дынастыя міланскіх герцагаў [1450—1535]. Родапачынальнік Муцыо Атэндола С. [1369—1424], селянін з Раманьі, празваны Сфорца за сваю сілу (італьян. sforzare адольваць сілай). Яго сынФранчэска С. (1401—66), кандацьер на службе ў Мілана, Фларэнцыі, Венецыі; зяць апошняга міланскага герцага з роду Вісконці. У 1450 авалодаў Міланам і стаў герцагам [1450—66]. Далучыў да Мілана б.ч. Ламбардыі, Бары, Геную; садзейнічаў ператварэнню Мілана ў культ. цэнтр, пры яго двары былі Леанарда да Вінчы і інш.Галеаца Марыя С. [1466—76] забіты прыхільнікамі рэспублікі. Джан Галеаца С. [1476—94] адхілены ад улады сваім дзядзькам Ладавіка С. па мянушцы Мора [Маўр; 1494—99], які, спадзеючыся аслабіць Неапаль і ўмацаваць сваю ўладу ў Мілане, садзейнічаў прыходу франц. войск Карла VIII у Італію (1494). У 1499 у выніку нар. паўстання Ладавіка С. выгнаны з Мілана. Яго сыны Масіміліяна С. (1493—1530) у 1512—15 і Франчэска II С. (1495—1535) у 1521—25 аднаўлялі ўладу роду С. ў Міланскім герцагстве. Пасля смерці Франчэска II дынастыя С. перастала існаваць; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі. Да роду С. належала каралева Польшчы і вял. княгіня літоўская Бона Сфорца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬЁНІ (Taglioni),
сям’я італьянскіх артыстаў балета, балетмайстраў. Філіпа Т. (5.11.1777, г. Мілан — 11.2.1871), педагог і харэограф-рэфарматар, стваральнік рамант. балета. З 1794 працаваў у т-рах Італіі, Германіі, Аўстрыі, а таксама ў Стакгольме і Парыжы. Сярод паст.: «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1832), «Дзева Дуная» (1836) і «Марскі рабаўнік» (1840) А.Адана і інш. Шмат балетаў ставіў для дачкі. Марыя Т. (23.4.1804, Стакгольм — 22.4.1884), дачка Філіпа Т., адна са знакамітых танцоўшчыц эпохі рамантызму. У 1822—47 выступала на сцэне, у 1828—35 вядучая салістка Парыжскай оперы. У 1837—42 выступала ў С.-Пецярбургу. Увяла танец на пуантах, лёгкі сцэн. касцюм. Яе танец вылучаўся адухоўленасцю і грацыёзнасцю. Сярод партый: Сільфіда («Сільфіда»), Наталі («Наталі, ці Швейцарская малочніца» А.Гіраўца), Зюльма («Паўстанне ў сералі» Т.Лабара), Флёр дэ Шан («Дзева Дуная»), графіня Анджэла («Цень» Л.Маўрэра) і інш. Яе творчасць паўплывала на развіццё балетнага мастацтва. Поль Т. (Паала, 1808—1884), сын Філіпа Т., часта выступаў з Марыяй Т. ў гарадах Еўропы; ставіў балеты ў Лондане, Мілане. У 1856—83 балетмайстар Берлінскай оперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА (Барэйка) Міхал
(1808, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 2.5.1879),
паэт, перакладчык, паліт. дзеяч. Сын Я.Ходзькі, брат А.Ходзькі і І.І.Ходзькі. Вучыўся ў Віленскім ун-це, належаў да т-ваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго падаўлення інтэрніраваны прускімі ўладамі ў г. Мемель (Клайпеда). Эмігрыраваў у Францыю, быў членам карбанарскіх і масонскіх груповак у Парыжы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арг-цыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспедыцыі Ю.Заліўскага (1833). Вярнуўся ў Францыю, у 1848 разам з А.Міцкевічам арганізаваў польскі легіён у Італіі, удзельнічаў у ваен. акцыях. Аўтар паэм «Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчы 1833 г.» (1841) і «Шыман Канарскі» (1845), успамінаў «Экспедыцыя ў Польшчу ў 1833 г. аднаго з эмісараў» (1835) і «Міцкевіч і польскі легіён у Італіі» (1862). Перакладаў на польск. мову творы Дж.Байрана «Мазепа» і «Манфрэд». Памёр у Парыжы.
