Прыла́знік ’памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца і апранаюцца’ (ТСБМ, Нік. Очерки, П. С., Ласт., Касп., Інстр. 1, Янк. 1). Прыставачна-суфіксальнае да ла́зня (гл.). Параўн. смал. прила́зник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішчолка ’пішчык’ (Нік. Очерки) — першапачаткова *pišč‑ оі‑ь (як хтхоіь, sokolb) — варыянт м. р. да пішчаль (гл.). Да пішчаць (гл.). Пазней далучыўся суф. ‑ька (пад уплывам пішчалка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярэ́даўнік ’пылюшнік жоўты, Thalictrum flavum L.’ (віц., Кіс., Інстр. II), драг. вырдоўнэ́к ’паўночнік палявы, Knautia arvensis (L.) Coult.’ утворана пры дапамозе суф. Nomen instrumenti нік (аў‑нік) ад верад‑оў‑ < verdъ (гл.). Лекавыя ўласцівасці расліны паслужылі асновай для ўтварэння назвы не долькі ў бел. мове, пра што сведчаць іншыя сінонімы лексемы: райнік, гаец, гойнік (віц., Кіс.), але і ў іншых слав. мовах; параўн. рус. вередовец, вередная (вередовая) трава, укр. вередник, славен. vrẹ́dnik, vrẹdníca і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квэ́цаць ’мазаць, размазваць, пэцкаць, брудзіць’ (ТСБМ, Шат., Нік.). Параўн. квецаць (гл.). Укр. квацати, квецати ’мазаць глінай’, рус. квецать ’тс’, балг. квацам ’мазаць сцены вапнай, глінай’. Гл. квацык і квач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўмі́згі (ны‑умизги) ’на любоўнае спатканне’ (Мат.; Нік. Посл.). Паводле Карскага (2–3, 74), з прыназоўнікавага спалучэння з наз.-він. скл. мн. л. назоўніка ўмізгі, умьізгізалёты, заляцанне’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Незада́лы ’няўдачы’ (Нік., Оч.). Магчыма, да задацца (да даць) ’удацца’, параўн. незадина ’няўдача’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 331), мн. л. назоўніка «для абазначэння псіхічнага стану» мае архаічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашэ́ндзіць, пашэнціць, пашэнціць ’пашанцаваць’ (Нік. Очерки; Шат.; паст., смарг., Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.; астрав., Сцяшк. Сл.; Яруш., Касп.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем польск. poszczęścić і шанц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаву́жнік, плаву́ікнік ’плытагон’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відавочна, узыходзіць да ’плавуга (як вон друга, валацуга), да якога пазней далучыўся нік (< прасл. *ьnikь) для абазначэння асобы паводле ўласцівага ёй дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акраво́к ’абрэзак’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Шат.), акравак ’абрэзак ад сукна’ (Некр.), окравок ’парваная палоска лыка’ (Нік.), акраўка ’абрэзак’ (Янк. I), акрайіц (КЭС), акравень (Касп.), окравок (КТС) да краіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́птур: з коптурам, коптарам ’вышэй краёў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Жд. 2, КЭС, лаг., З нар. сл., Бяльк., Сержп. Пр., Нік. Очерки). Гл. каптур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)