круці́ць, кручу́, кру́ціш, кру́ціць; кру́чаны; незак.

1. каго-што. Вярцець па крузе.

К. сячкарню.

К. кран.

2. чым. Паварочваць з боку ў бок.

К. галавой.

3. што. Звіваючы, вырабляць, скручваць што-н.

К. перавяслы.

К. папяросу.

4. каго-што. Звязваць, сцягваць.

К. рукі назад.

5. каго-што і без дап. Уздымаючы, прыдаваць віхравы рух чаму-н.

Вецер круціць пыл.

Мяцеліца круціць.

6. Хітрыць, не даваць прамога адказу (разм.).

Гэты чалавек праўду не гаворыць, а круціць.

7. Караючы, цягаць за вушы, валасы (разм.).

К. сына за вуха.

8. перан. Распараджацца па-свойму, камандаваць кім-н.

Мужам круціла так, як хацела (разм.).

9. з кім. Быць у любоўных адносінах з кім-н. (разм.).

10. што. Свідраваць дзіркі ў чым-н.

11. перан., звычайна безас. Прычыняць рэзкі боль.

Цэлы дзень круціць, усё ломіць.

|| зак. скруці́ць, скручу́, скру́ціш, скру́ціць; скру́чаны (да 3 і 4 знач.).

|| аднакр. крутну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і крутану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. кручэ́нне, -я, н. (да 1, 3, 5, 8 і 9 знач.).

|| прым. круці́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Круцільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

круці́ць несов.

1. враща́ть; верте́ть;

к. ко́ла — верте́ть колесо́;

2. (держа в руках, поворачивать) крути́ть, верте́ть;

к. па́лку ў рука́х — крути́ть (верте́ть) трость в рука́х;

3. (завивать, свёртывать) крути́ть;

к. вус — крути́ть ус;

к. цыга́рку — крути́ть цига́рку;

4. (вертя, туго свивать) крути́ть, сучи́ть;

к. пра́жу — крути́ть (сучи́ть) пря́жу;

5. (буравить) сверли́ть;

6. (вздымая, придавать круговое движение) крути́ть, кружи́ть;

мяце́ліца кру́ціць — мете́ль кру́тит (кру́жит);

7. разг. (распоряжаться) верте́ть, крути́ть;

яна кру́ціць ім, як хо́ча — она́ ве́ртит им, как хо́чет;

8. разг. (находиться с кем-л. в любовных отношениях) крути́ть;

9. плутова́ть, жу́льничать;

к. но́сам — крути́ть но́сом;

к. хвасто́м — верте́ть хвосто́м;

к. мазгі́ — (каму) крути́ть мозги́ (кому);

к. мазга́мі — шевели́ть мозга́ми;

як ні круці́ — как ни крути́;

круці́ не круці́, а трэ́ба памярці́ — как не крути́, а помира́ть на́до

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

круці́ць, кручу, круціш, круціць; незак.

1. каго-што. Прыводзяць у кругавы рух; вярцець. Круціць педалі. □ Два калгаснікі завіхаліся каля сячкарні. Адзін падаваў салому ў жолаб пад зубы і нажы, а другі круціў кола спецыяльна прыстасаванаю ручкаю. Колас. Вада круціла вялікае кола, аж дрыжалі сцены. С. Александровіч. // Разм. Паварочваць у розныя бакі. Ганне Сцяпанаўне падабалася, што Алесь збянтэжана круціць у руках шапку, што ў яго вачах замілаванне да яе дачкі і дакор за яе кпіны. Шыцік. Той [вартаўнік] доўга круціў у руках пропуск. Асіпенка.

2. чым. Паварочваць з боку ў бок. Гэта думка можа з гадзіну свідравала краўцовы мазгі, ён выцягваў шыю, круціў галавой. Чорны. [Вераб’і] палахліва круцілі з боку ў бок сваімі дзюбамі. Лынькоў.

3. што. Звіваць, скручваць што‑н. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты і перавязваў імі Святлане ногі вышэй калень, а Міхал стаяў, нахіліўшыся над Зінай. Кулакоўскі. Андрэй і Іван граблямі скручвалі радкі вылежалага лёну, рабілі з іх вялізныя пукі, а Алена круціла доўгія перавяслы і звязвала тыя пукі. Чарнышэвіч. // Скручваць з паперы (цыгарку, папяросу). Ганскі закінуў лейцы на ручку плуга і на хаду пачаў круціць цыгарку. Крапіва. Чарнавус цяжка апусціўся на лаўку, выняў з кішэні кніжачку тонкай паперы, фукнуў на яе і, адарваўшы лісток, пачаў круціць папяросу. Кулакоўскі. // Завіваць, перабіраючы пальцамі. Пад ялінай стаяў, Вус круціў у кручок Паляўнічы-фарсун, Лапатун і дзівак. Бядуля.

