Па́мжа ’пахмурнае, імглістае надвор’е’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’пошасць, напасць’ (Касп., Нік. Очерки). Рус.смал.памжа ’надвор’е (звычайна дрэннае)’, цвяр. ’санлівасць, дрымота’, пск., паўдн. ’бяда, напасць; хвароба, смерць; аб чым-н. кіслым; лаянк. чорт; аб няўдачніку’. У сувязі з апошнімі рус. значэннямі, магчыма, сюды ж адносіцца і славен.pamž, pamža ’крыкун, крыклівае дзіця’, але гэта няпэўна. Аддзеяслоўны дэрыват з суф. -а ад *памжыць < мжыць (гл.). Паколькі прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, магчыма, і пранікненне з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schéißef - груб.
1) кал, экскрэме́нты; гной
2) дрэ́ннае [ця́жкае] стано́вішча;
◊
er sitzt in der ~ ён сеў ма́кам [у калю́жыну];
j-n durch die ~ zíehen* змяша́ць каго́-н. з гра́ззю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rotten[ˈrɒtn]adj.
1. гнілы́, прагні́лы; сапсава́ны; ту́хлы;
rotten floorboards прагні́лыя масні́цы;
a rotten egg ту́хлае я́йка
2.infml несумле́нны
3.infml пага́ны, паску́дны; дрэ́нны; агі́дны;
rotten weather ве́льмі дрэ́ннае надво́р’е;
a rotten player ніку́ды не ва́рты ігро́к;
rotten work халту́рная рабо́та
♦
a rotten apple ≅ паршы́вая аве́чка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1.гл. думаць.
2. Правесці некаторы час, думаючы пра што-н.
Не спяшайся з вывадам, добра падумай.
3. 2 ас.адз. і мн. л.
паду́маеш, паду́майце. Ужыв. як пабочн. сл. або як рэпліка для выражэння насмешкі, недавер’я і пад. (разм.).
Падумаеш, такі знаток знайшоўся.
Падумайце, ён яшчэ і грубіяніць мне.
◊
І не падумаю (і не падумаеш, і не падумаўі пад.; разм.) —
1) у спалучэнні з інф. абазначае адмаўленне, нязгоду, нежаданне.
Падбухторваў мяне на дрэннае, а я і не падумаў ісці на такое.
І не падумаю прасіць прабачэння;
2) без інф. выражае катэгарычны адказ. —
Адпусціш мяне ў горад? — І не падумаю.
Падумаць! і падумаць толькі! (разм.) — выражэнне здзіўлення.
Падумаць толькі: што мы выцерпелі!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
труба́, -ы́, мн. тру́бы і (з ліч. 2, 3, 4) трубы́, труб, ж.
1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.
Водаправодная т.
2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.
3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.
Матачная т.
4.у знач.вык., каму-чаму і без дап. Пра дрэннае становішча, гібель, пагібель (разм.).
Цяпер нам — т.
Справа — т.
◊
Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.
Хвост трубой (разм., жарт.) — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.
|| памянш.тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.тру́бны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус.пого́да ’надвор’е’, укр.пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск.pogoda ’надвор’е’, чэш., славац.pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).
нева́жное здоро́вьедрэ́ннае здаро́ўе, здаро́ўе не ве́льмі (не ве́льмі што).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шкадлі́вы1, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць шкоду, страту; шкодны. [Ніна:] — Як там [у гарбарні] дрэнна было працаваць! Такое паветра там дрэннае, шкадлівае.Гурскі.Між тым усе гэтыя сляпыя агульныя выразы вельмі шкадлівы, бо яны звязваюць уніклівую думку чалавека, заспакойваюць і закалыхваюць яе, як закалыхваюць крыклівае дзіця.Колас.
2. Які часта робіць шкоду; гарэзлівы, свавольны, памаўзлівы. Такі ўжо, брат, шкадлівы [сын], Што горшага няма: Учора зноў у слівах Яго злавіў Кузьма!.. Гілевіч. Як кот — шкадлівы, а як заяц — баязлівы.Прымаўка.
шкадлі́вы2, ‑ая, ‑ае.
Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль. — Ціха ты! — пачуўся з печы голас, аднак не строгі, не з’едлівы, а зусім памяркоўны, нібы нават шкадлівы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нехлямя́жы ’неахайны, брудны, апушчаны’ (Сержп. Грам.; навагр., Нар. сл.), ’неакуратны, няскладны, няўдалы, абы-які’ (Сл. ПЗБ), ’непаваротлівы, няздольны’ (Бяльк.), нехлямʼя́жы ’несамавіты, непрывабны’ (ТС). Хутчэй за ўсё балтызм або прыметнік, утвораны ў беларускай мове на базе балтыйскага слова, пра што сведчаць геаграфія і фанетычныя варыянты з чаргаваннем к/х: ніклямяжы, ніклімажы (глыб., брасл., Сл. ПЗБ), параўн. літ.klem̃šinti, klemšióti ’няўклюдны ісці’. Не выключана таксама, што ў аснове народнае ўтварэнне тыпу ⁺хлямяга, параўн. ніклямяга ’няўклюда’ ніхлямяга ’няўдалы чалавек’ (Сл. ПЗБ), ад гукапераймальных хлямаць ’гучна есці’, хлэ́маць ’няўклюдна ісці’ і пад.; у абодвух выпадках не- мае ўзмацняльны характар, параўн. магіл. ха́лепа/неха́лепа ’дрэннае надвор’е’.