Тое, што і апаўдні. Апоўдні да вёскі падышла група людзей.Лынькоў.Апоўдні сонца праз малюсенькае акенца засвяціла.. [Явічу] у твар.Чорны.Апоўдні [зруб] пакрыўся сеткай крокваў і лат.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадра́нішні, ‑яя, ‑яе.
Які бывае перад раніцай, папярэднічае раніцы. Дзе-нідзе з перадранішняга змроку вынікалі вёскі.Колас.Агню ў хаце не было, увесь двор спаў глыбокім перадранішнім сном.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГА́ЦЬКАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Раздзельскім с/с Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Рамясцвянка. За 23 км на ПнЗ ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы. 100 ж., 66 двароў (1993).
У 1834 — 116 ж., 28 двароў, уласнасць памешчыка. У пач. 20 ст. існавалі 2 вёскі: Вял. Багацькаўка (172 ж., 30 двароў) і Малая Багацькаўка (160 ж., 21 двор) у складзе Шамаўскай вобласці Мсціслаўскага пав. У Вял.Айч. вайну з 14.7.1941 да 29.9.1943 вёскі акупіраваны ням. фашыстамі. У 1976 аб’яднаны ў адну вёску. Малая Багацькаўка — радзіма бел. пісьменніка Максіма Гарэцкага і бел. вучонага, акад.АН Беларусі Г.І.Гарэцкага. Музей М.Гарэцкага.
Да арт.Багацькаўка. Хата Гарэцкіх у бы-лой в. Малая Багацькаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАВО́РНЫ РУХ 1905—07,
сялянскі рух у выглядзе складання зваротаў (прыгавораў) да цара за паляпшэнне свайго становішча і перадачу яму зямлі ва ўласнасць. Стаў пашыраным пасля царскага Маніфеста ад 18.4.1905. У прыгаворах выкладаліся наспелыя патрабаванні жыхароў вёскі. Бел. сяляне выступалі з патрабаваннямі перадачы ўсіх зямель у рукі прац. люду, неадкладнай перадачы беззямельным і малазямельным сялянам казённых, удзельных і манастырскіх зямель, ліквідацыі розных перажыткаў прыгонніцтва, скасавання саслоўных інстытутаў па кіраванні сялянамі, выказваліся таксама патрабаванні роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, увядзення ўсеаг. абавязковага бясплатнага навучання дзяцей школьнага ўзросту. П.р. сведчыў у пэўнай ступені пра царысцкія ілюзіі сялян, хоць у працэсе складання, абмеркавання і прыняцця прыгавораў сяляне арганізоўваліся і непазбежна ўступалі ў канфрантацыю з уладамі. У ідэалаг. адносінах П.р. сведчыў пра рэвалюцыянізацыю вёскі.
Разм. Напрыводзіць у вялікай колькасці. — Як перавязалі ўчора [малому] нагу, дык ляжыць, бедны, на ложку.. Сумаваць не даюць. З усяе вёскі дзяцей панапрыводзілі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́снікі мн. л. ’вароты ў двор, зробленыя з дошак, або з лазы’ (карэліц., Янк. Мат.), ве́сьнікі ’вароты’ (Касп., Чач.), ві͡е́сьнікі ’шырокія вясковыя вароты, брамка’ (Мал.), вілен., мін., гродз.ве́снікі ’простыя вясковыя вароты’, ве́снічкі ’вузкія, як прайсці чалавеку, дзверы ў плоце, варотцы’ (КТС). Рус.перм.ве́шники ’праходы ў плацінах для выпуску лішняй вады’, вяц., кір.вешники́ ’тс’, перм. ’слупы ў гэтых праходах’, ярасл. ’вяршнік у веснічках’, польск.wieśnik ’весніцы ў канцы вёскі’. Паходзіць ад vьsь ’вёска’; звычайна лексема ўжываецца з суф. ‑ніц‑ы (гл. ве́шніцы), суфікс ‑нік(і) можна растлумачыць уплывам семантычнай сувязі з ве́снік (гл.): вароты ў пачатку вёскі былі першым сведкам і вестуном таго, што ў вёску прыбываў новы, незнаёмы чалавек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯ́ЗЫНКА,
вёска ў Радашковіцкім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.Чыг. ст. на лініі Маладзечна—Мінск. За 40 км ад Маладзечна, 38 км ад Мінска. 428 ж., 181 двор (1997).
Фальварак Вязынка Мінскага пав. да 1815 належаў Пшаздзецкім, потым Замбржыцкім. У 1880—83 у С.В.Замбржыцкага фальварак арандаваў Д.А.Луцэвіч, у якога 7.7.1882 нарадзіўся сын Ян, будучы бел. паэт Янка Купала. У 1909 у фальварку 26 ж., 4 двары. З 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 у Польшчы, з 1939 у БССР, з 1940 у Радашковіцкім р-не. З 20.1.1960 у Маладзечанскім р-не. У 1972 б. фальварак, вёскі Верамейкі, Гурнавічы і Сяледчыкі аб’яднаны ў адну вёску Вязынка.
Клуб, базавая школа. Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». Купалы Янкі літаратурнага музея філіял. Каля вёскі гарадзішча Вязынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРУ́К Юрый Міхайлавіч (н. 12.10.1957, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). У 1981—95 працаваў на Магілёўскім камбінаце «Мастацтва», адначасова ў 1988—93 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры. З 1995 старшыня Магілёўскай абл. арганізацыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў жывапісе і манум. мастацтве. Аўтар жывапісных твораў «Партрэт Паўліны Мядзёлкі» (1982), «Крыж у Давыд-Гарадку» (1988), «Сон Палешука» (1990), «Мост на Гарыні» (1995), «Фотаздымак з вёскі Вепрын» (1996), «Беларускія могілкі» (1997), вітражоў «Музыка» (1984), «Беларускія асветнікі» ў Ін-це ўдасканалення настаўнікаў у Магілёве (1986), серыі вітражоў «Майстры» (1988), аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі ў Палацы шлюбу (1987), мазаічнага пано на фасадзе шпіталя №1 (1994; абодва ў Магілёве). Творам характэрны стрыманая каляровая гама, пошукі пластычнай выразнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
местачко́вец, ‑коўца, м.
Уст. Жыхар мястэчка. Хлопцы аблазілі ўсе вёскі, сустрэлі нават некалькі местачкоўцаў, распытвалі пра коннікаў, што ноччу ездзілі тут.Шчарбатаў.Зрэдку трапляліся насустрач прахожыя, знаёмыя і незнаёмыя местачкоўцы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)