець праз ружовыя акуляры на каго-што гл. глядзець.

У ружовым святле гл. святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ружо́вы ’светла-чырвоны’, ’з румяным, здаровым выразам твару’, ’нічым не азмрочаны, радасны, светлы’ (ТСБМ), ружо́віружовы’ (ТС). Ад ружа (гл.), параўн. бэзавы < бэз, ліловы < лілея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́ла-ружо́вы бе́ло-ро́зовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́тла-ружо́вы све́тло-ро́зовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́рка-ружо́вы я́рко-ро́зовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белава́та-ружо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. белава́та-ружо́вы белава́та-ружо́вая белава́та-ружо́вае белава́та-ружо́выя
Р. белава́та-ружо́вага белава́та-ружо́вай
белава́та-ружо́вае
белава́та-ружо́вага белава́та-ружо́вых
Д. белава́та-ружо́ваму белава́та-ружо́вай белава́та-ружо́ваму белава́та-ружо́вым
В. белава́та-ружо́вы (неадуш.)
белава́та-ружо́вага (адуш.)
белава́та-ружо́вую белава́та-ружо́вае белава́та-ружо́выя (неадуш.)
белава́та-ружо́вых (адуш.)
Т. белава́та-ружо́вым белава́та-ружо́вай
белава́та-ружо́ваю
белава́та-ружо́вым белава́та-ружо́вымі
М. белава́та-ружо́вым белава́та-ружо́вай белава́та-ружо́вым белава́та-ружо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бледнава́та-ружо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бледнава́та-ружо́вы бледнава́та-ружо́вая бледнава́та-ружо́вае бледнава́та-ружо́выя
Р. бледнава́та-ружо́вага бледнава́та-ружо́вай
бледнава́та-ружо́вае
бледнава́та-ружо́вага бледнава́та-ружо́вых
Д. бледнава́та-ружо́ваму бледнава́та-ружо́вай бледнава́та-ружо́ваму бледнава́та-ружо́вым
В. бледнава́та-ружо́вы (неадуш.)
бледнава́та-ружо́вага (адуш.)
бледнава́та-ружо́вую бледнава́та-ружо́вае бледнава́та-ружо́выя (неадуш.)
бледнава́та-ружо́вых (адуш.)
Т. бледнава́та-ружо́вым бледнава́та-ружо́вай
бледнава́та-ружо́ваю
бледнава́та-ружо́вым бледнава́та-ружо́вымі
М. бледнава́та-ружо́вым бледнава́та-ружо́вай бледнава́та-ружо́вым бледнава́та-ружо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)