пакале́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пакале́нне пакале́нні
Р. пакале́ння пакале́нняў
Д. пакале́нню пакале́нням
В. пакале́нне пакале́нні
Т. пакале́ннем пакале́ннямі
М. пакале́нні пакале́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакале́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка.

З пакалення ў п. перадаецца што-н. (у спадчыну дзецям ад бацькі, малодшым ад старэйшых).

2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час.

Сучаснае маладое п.

3. Група людзей, блізкіх па ўзросце, аб’яднаных агульнай дзейнасцю.

П. музыкантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакале́нне ср. поколе́ние;

з ~ння ў п. — из поколе́ния в поколе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакале́нне, ‑я, н.

1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка. У Аляксееўцы так ужо вялося спакон веку: дадуць каму мянушку — лічы на ўсё жыццё, а то і на другое ці трэцяе пакаленне пяройдзе. Пальчэўскі. [Дзед:] — У нашым родзе сем пакаленняў займалася дрэсіроўкай птушак, паляваннем. Беразняк. // Патомства. — А ведаеш, дзядзька, у тваіх сыноў народзіцца слаўнае пакаленне. Не падобнае на нас. Чорны.

2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час. Маладое пакаленне. □ Калі ж стане маё пакаленне сівым, — мы тады маладым гэты сцяг аддадзім. А. Вольскі. К мэце, што вызначыў Ленін, Вашыя сцежкі ляглі, Веку майго пакаленне, Камуністычнае племя, — Моцная соль зямлі! Звонак. // Сукупнасць людзей з аднолькавымі інтарэсамі, поглядамі. Пакаленне рэвалюцыянераў. □ Ён, Камлюк, не належаў да пакалення старых бальшавікоў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакале́нне н. Generatin f -, -en;

з пакале́ння ў пакале́нне von Generatin zu Generatin;

маладо́е пакале́нне jnge Generatin

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́нне ’продкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́ньепакаленне’ (ТС). Рус. поколе́ние, укр. поколі́ння, ст.-рус. поколѣние (XVII ст.), польск. pokolenie, чэш. pokolení, серб.-харв. поколе́ње, славен. pokolȇhje, балг. поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Полавае пакаленне 3/327

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бясполае пакаленне, гл. Спарафіт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

поколе́ние пакале́нне, -ння ср.;

из поколе́ния в поколе́ние з пакале́ння ў пакале́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падраста́ючы прил. подраста́ющий;

~чае пакале́нне — подраста́ющее поколе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)