чы́сціць, чы́шчу, чы́сціш, чы́сціць; чы́шчаны; незак.

1. каго-што. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

Ч. касцюм.

2. што. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

Ч. бульбу.

Ч. рыбу.

3. што. Ачышчаць, вызваляць ад таго, што забруджвае, загрувашчвае што-н.

Ч. сад.

4. перан., каго-што. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

5. перан., каго (што). Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вы́чысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; -чышчаны (да 1 і 3 знач.), ачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.) і пачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.).

|| наз. чы́стка, -і, ДМ -тцы, ж., чы́шчанне, -я, н. (да 1—3 знач.) і ачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

|| прым. чысці́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Ч. агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., на каго-што.

1. Кінуўшыся, напасці на каго‑н. Сабака накінуўся на чалавека. □ Паліцыя пакінула падворкі, з нагайкамі накінулася на людзей. Пестрак. Аднекуль зверху на буслоў накінуліся два буйныя драпежнікі. Самусенка.

2. Пачаць раптам папракаць, лаяць каго‑н. — Вечна ты не верыш! — накінулася на.. [Ахметку] Люся. — І не сорамна табе? Даніленка. — А вы што стаіце. .. Годзе абіваць бокі, — накінулася раптам на ўсіх разгневана Малання. Мележ.

3. Пачаць з азартам, прагнасцю што‑н. рабіць. Накінуцца на кнігі. Накінуцца на ежу. □ Андрэй з нейкай лютасцю накінуўся на работу. Шахавец. Вёска хадзіла цяпер па ягады, а на грыбы яна накінецца пазней, калі баравікі пойдуць. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́хаць1, ла́хыць, лахъць ’бегаць у пошуках чаго-небудзь’ (Янк. II, КТС; докш., бял., Янк. Мат.; міёр., Нар. лекс.), ’насіцца, шукаць спажывы’ (Юрч.), ’шукаць’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.; б.-каш., Мат. Гом.), ’хадзіць’, ’абхадзіць’ (Бяльк.), ’бегаць’ (добр., Мат. Гом.), ’бегаць без патрэбы, гайсаць’ (КЭС, лаг.), ’бегаць, блукаць’ (Яўс.) ’хадзіць без справы, бадзяцца’ (брас., Сл. паўн.-зах.), ’гультаяваць’ (Мат. Гом.). Укр. лахати ’збіраць калоссе’, рус. брат лахать ’бегаць, гайсаць, мітусіцца’, польск. сувалк. obłachnąć ’захапіць, завалодаць, апанаваць’, харв. дуброўн. láhati ’хутка выходзіць’, ’хутка хадзіць (экспрэсіўнае)’, ’пераганяць з аднаго месца ў другое’, ’квапіцца, галіцца на што-небудзь’, прасл. laxati. Суадносіцца генетычна з літ. lakstýti ’бегаць’, ’лётаць’, лат. lakstît ’бегаць туды і назад’ праз пераходную форму ла́хтаць (гл.) насуперак Скоку (2, 261), які бачыць у ім анаматапеічнае ўтварэнне.

Ла́хаць2, ла́хыць, ла́хъць ’гаварыць недазволенае’ (міёр., Нар. лекс.), навагр. ’пляткарыць, балбатаць’ (З нар. сл.), ’балбатаць, пустасловіць’ (Юрч.), ’гаварыць недарэчнае’ (паст., маст., смарг., Сл. паўн.-зах.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйльск. (ЛатвССР) ла́хаць ’гаварыць пра тое, чаго не ведаеш’, наўг. ’смяяцца’, польск. łachaćлаяць, ганьбаваць’. Экспрэсіўнае дзеяслоўнае ўтварэнне ад лаяць (гл.), як maxati < majati ’махаць’, baxati < bajati ’гаварыць’ (Слаўскі, 4, 405).

Ла́хаць3 ’трахаць, напр., лыжкай па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да лах!3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ат’яжо́жынне ’адмаўленне, аднекванне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік з суфіксам ‑нне ад дзеяслова *атʼяжожыць (‑вацца), утворанага з прэфіксам ат‑/ад‑. Беспрэфіксальная форма прадстаўлена ў рускіх гаворках: язать(ся) ’абяцаць’. Язать Фасмер (4, 549) звязвае з (в)яз‑а‑ть як зваротнае ўтварэнне ад об(в)язать(ся); семантычна пераход ад ’абавязацельства’ да ’адмовы’ ад яго (выражанай прэфіксам ат‑) цалкам магчымы. Не зусім ясная ў гэтым выпадку фанетыка рускіх адпаведнікаў: язжить, яжжить ’бурчаць, лаяць’, ягать крычаць’. Фасмер параўноўвае гэтыя словы з яга (гл.). Асобнасць фіксацыі беларускага слова не дае магчымасці больш ясна тлумачыць яго паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашчэ́й ’міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем’; ’вельмі худы чалавек’ (ТСБМ). Параўн. ст.-рус., рус.-ц.-слав. кощь, кощии ’худы’, рус. дыял. коща́ ’вельмі худы чалавек’, бел. кашчэ́й ’тс’. Параўн. яшчэ ц.-слав. кошть (тѣломь кощь). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 187, вытворнае суфіксам ‑jь (‑jь) ад *kostь. Яшчэ раней такую ж этымалогію прапанаваў у сваім этымалагічным слоўніку Фасмер, 2. Менш верагодным уяўляецца тлумачэнне Сабалеўскага (ЖМНП, 1886, верасень, с. 152), які спасылаўся на рус. кости́тьлаяць’. Параўн. кашча́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lsziehen

* аддз.