4. каго-што. Прыдаваць віхравы рух чаму‑н. Завіруха круціла пасмы снегу, хапалася закрыць сумную пустату халоднай беллю. Мележ. // без дап. Узнімаць снег, пыл і пад.; месці (пра завіруху і пад.). Круціла і замятала дарогу мяцеліца. Васілевіч. Завіруха круціць. Маразы Грукаюць, аж дуб стары гудзе. Бялевіч.

5. Разм. Ухіляцца ад прамога адказу; хітрыць, шальмаваць. — Нешта ты круціш, хаваешся ад нас. Кожны вечар у скверы тырчыш. Навуменка. // Спрытна выходзіць з якога‑н. становішча. Круціць, нягоднік. Хоча вывернуцца. Новікаў. Гаспадар — кулак багаты, — Як заўсёды, стаў круціць, Толькі б меней заплаціць. А. Александровіч. // Жульнічаць. — А мы нічога, Мацвей Сцяпанавіч, мы толькі правучылі тут трохі аднаго, каб не круціў болей у картах. Лынькоў.

6. з кім. Разм. Быць у любоўных адносінах, сувязях з кім‑н. — Трымаешся за спадніцу Герасімовічышкі... Твая Варка даўно круціць з Данілам, а ты мне вочы колеш, — і Рыгорка ўедліва разрагатаўся. Дуброўскі.

7. каго. Разм. Караючы, цягаць за вушы, валасы. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых? — ціха, з прыціскам і крыху нараспеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас.

8. перан. Разм. Па-свойму распараджацца, камандаваць кім‑н. — Пэўна, заслужаны, калі так крута круціць. Быкаў.

9. што. Рабіць свердлам дзіркі ў чым‑н. Круціць дзіркі.

10. перан.; звычайна безас. Балюча пранізваць што‑н., прычыняць рэзкі боль. Круціць усяго, ўзнімае з ложка, кідае ў бяздонне... Падварочвае пад грудзі. Хапаюць колькі, не дыхнуць. Пташнікаў.

•••

Круціць галаву каму — а) заблытваць, збіваць з толку. — Ой, сынок, не круці ты мне галаву. Васілевіч; б) прывабліваць, улюбляць у сябе. [Люба] завіхаецца ля кожнага хлопца. І не тое, што каб сур’ёзна, а так, абы галаву каму круціць. Лынькоў.

Круціць галаву над чым — старацца зразумець, вырашыць што‑н.

Круціць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) (гл. варушыць).

Круціць носам — адмаўляцца, упірацца, выказваць незадавальненне.

Круціць раман з кім — знаходзіцца ў любоўных адносінах; фліртаваць.

Круціць рукі каму — сілай загінаць рукі за спіну і звязваць іх.

Круціць хвастом — а) хітрыць, крывадушнічаць; б) легкадумна паводзіць сябе, гуляць з многімі (пра жанчыну).

Як ні круці — нягледзячы ні на што, у любым выпадку, пры любых абставінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круці́ць

1. drhen vt; zwrnen vt (сучыць);

круці́ць ву́сы den Schnrrbart drhen [zwrbeln];

круці́ць цыга́р(к)у ine Zigartte drhen;

2. (пыл, снегпра вецер, буру) wrbeln vi, ufwirbeln vi;

3.:

круці́ць кім разм j-n um den klinen Fnger wckeln;

4.:

круці́ць з кім разм mit j-m ein Lebesverhältnis hben;

круці́ць галаву́ каму j-n rre mchen, j-m den Kopf verdrhen;

круці́ць ру́кі каму j-m die rme nach hnten drhen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Круці́ць1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты1 і круты3 (гл.).

Круці́ць2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кручэ́нне гл. круціць, круціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

крутну́ць і крутану́ць гл. круціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завярце́ць², -вярчу́, -ве́рціш, -ве́рціць; -вярці́; зак.

Пачаць вярцець, круціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закруці́ць², -учу́, -у́ціш, -у́ціць; зак. (разм.).

Пачаць круціць.

Вецер закруціў лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вярце́ць, вярчу́, ве́рціш, ве́рціць; вярці́; незак.

Тое, што і круціць.

|| наз. вярчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)