А́НДЭРСЕН-НЕ́КСЁ
(Andersen Nexo; сапр. Андэрсен, псеўд. Нексё) Марцін (26.6.1869, Капенгаген — 1.6.1954),
дацкі пісьменнік, прадстаўнік пралет. л-ры. Тагачаснае жыццё адлюстраваў у раманах «Пеле-Заваёўнік» (т. 1—4, 1906—10), «Дзітэ — дзіця чалавечае» (т. 1—5, 1917—21), «У жалезны век» (1929), гіст. трылогіі «Мортэн Чырвоны» (1945—48), «Страчанае пакаленне» (1948), «Жанета» (1957, незавершаны). У кн. «Вершы» (1926), зб-ках нарысаў і апавяданняў «Сонечныя дні» (1903), «Кратавінне» (т. 1—3, 1922—26), «Чорныя птушкі» (1930), «Да святла» (1938), цыкле аповесцяў «Успаміны» (1932—39), драме «Людзі з Дангорда» (1915), публіцыст. творах 1920—30-х г. абараняў ідэалы сацыялізму. У часы ням. акупацыі быў зняволены, пазней — у эміграцыі ў Швецыі і СССР. Пасля вайны вярнуўся ў Данію. Апошнія гады жыў у ГДР.
Тв.:
Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—10. М., 1951—54.
У.Л.Сакалоўскі.
т. 1, с. 364
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)