КРЫЯЛІ́Т (ад крыя... +
мінерал класа галагенідаў, фтарыд натрыю і алюмінію, Na3(AlF6; прымесі крэмнію, жалеза, магнію, калію, стронцыю, торыю. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, прожылкі, дробныя лінзы, гнёзды. Бясколерны, белы, жоўты да чорнага, зрэдку ружовы або зеленаваты. Паўпразрысты да празрыстага. Бляск ад шклянога да тлуставатага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)