вострая інфекц. хвароба з прыступамі спазматычнага кашлю. Найчасцей хварэюць дзеці. Узбуджальнік — палачка Бардэ-Жангу (апісаны ў 1906 бельг. бактэрыёлагам Ж.Бардэ і франц. О.Жангу). Перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага. Пасля хваробы развіваецца імунітэт.
Інкубацыйны перыяд 2—15 дзён. Нетыповы «назойлівы» кашаль праз 2—3 тыдні пераходзіць у прыступападобны з глыбокім свістам пасля 2—3 кашлевых штуршкоў (рэпрызы). Прыступ канчаецца выдзяленнем вязкай празрыстай макроты з ірвотай. Твар хворага робіцца адутлаватым, павекі ацёчнымі, бывае кровазліццё ў скуру. кан’юнктыву вачэй, тоўшчу павекаў. Ускладненні: пашкоджанне лёгкіх (пнеўманія, эмфізема, пнеўматоракс), нерв. сістэмы (да кровазліцця ў мозг) і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бактэ́рыя. Рус.бакте́рия, укр.бакте́рія і г. д. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням.Bakterie, франц.bactérie < лац.bacterium ’палачка’). Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 17.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бацы́лы
(лац. bacillum = палачка)
палачкападобныя бактэрыі, сярод якіх большасць з’яўляецца ўзбуджальнікамі інфекцыйных хвароб (напр. туберкулёзныя б.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дырыжо́рскі Dirigénten-;
дырыжо́рская па́лачка Dirigéntenstab m -(e)s, -stäbe, Táktstock m -(e)s, -stöcke;
дырыжо́рскі пульт Dirigentenpult n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ука́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
1.Палачка, якой паказваюць што‑н. [Палкоўнік] узяў указку, падышоў да карты і абвёў лінію фронту.Дудо.
2.Разм. Указанне, распараджэнне, настаўленне. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму, — што без яе ўказак кроку нельга ступіць.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баге́т
(фр. baguette = палачка)
разьбяная, па-мастацку аздобленая або пафарбаваная драўляная планка, з якой робяць рамкі, карнізы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́ПРА, праказа,
хранічнае інфекцыйнае захворванне чалавека, якое пашкоджвае пераважна скуру і перыферычную нерв. сістэму. Адкрыта нарв. урачом Г.Хансенам (1871). Узбуджальнік — мікабактэрыя лепры (палачка); хвароба сустракаецца ў краінах Азіі (Індыі, М’янма, Тайландзе, Паўд. Карэі), экватарыяльнай Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Пранікае ў арганізм чалавека праз пашкоджаную скуру і слізістыя абалонкі органаў дыхання. Інкубацыйны перыяд 4—20 гадоў. Тыпы Л.: лепраматозная, туберкулоідная, недыферэнцыраваная. Пры лепраматознай узнікаюць эрытэматозна-пігментныя плямы, на паверхні якіх фарміруюцца лепромы, у ачагах выпадаюць валасы, у далейшым інфільтрацыя. Пры туберкулоідным тыпе ўзнікаюць плямавыя элементы, дробнапапулёзная высыпка; парушаецца адчувальнасць, адбываецца эрозія эпідэрміса. Недыферэнцыраваны тып праяўляецца эрытэматознымі, ахрамічнымі і гіпахромнымі плямамі з выразнымі межамі, пашкоджваецца перыферычная нерв. сістэма; знікае міміка. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОХ ((Koch) Роберт) (11.12.1843, г. Клаўсталь-Цэлерфельд, Германія — 27.5.1910),
нямецкі ўрач і бактэрыёлаг, адзін з заснавальнікаў бактэрыялогіі і эпідэміялогіі. Замежны чл. Французскай і Пецярбургскай АН. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1866). З 1885 праф. Берлінскага ун-та, у 1891—1904 дырэктар ін-та інфекц. хвароб у Берліне (пазней — яго імя). Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў інфекц. хвароб і барацьбе з імі. Адкрыў узбуджальніка туберкулёзу (палачка Коха, 1882), халеры (1883), вылучыў культуру ўзбуджальніка сіб. язвы, даказаў яе здольнасць да спораўтварэння. Прапанаваў прэпарат туберкулін (выкарыстоўваецца ў дыягностыцы туберкулёзу), метады мікрабіял. даследаванняў — культываванне мікраарганізмаў на біял. (пажыўным) асяроддзі, спосабы дэзінфекцыі. Сфармуляваў крытэрыі этыялагічнай сувязі інфекц. захворвання з мікраарганізмам. Нобелеўская прэмія 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
урасты́ль
(ад гр. ura = хвост + stylos = палачка)
косць у некаторых пазваночных жывёл, якая ўтварылася зліццём хваставых пазванкоў (напр. у бясхвостых земнаводных).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кне́біль ’маленькая завостраная палачка, якая служыць для вязкі снапоў’ (Шатал.). Параўн. кнібель (гл.) і кнэбэль (гл.). Укр.кнебель запазычана праз польск.knebel ’тс’ з ням.Knebel ’тс’ (Слаўскі, 2, 284–285).