1.

vt расця́гваць, выця́гваць

2.

vi (s)

1) бе́гчы, уцяка́ць

2) адпраўля́цца (куды-н.)

3) (über, gegen A) накі́нуцца, напа́сці, навалі́цца (на каго-н.); ла́яць, га́ньбіць, знеслаўля́ць (каго-н., за вочы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Кашчу́нства ’адзін з відаў злачынства супраць веры ў праваслаўнай царкве і ў заканадаўстве царскай Расіі: знявага рэлігійнай святыні’; ’зневажальныя адносіны да таго, што паважаюць, чым даражаць і інш.’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. кощу́нство, укр. кощу́нство. Бел. слова, здаецца, не мае даўняй гісторыі, таму можна меркаваць, што яно запазычана з рус. мовы. Параўн. у ст.-рус. мове: кощуна, коштюна, косщуна ’забаронены грэх’ (XII ст.), ’блазенства, кпіны’ (XV ст.), рус. кощу́н ’хто блюзнерыць’ (Даль), укр. кощу́н. Параўн. Фасмер, 2, 362; Трубачоў, Эт. сл., 11, 187. Прасл. *koščunъ, *košcuna з’яўляецца вытворным пры дапамозе суф. ‑junъ ад дзеяслова *kostitiлаяць, ганьбіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трылу́за ‘пустазвон, балбатун, пляткар’ (Яўс.), ‘чалавек, які гаворыць недарэчнасці, глупства’ (Рэг. сл. Віц., Бел. дыял. 2). Дэвербатыў ад трылузіць ‘вярзці абы-што’ (Вушац. сл.), ‘трызніць’ (полац., ЖНС), ‘разводзіць плёткі; гаварыць лухту, недарэчнасці, глупства, пляткарыць’ (глыб., Сл. ПЗБ; мёрск., Нар. лекс.; Рэг. сл. Віц., Яўс.), ‘выдумляць, несці лухту’ (мёрск., Нар. сл.). Сюды ж трылу́зіцца ‘мярэсціцца, здавацца’, ‘сніцца’ (Вушац. сл., Яўс.). Прапанаваная сувязь з чэш. louzitiлаяць, сварыцца’, дыял. louznit (na koho) ‘плявузгаць’, якое Махэк₂ (461) звязвае з blouzniti (гл. блюзніць), прадугледжвае аддзяленне прыстаўкі тры‑ (Цыхун, Зб. Супруну, 274), параўн. трыкляты (гл.). Няяснымі застаюцца адносіны да трылудзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баро́цца ’борацца’. Рус. боро́ться, укр. боро́тися, ст.-польск. (дыял.) bróć się, в.-луж. wobróćso, н.-луж. wobrojś ’абараняцца’, ст.-слав. брати борѭ, балг. бо́ря се. Параўн. далей серб.-харв. бо̀рити се, славац. boriť sa ’змагацца’. Прасл. borti, borʼǫ () ’тс’. Параўн. літ. bártiлаяць, сварыцца’, лат. bar̃t (да балта-слав. формы гл. Траўтман, 27), ст.-ісл. beria ’біць’, beriask ’змагацца’, ст.-в.-ням. berjan ’біць’, лац. ferīre ’біць, сячы, калоць’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’біць, калоць, змагацца і да т. п.’ Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 38; Фасмер, 1, 197; Брукнер, 36; БЕР, 1, 69. Сюды і бел. баро́цца ’бадацца’ (Сцяц., Клім., Інстр. III, Арх. Бяльк., слонім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пушы́ць1 ’раздуваць, надуваць’ (Арх. Федар.; мсцісл., З нар. сл.; Шымк. Собр.; Шат.; Янк. 1; Некр.; ТС), ’брадзіць’ (Жд. 1), ’пучыць’ (Сцяц.), пу́шыць ’апухаць, рабіць пухлым’ (Ян., ПСл), ’веяць’ (паст., Сл. ПЗБ), параўн. укр. пу́шити ’рабіць поўным, надуваць; узрыхляць’, польск. puszyć ’раздуваць’, славен. pušiti ’рыхтавацца да раення (пра пчол)’, серб.-харв. пу̏шити ’дыміць, пыліць’, балг. пу́ша ’тс’ і пад. Да пу́хаць, пухнуць (гл.).

Пушы́ць2 ’рабіць пушыстым; абсыпаць пухам’; перан. ’моцна лаяць, распякаць’ (ТСБМ, ТС, Юрч.). Да пух (гл.), пераноснае значэнне, магчыма, на базе гукапераймальнага пу́хаць ’дуць’, параўн. пу́шыцца ’дуцца на каго-небудзь’, пушы́сты ’пушысты; той, хто ў выпадку незадавальнення дзьмецца (“пушыцца”)’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)