ЛЕ́НГМЮР, Лэнгмюр (Langmuir) Ірвінг (31.1.1881, Нью-Йорк — 16.8.1957), амерыканскі фізік і фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1918). Скончыў Калумбійскі ун-т (1903), Гётынгенскі ун-т (1906). З 1909 у лабараторыі кампаніі «Джэнерал электрык» (у 1932—50 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні тэрмічных эфектаў у газах, тэрмаіоннай эмісіі, хім. рэакцый пры высокіх т-рах і нізкім ціску, паверхневых з’яў (адсорбцыя, монамалекулярныя слаі і інш.). Атрымаў малекулярны вадарод і распрацаваў працэс зваркі металаў у яго полымі (1911). Прапанаваў ф-лу для шчыльнасці эмісійнага току (1913; гл.Ленгмюра формула), ураўненне ізатэрмы адсорбцыі (ізатэрма Л.). Нобелеўская прэмія 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РГАНЫ (Morgan),
адна са старэйшых і найбуйнейшых фін. груп ЗША. Узнікла ў канцы 19 ст. Уяўляе сабой вялізную кааліцыю банкаўскіх і прамысл. манаполій, звязаных сістэмай удзелу, асабістай уніяй і фін. сувязямі. Кіруючым цэнтрам фін. групы да 2-й сусв. вайны з’яўляўся банкірскі дом «Дж.П.Морган энд К°» у Нью-Йорку. Сферы ўплыву кааліцыі: банкаўская справа, апрацоўчая прам-сць, чыг. транспарт. Вядучыя фін. ін-ты: камерцыйны банк «Морган гаранты траст компані», інвестыцыйны банк «Морган Стэнлі». Кантралююць каля 50% актываў страхавых кампаній «Прудэншэл», «Нью-Йорк лайф», сетку інвестыцыйных банкаў, прамысл. карпарацыі «Юнайтэд Стэйтс стыл», «Джэнерал электрык», «Джэнерал мотарс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕБАСКРО́Б,
вышынны будынак на некалькі дзесяткаў паверхаў. Можа быць дзелавы, адм., жылы, атэль і інш. Пачалі будаваць у 1880-я г. ў ЗША з вынаходствам стальнога каркаса і пасажырскіх ліфтаў, у сувязі з павелічэннем шчыльнасці гар. забудовы і падаражаннем зямельных участкаў. У 20 ст. ўзводзяць у многіх краінах свету. Сярод самых высокіх Н. Эмпайр стэйт білдынг у Нью-Йорку (102 паверхі, выш. 381 м; 1930—31, арх. фірма «Шрыў, Лэм і Харман»), «Сірс і Робак» у г. Чыкага (ЗША; 109 паверхаў, выш. 442 м; 1970—74, фірма «СОМ») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛД (Wald) Джордж (18.11.1906, Нью-Йорк, ЗША — 1997),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1950), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Вашынгтонскі каледж Нью-Йоркскага ун-та (1927), Калумбійскі ун-т (1932, д-р філасофіі). З 1932 чл.Нац. даследчага савета ЗША, з 1934 у Гарвардскім ун-це (у 1948—68 праф. біялогіі). Навук. працы па біяхіміі, фізіялогіі і эвалюцыі зроку, па пытаннях узнікнення жыцця і біял. эвалюцыі. Выявіў шлях распаду (прыроду выцвітання) радапсіну, адкрыў вітаміны рэцінол (A1) дэгідрарэцінол (A2) у рэцэптарах сеткаватай абалонкі вока. Нобелеўская прэмія 1967 (з Р.А.Гранітам і Х.К.Хартлайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕН (Fenn) Джон Бенет (н. 15.6.1917, Нью-Йорк),
амерыканскі хімік. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2000). Скончыў Іельскі ун-т (1940). З 1952 у Прынстанскім ун-це (з 1959 праф.), у 1967—87 у Іельскім ун-це. З 1994 праф. ун-та г. Рычманд. Навук. працы па аналіт. хіміі і мас-спектраметрыі. Прапанаваў новы метад іанізацыі арган. малекул распыленнем бялковых раствораў у моцным эл. полі, што дазволіла ідэнтыфікаваць, аналізаваць структуру і вызначыць малекулярныя масы малекул ДНК і бялкоў (1988). Залаты медаль імя Дж.Томсана. Нобелеўская прэмія 2002 (з К.Вютрыхам і К.Танака).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТЛАЙН (Hartline) Холдэн Кефер (22.12.1903, г. Блумсберг, ЗША — 17.3.1983),
амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл.Нац.АН ЗША. чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (г. Балтымар, 1927). З 1931 у Пенсільванскім ун-це (г. Філадэльфія), з 1949 ва ун-це Хопкінса, у 1954—74 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк). Навук. працы па вывучэнні функцыян. арганізацыі адзіночных нейронаў сятчаткі пазваночных, першасных нейрафізіял. працэсаў зроку — біяэл. патэнцыялаў асобных нерв. клетак сятчаткі. Нобелеўская прэмія 1967 (з Р.Гранітам і Дж.Уолдам).
