Лаха́н ’вялікі гліняны збан’ (Юрч. Вытв.), мсцісл. лыжай ’драўляная дзежачка’ (Бел. хр. дыял.), лаханка, лахань, лаханка ’ражка’ (Бяльк., Касп.; палес., З нар. сл.), смарг. ’невялікая драўляная міска’ (Сл. паўн.-зах.), ’вялікі гаршчок з ручкамі па баках для збівання масла’ (Малч.), ’гліняная міска’ (Чач.; лях., Янк. Мат.; палес., Вяр.Крыв.; гродз., Сл. паўн.-зах.), паўд.-усх. ’вялікі гаршчок, у якім заварваюць адзенне’, ’вялікі гаршчок-соуснік’, ’гліняны сасуд, шырэйшы зверху, вузейшы знізу’ (КЭС), ’гліняны посуд, у якім жарацца вялікія кавалкі ялавічыны’, ’умывальнік’, (Шпіл.), ’балея’ (лях., іўеў., Сл. паўн.-зах.) ’цэбар для вады ці памыяў’ (Мат. Гом.), рэч. лаханя ’гліняная міска’ (Мат. Гом.), ’вялікая міска’ (Ян.), лаханок ’шырокі, гліняны збан’ (Юрч.), пін. лахінька ’міска’ (КЭС). Укр. дюблінск. лаханка ’вялікая міска, цэбар для свіной ежы’, ’вядро для памыяў’, рус. лохань, локан, лахам, лоханка, лоханочка ’прадаўгаваты або круглы сасуд гаспадарчага прызначэння’, ст.-рус. лохам, лакам, лоханя ’круглы, адкрыты сасуд’ (XV ст.), паўн.-усх. польск. lachań, lachanka ’міска’, мазав. lochania ’ночвы’, якія, аднак, з бел. лахань, лаханка (Слаўскі, 4, 405). Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш дапушчальная версія аб запазычанні са ст.-грэч. λεκάνη, позняе дарыч. λακάνη ’таз, балея, ражка’, параўн. таксама ст.-грэч. λεκάνιον ’міска, блюда’. Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 524; Слаўскі, 4, 405. Бел. лаханка нырачная (ТСБМ) узыходзіць да рус. лаханка почечная (Крукоўскі, Уплыў, 38). Аб няўстойлівасці агаласоўкі ла‑ і ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245.⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабо́й1 ’падарункі ад кумоў у час хрысцін’ (ТС). Да пера- і біць (гл.) — у час хрысцін разбіваюць гаршчок з бабінай кашай, і бабка-павітуха атрымоўвае падарунак.

Перабо́й2 ’светаяннік, Hypericum perforatum L.’ (чач., ЛА, 1). Фармальна да пера- і біць (гл.). Аднак, параўнаўшы іншыя назвы расліны, можна дапусціць, што перабой — таксама відазмененая назва зверабой ’тс’, як сверабой, верабой, зварабой, варэбай (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́шка1 ’гліняная ці драўляная місачка’ (Мядзв., Грыг., Гарэц., ТСБМ, Др.-Падб., Мат. Шкл., Бяльк., Касп., Сцяшк.; чэрв., Жд. 2; смарг., Бел. хр. дыял.; бялын., круп., Нар. сл.; КЭС, лаг.; вілей., Яруш., Мат. Маг., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ’невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі краямі’ (Нас., Шат.), ’шырокі і плоскі гаршчок’ (Грыг.), ’міска (любая)’ (КЭС, лаг.), ’вялікая міска, макацёр’ (Сл. паўн.-зах.; мядз., лаг., Жд. 2), ’невялікі збан з ручкай’ (гарад., Сл. паўн.-зах.) ’шырокая нізкая металічная пасудзіна для выпечкі хлеба’ (Сл. паўн.-зах.), ’драўляная лыжка’ (чэрв., Жд. 2), рагач. латушачка ’місачка’ (КЭС). Рус. пск., смал., калуж., тамб. латушка, польск. łatuszka, łotuszka (< бел. латушка), чэш. latuška. Паўн.-слав. latušьka < latuša < прасл. laty (Слаўскі, 5, 45) > ла́тка1 (гл.). Параўн. мар. latuša ’збанок для смятаны, малака’, рус. алан. латухагаршчок з шырокім верхам’.

Лату́шка2 ’юшка ў коміне’ (Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка юшкі’ (Касп.). Да лату́шка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.

2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.

