trundle

[ˈtrʌndəl]

1.

v.t.

1) каці́ць, пхаць

to trundle a wheelbarrow — пхаць та́чку

2) круці́ць

2.

v.i.

1) каці́цца

2) круці́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крутня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. круціць (у 2, 6 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. круціцца (у 2, 4, 5 і 7 знач.).

3. Падман, махлярства. Адбыў кару, вярнуўся ў сяло — ну, думалі, зразумеў ён, што крутнёй ды зладзействам на свеце не пражывеш. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм.

1. Насадзіць, надзець на што‑н. вострае. Адам моўчкі развязаў сваю торбачку, дастаў адтуль .. кавалак сала і,.. узаткнуўшы па завостраны штышок, пачаў круціць над полымем. Нікановіч.

2. Наспех абуць што‑н.; уссунуць. Узаткнуць боты на босыя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́хаць (тро́хъць), тро́хнаць (тро́хнъць) ‘тузаць, трэсці’, ‘круціць, ківаць, махаць’ (мёрск., Нар. сл.). Да траха́ць (гл.) з заменай а > о пад націскам, новаўтварэнні ад трэсці (параўн. Фасмер, 4, 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сука́ць ’звіваць, скручваць некалькі нітак у адну’, ’намотваць пражу на цэўкі пры тканні’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., ТС, Тур., Пятк. 1, Варл., Янк. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ, З нар. сл., Сцяшк.), ’рабіць свечку, макаючы ў гарачы воск’ (Нас., Шн.), сука́ти ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), сучы́ць ’тс’ (Касп.). Укр. сука́ти ’сукаць’, рус. сука́ть, сучи́ть ’тс’, царк.-слав. сукати, польск., в.-луж. sukać, н.-луж. sukaśкруціць вяроўку, нітку’, чэш. soukati, славац. súkať, серб.-харв. су́катикруціць’, славен. súkati ’тс’, балг. су́кам, макед. сука. Прасл. *sukati ’скручваць, звіваць ніткі’ з’яўляецца ітэратывам да прасл. *sъkati, *sъkǫ ’звіваць ніткі, пасмы; навіваць пражу на цэўкі’, параўн. рус. дыял. ска́ть, ст.-рус. съкати ’сукаць’, чэш. skáti, славац. старое skať, роднаснага літ. sùkti, sukùкруціць, паварочваць’, лат. sukt ’тс’, sukata ’матыліца’. Гл. Траўтман, 291; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1118; Фасмер, 3, 635, 798; Махэк₂, 545. Узыходзіць да і.-е. *seu̯‑k‑ < *seu̯‑//*su‑ ’згінаць, паварочваць, круціць’; гл. Бязлай, 3, 339–340; Борысь, 586; Шустар-Шэўц, 1374–1375; гл. яшчэ Варбат, Этимология–1980, 33; ЕСУМ, 5, 470.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сверля́щий

1. прич. які́ (што) свідру́е, які́ (што) кру́ціць, які́ (што) пракру́чвае;

2. прил., перен. (о боли) прані́злівы, во́стры; (о звуке) прарэ́злівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́крут ’хітрыкі’ (БРС, КТС, Гарэц., Др.-Падб.); ’буралом’ (Нікан.). Рус. вы́крут ’дзеянне па дзеяслову выкрутить’, укр. ви́крут ’хітрыкі’, польск. wykręt ’тс’. Бязафікснае вытворнае ад выкруціць (гл. круціць) (Шанскі, 1, В, 225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЛЫН ВАДЗЯНЫ́,

мукамольны млын, які прыводзіўся ў рух энергіяй вады. Будаваўся на беразе ракі ці праточнага возера. Рабочы орган — пастаў з пары круглых апрацаваных камянёў з верт. воссю вярчэння; верхні камень прыводзіўся ў дзеянне ад вадзянога кола (сілай падаючай вады), у наплаўных М.в. (ставіліся на палі, паром ці баржу) — ад плыні (цячэння) вады.

Вядомыя са стараж. часоў (у краінах Усходу, Стараж. Грэцыі і Рыме), калі вынайдзенае для мэт арашэння вадзяное кала было прыстасавана круціць жорны. На Беларусі М.в. вядомы з часоў Кіеўскай Русі, найб. пашыраны ў 16—18 ст. (пераважна колавыя). У канцы 19 ст. пачалі выкарыстоўваць турбінныя М.в., у якіх замест кола ставілася вадзяная турбіна. Для млына звычайна рабілі зрубную, радзей каркасную прамавугольную ў плане пабудову на некалькі паверхаў, накрытую двух- або шматсхільным дахам з драніцы, гонты, саломы. У гарадах, некат. мястэчках, пры княжацкіх дварах, у манастырскіх вотчынах і буйных маёнтках М.в. будавалі з цэглы і каменю. Буйныя млыны часам абсталёўваліся абарончымі прыстасаваннямі, жылымі памяшканнямі, каморамі і крамамі. М.в., як і ветракі, выкарыстоўваліся да 1-й пал. 20 ст. (заменены млынамі спачатку з паравым, пазней з эл. прыводам). Захаваліся як помнікі нар. архітэктуры.

У.​М.​Сацута.

Млын вадзяны ў в. Вузла Мядзельскага раёна.

т. 10, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Таршэ́р ’свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу’ (ТСБМ). Праз рус. торше́р ’тс’ франц. torchère ’тс’ < torche ’паходня’. Апошняе ад нар.-лац. *torca < лац. torquēre ’віць, круціць’ (ЕСУМ, 5, 609).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меляя́ ’той, хто меле языком’ (Янк. 3.). Рус. пск., цвяр., валаг., вяц. мелея ’тс’, ’млён’, ’млын’, ’млынар’, серб.-харв. мељаја ’мліва’, ’млын, кола якога круціць конь або асёл’. Прасл. melěja. Да малоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)