амерыканскі матэматык і крышталяфізік. Чл.Нац.АН ЗША (1988). Скончыў Калумбійскі ун-т (1939). З 1947 у розных установах ЗША, адначасова з 1970 на выкладчыцкай рабоце. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе, распрацоўцы матэм. метадаў вызначэння структуры складаных арган. макрамалекул. Распрацаваў прамыя (статыст.) метады хуткага вызначэння прасторавай структуры малекул крышталёў гармонаў, антыбіётыкаў, вітамінаў (1949). Нобелеўская прэмія 1985 (з ДжКарле; гл. Дадатак).
Тв.:
Crystal structure determination: The role of the cosine semi-invariants. New York. 1972;
The direct methods of X-ray crystallography // Science. 1986. Vol. 233, № 4760.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ГЕЛЬ (Kregel) Кевін Рычард (н. 16.9.1956, Эмітывіль, штат Нью-Йорк, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1978), ун-т Трой штата Алабама (1988). З 1979 лётчык-выпрабавальнік. У 1990—2002 у НАСА, з 1992 у атрадзе касманаўтаў. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 13—22.7.1995 на КК «Дыскаверы» і 20.6—7.7.1996 на КК «Калумбія» (як пілот), 19.11—5.12.1997 на КК «Калумбія» і 11—22.2.2000 на КК «Індэвар» (як камандзір). У космасе правёў 52,7 сут. Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі», «За касмічны палёт» (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шырыня́, ‑і, ж.
1. Працягласць чаго‑н. у папярочніку. Без канца вялікі двор — Не акінуць яго вокам, Шырыня, разгон, прастор!Колас.Цяпер пад трактар плуг бы столямешны, Каб гнаць барозны шырынёю ў гоні.Аўрамчык.//Разм. Вялікі абшар, шыр. Завяду кола-круг, — Шырыня ды прастор, Ды паклічу падруг, Прыгажуняў сясцёр.Астрэйка.
2.Разм. Тое, што і шырата. Нью-Йорк, як вядома, знаходзіцца на шырыні Тбілісі.Новікаў.
3.перан. Уласцівасць шырокага (у 5, 6 знач.); рознабаковая дасведчанасць. План аперацыі захапіў камісара сваёй шырынёй і смеласцю.Мележ.Прыродная шырыня душы падказала Міхалу: адбылося незвычайнае.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іспанскі спявак (тэнар); адзін з буйнейшых вакалістаў канца 19 — пач. 20 ст. Вучыўся ў Барселонскай кансерваторыі. З 1888 спяваў у розных гарадах Італіі, у т. л. ў т-ры «Ла Скала». У 1893—97 саліст т-ра «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк), выступаў у Парыжы, Лондане і інш. Сярод лепшых партый: Лаэнгрын, Тангейзер, Трыстан («Лаэнгрын», «Тангейзер», «Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ).
У 1917 пакінуў сцэну. Выкладаў у Барселоне, дзе з 1963 штогод праводзіцца Міжнар. конкурс вакалістаў яго імя.