сербалужыцкі і нямецкі пісьменнік. Чл.АМ ГДР. Піша на сербалужыцкай і ням. мовах. Друкуецца з 1946. Аўтар зб-каў вершаў «Да новага часу» (1950), «Свет будзе прыгажэйшы» (1952), «Наш дзень звычайны» (1955), «Пасма лета» (1958), зб-каў апавяд. «Першая баразна» (1951), «Старая Янчова» (1952), аповесці «Мая жонка Магдалена» (1949), п’ес «Пачаткі» (1955), «Марыя Янчова» (1960), кн. нарысаў «Па вуліцы і на вуліцу» (1955). Найб. вядомыя творы — аўтабіягр. трылогія «Фелікс Гануш — пакаленне горкага досведу» (1958—64); раманы гіст. «52 тыдні складаюць год» (1953), міфалагічны «Крабат, ці Пераўтварэнне свету» (1976), філас. «Партрэт бацькі» (1982). Нац. прэмія ГДР 1951, 1964. На бел. мову яго творы перакладалі Н.Гілевіч, А.Зарыцкі, А.Траяноўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМНІ́ЦКІ ((Łomnicki) Тадэвуш) (18.7. 1927, г. Падгайцы, Украіна — 22.2.1992),
польскі акцёр. Скончыў студыю пры т-ры «Стары» ў Кракаве (1947). Вучыўся ў Вышэйшай школе тэатр. і кінамастацтва ў Варшаве (1951—53), з 1969 выкладаў у гэтай школе (у 1971—81 рэктар, з 1974 праф.). З 1947 у т-рах, у т. л. варшаўскіх: «Вспулчэсны», «Нарадовы», «На Волі» і інш. Характарны акцёр. Выконваў драм. і камед. ролі: Кардыян («Кардыян» Ю.Славацкага), Ян («Першы дзень свабоды» Л. Кручкоўскага), Глумаў [«На ўсякага мудраца хапае прастаты» (на польск. сцэне — «Запіскі падлюгі») А. Астроўскага], Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Артура Уі («Кар’ера Артура Уі» Б. Брэхта) і інш. Ставіў спектаклі. З 1946 здымаўся ў кіно: «Пакаленне» (1955), «Пан Валадыеўскі» (1969; Залаты медаль на Міжнар. кінафестывалі ў Маскве), «Чалавек з мармуру» (1977), «Дом вар’ятаў» (1984) і інш. Аўтар п’ес «Ной і яго звярынец» (1948), «Пустазелле і пшаніца» (1951), кінасцэнарыяў, успамінаў «Тэатральныя сустрэчы» (1984). Дзярж. прэмія Польшчы 1968.
1. Ставіць кляймо, знак на якіх‑н. прадметах, вырабах. Клеймаваць тавар. Клеймаваць палатно.// Выпальваць кляймо на скуры жывёлы. Клеймаваць коней.// Выпальваць метку на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 г.).
2.перан. Сурова асуджаць; бічаваць, ганьбаваць. Клеймаваць віноўнікаў вайны./чым(успалучэннісасловам «ганьба»). Сябры, сягоння наша пакаленне, Як самых чэсных, знае ўся зямля. Кляймуйце ж ганьбай тых, чыё сумленне Каштуе гэтак танна: паўрубля!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несмяро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які жыве, існуе вечна; бессмяротны. — Як я хачу парой падкрасціся, сарваць з усёй зямлі заслону і ўбачыць, пачуць усё. Палажыць руку на пульсе жыцця, заслухацца ў яго біцці — творчым, несмяротным...Брыль.Камуністы — гэта людзі грознай сілы. Пакаленне несмяротнае байцоў.Куляшоў.