3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабаця́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Старанны, шчыры праціўнік. Партрэты, артыкулы, нарысы аб ім, магчыма, іншы раз і вочы мулялі чытачу — такім папулярным быў Дабрынін, і радавала тое, што ён не фанабэрыўся, а заставаўся цягавітым рабацягам. Сіўцоў. — А што там геройскага? — запратэставала маці. — Просты рабацяга. Такія ж мазалі на руках, як ва ўсіх нас... Мыслівец. / у перан. ужыв. У сяле Верхняя Алба на плоце адной непрыкметнай хаты заўсёды вісела на калу вядро або звычайны рабацяга гліняны гаршчок. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

garniec

м.

1. гарнец (мера аб’ёму 3,28 л);

garniec żyta — гарнец жыта;

2. гарнец (пасудзіна), гаршчок;

garniec ze śmietaną — гарнец са смятанай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лускаві́цінь ’мяшок, у якім адцэджваюць тварог’ (Бяльк.), рус. бран. лускави́тень ’тс’. З пчалярскай лексікі: гл. васкавень. Відавочна, спачатку было ⁺васкавіт ’мяшок, які робіць воск’, але таму, што ва ўсх.-бел. гаворках дэрываты з суфіксам ‑іт азначаюць асоб па іх занятку (барацьбі́т, сяўбі́т), да васкавіт быў далучаны суфікс ‑ень (як берасцень ’збанок, гаршчок, аплеценыя бяростай’). Пры ад’ідэацыі лексемы луска ’адходы’ в‑ было заменена ў л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ндаль, рондлік, рандэляк, рондэлёк, рондэлек, рондэль, рондзель, ро́ндзяль ’каструля (звычайна медная) з доўгай ручкай’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Стан., Жд. 3, Шпіл., ТС; карэліц., Янк. Мат.; брэсц., гом., З нар. сл.; Байк. і Некр.; паст., Сл. ПЗБ), ’патэльня’ (Сл. Брэс.). З польск. rondel ’тс’, што з ням. reindel, rindel ’трохногі гаршчок’ < с.-в.-ням. rain ’гліняная патэльня на трох ножках’, ням. Rein ’мядніца, тыгель’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стака́н — у вузкіх тэрміналагічных значэннях (ТСБМ) запазычана з рус. стака́н (Крукоўскі, Уплыў, 43); у народнай мове стака́н, стага́н ‘шклянка’ (Гарэц., Сл. ПЗБ, Жд., 1, 3, ЛА, 4), стака́н, штака́н ‘тс’ (ТС), стака́н ‘шкло на лямпу’ (Мат. Гом.), пранікненне з рускай, у тым ліку з экспрэсіўным азванчэннем к > г. Стага́н ‘чыгун (посуд)’ (Мат. Гом.; брасл., Сл. ПЗБ) у выніку кантамінацыі з сага́нгаршчок, чыгун’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўбу́н1 ‘збан’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘высокі конусападобны прадмет з круглым верхам’, ‘слуп чаго-небудзь (пылу, дыму), які падымаецца ўверх’, ‘віхор, ураганны вецер’ (ТСБМ), а таксама ‘кветаноснае сцябло’ (Мат. Гом., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кадаўб’ (Сл. ПЗБ), ‘грубка’ (Сцяшк.), стаўбу́н, сталбу́н ‘гарлач (збан); гліняны гаршчок з ручкамі’, значэнні і лінгвагеаграфію гл. ЛА, 1; з іншай суфіксацыяй стоўба́к ‘высокая вузкая бочка’ (Юрч. Вытв.), стоўба́н ‘тс’, перан. ‘галава’ (там жа), стаўбу́нік ‘высокая і вузкая шафа’ (Сл. рэг. лекс.), стаўбуне́ць ‘расці не ў карняплод, а ў сцябло’, стаўбуні́цца ‘ўзнімацца слупам (пра дым, зямлю)’. (ТСБМ). Укр. стовбу́н ‘высокі гаршчок’, рус. столбу́н ‘высокі і вузкі збан’. Да стоўб з суф. ‑ун, ‑ак, ‑ан. Сюды ж стаўбу́н ‘высокая футравая шапка без вушэй’ (Жд. 1), стамбуно́ўка ‘тс’ (Шат.), стаўбуноўка ‘тс’ (гродз., Нар. сл.).

Стаўбу́н2 ‘параліч, паралюш’ (Растарг.). Да стоўб (гл.), параўн. рус. столбня́к ‘заражэнне крыві, якое выклікае аслупяненне’. Сюды ж, відаць, стаўбні́к, стаўбня́к ‘расліна стальнік’ (Сцяшк. Сл.), якую «рвуць на лекі» (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)