2. Які застаецца навечна ў памяці людзей. Несмяротны подзвіг. Несмяротная слава. □ Быў калісьці на свеце Сцэвола-герой. За айчыну — руку ён паклаў на агонь. Як узор несмяротнай адвагі такой у сталеццях праслаўлена імя яго...Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЙДА ((Wajda) Анджэй) (н. 6.3.1926, г. Сувалкі, Польшча),
польскі рэжысёр. Скончыў Дзярж. вышэйшую школу т-ра і кіно ў Лодзі (1954). Першыя маст. фільмы «Пакаленне» (1955), «Канал» (1956), «Попел і дыямент» (1958), прысвечаныя падзеям 2-й сусв. вайны, сталі праграмнымі творамі польск. кінематаграфічнай школы. Экранізаваў творы польск. класічнай і сучаснай л-ры («Попел», 1965; «Краявід пасля бітвы», 1970; «Беразняк», 1971; «Вяселле», 1973; «Зямля запаветная», 1975; «Паненкі з Вілька», 1979). Складаныя праблемы сучаснасці і нядаўняга мінулага ў фільмах «Усё на продаж» (1968), «Чалавек з мармуру» (1977), «Чалавек з жалеза» (1981). Сярод апошніх работ: «Пярсцёнак з арлом у кароне», «Корчак», «Перадвелікодны тыдзень». Сярод тэатр. пастановак у Польшчы і за мяжой: «Двое на арэлях» Дж.Гібсана, «Справа Дантона» паводле С.Пшыбышэўскай (таксама экранізацыя), «Д’яблы», «Злачынства і пакаранне» і «Настасся Піліпаўна», усе паводле Ф.Дастаеўскага, «Размовы з катам» К.Мачарскага, «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра. Працуе на тэлебачанні (серыялы, інсцэніроўкі). Дзярж. прэмія Польшчы 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕТЫ́П (ад грэч. archē пачатак + typos вобраз),
агульначалавечы першавобраз, персанаж, што паслядоўна паўтараецца ў міфах, літаратуры і індывідуальным мысленні; спосаб сувязі вобразаў, што пераходзяць з пакалення ў пакаленне; цэнтр. паняцце аналітычнай псіхалогіі. Ідэю архетыпа ў аб’ектыўна-ідэаліст. форме можна знайсці ў творах Платона, Аўгусціна, схаластаў. Як навук. тэрмін «архетып» уведзены швейц. псіхолагам К.Г.Юнгам і адаптаваны філасофіяй, літаратура- і мастацтвазнаўствам, тэорыяй міфалогіі, фалькларыстыкай і інш. Паводле тэорыі Юнга пра калект. неўсвядомленае, мадэлі чалавечага вопыту пэўным чынам генетычна закадзіраваны і пераходзяць да наступных пакаленняў. Тоесныя архетыпныя матывы і вобразы (сімвал сусветнага дрэва ці міф пра патоп) сустракаюцца ў няроднасных культурах і сферах мастацтва, што тлумачыцца іх універсальным і пастаянным пачаткам у чалавечай прыродзе. Маючы выток у далагічным мысленні, архетып выклікае аналагічныя пачуцці і асацыяцыі і ў аўтара твора, і ў спажыўца незалежна ад разбежкі ў часе. Архетып ляжыць у аснове сімволікі творчасці, розных рытуалаў, сноў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ (Уладзімір Емяльянавіч) (сапр. Самсонаў Леў Аляксандравіч; 27.11.1930, Масква — 26.3.1995),
расійскі пісьменнік, публіцыст. З 1974 у эміграцыі. Жыў у Парыжы, Бруселі. Гал. рэдактар час. «Континент» (1974—92). Друкаваўся з 1952. Аповесць «Жывы чалавек» (1962; інсцэніроўка 1965) пра падлетка, які апынуўся пасля арышту бацькі па-за грамадствам. У раманах «Сем дзён тварэння» (1971), «Каранцін» (1973) драматызм штодзённага жыцця ва ўмовах сав. рэчаіснасці, зварот да хрысціянскага ідэалу. Раманы «Зазірнуць у бездань» пра адмірала Калчака, «И аз воздам» (абодва 1986) пра лёс казакоў і Расіі. Аўтар зб-ка вершаў і паэм «Пакаленне на варце» (1956), апавяданняў і аповесцей «Мы абжываем зямлю» (1961), «Як у садзе пры даліне» (1993), раманаў «Каўчэг для няпрошаных» (1976), «Качаванне да смерці» (1994), п’есы «Пазыўныя тваіх паралелей» (1964), аўтабіягр.кн. «Развітанне з ніадкуль» (кн. 1—2, 1974—82), літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
генера́цыя
(лац. generatio = нараджэнне)
1) члены аднаго роду або аднаго віду жывёл, раслін, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленне;
2) перан. сукупнасць людзей, аб’яднаных агульнай сферай дзейнасці, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу (напр. г. новых палітыкаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
быль, ‑і, ж.
1. Тое, што сапраўды было, адбывалася, у адрозненне ад выдумкі, небыліцы. [Нікодым:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў.Машара.
2. Расказ, апавяданне аб праўдзівым здарэнні. Круглы год шумяць над Юркавай магілай высокія клёны. З пакалення ў пакаленне будзе перадавацца быль пра яго кароткае, але яркае жыццё.Курто.І зноў палілася старая быль пра камень: — Гэта было даўно, яшчэ пры паншчыне.Пестрак.Быль як смала, а небыліца як вадзіца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́нан.
1. Knie n -s, - [´kni:(ə)];
2. (ракі, дарогі) Krümmung f -, -en; Bíegung f -, -en;
3. (утанцах) Tánzfigur f -, -en;
4. (успевахптушак) Tríller m -s, -;
5. (пакаленне) Geschlécht n -(e)s, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)