Тв.:
Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.: Карціна VII // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Бел. польскамоўная паэзія XIX ст.Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМУ́Р, Тамерлан,
Цімурленг («Цімур кульгавы»; 1336, с. Хаджа-Ільгар каля г. Шахрысабз, Узбекістан — 18.2.1405),
сярэднеазіяцкі дзярж. дзеяч, эмір, палкаводзец; заснавальнік дынастыі Цімурыдаў. Сын бека Тарагая з цюркізаванага манг. племені барлас. У 1370 захапіў уладу ў Маверанахры, дзе стаў кіраваць ад імя нашчадкаў Чынгісхана. Сталіца яго дзяржавы — г. Самарканд. З 1370-х г. здзейсніў больш за 20 паходаў. У 1380—90-я г. спалучаў аб’яднанне зямель Сярэдняй Азіі (да 1388 канчаткова падпарадкаваў Харэзм) з паходамі ў Іран, Закаўказзе і інш. У выніку трох паходаў супраць Тахтамыша (1389, 1391, 1394—95), разграміў Залатую Арду, абрабаваў яе сталіцу Сарай-Берке і інш. гарады. У 1398 уварваўся ў Індыю і захапіў г. Дэлі. Выйграў вайну з тур. султанам Баязідам I, якога ў час Анкарскай бітвы 1402 узяў у палон. Распачаты ім у 1404 паход на Кітай перапынены з-за смерці Ц. У пач. 14 ст. яго дзяржава ўключала Маверанахр, Харэзм, Харасан, Закаўказзе, Іран і Пенджаб. Усе паходы Ц. суправаджаліся разбурэннем гарадоў, масавым знішчэннем і паланеннем насельніцтва.
Літ.:
Новосельцев А.П. Об исторической оценке Тимура // Вопр. истории. 1973. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯН (Януш; 8.1.1499, г. Кракаў, Польшча — 18.2.1538),
віленскі біскуп, пазашлюбны сын караля польскага і вял.кн.ВКЛ Жыгімонта I Старога і Катажыны Охстат Цельнічанкі. Выхоўваўся ў Кракаве і Глогаве. У 1512 Я. «з князёў літоўскіх» кракаўскі, пазнанскі і плоцкі канонік. У 1515 вывучаў у Балонскім ун-це права. Працаваў у каралеўскай канцылярыі. У 1519 папа Леў X прызначыў Я. кіраўніком віленскага біскупства. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў 1531 пасля канчатковага святарскага пасвячэння. Пасля прыезду ў Вільню стаў фактычным намеснікам вял. князя ў ВКЛ (1519—36). Актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча Казіміра і стварэнні Статута ВКЛ 1529. Пры яго дапамозе Ф.Скарына заснаваў у Вільні друкарню, а з сярэдзіны 1520-х г. стаў яго сакратаром. Праводзіў палітыку бацькі ў адносінах абмежавання ўлады свецкіх магнатаў. Для ўмацавання ўлады дынастыі Ягелонаў распрацаваў (з Юрыем Радзівілам) праект прызнання ВКЛ каралеўствам (1526), аднак польскія магнаты не дапусцілі гэтага. 19.5.1536 з-за рознагалоссяў з літ. магнатамі Я. адмовіўся ад віленскага біскупства (прыкладна ў той час пакінуў Вільню і Ф.Скарына). З сак. 1537 біскуп пазнанскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Сяргей Анатолевіч (н. 12.11.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф, культуролаг, сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1991), праф. (1992). Прэзідэнт Міжнар. акадэміі вывучэння нац. меншасцей (з 1996). Сын А.Ф.Яцкевіча. Скончыў БДУ (1978). З 1973 у Брэсцкім тэхн. ін-це. З 1982 у Брэсцкім ун-це (у 1991—92 заг. кафедры). З 1999 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ Польшчы. Навук. працы па метадалогіі сац. пазнання і кіравання сац. працэсамі, культуры бел. памежжа, адукацыі нац. меншасцей. Распрацаваў канцэпцыі «Нацыянальна-культурнае развіццё нацыянальных меншасцей Беларусі» (1996), «Беларуская дыяспара» (1997). Рэдактар-складальнік навук. зб-каў: «Нацыянальная адукацыя» (кн. 1—9, 1992—98), «Нацыянальныя меншасці Беларусі» (кн. 1—3, 1996), «Культура беларускага пагранічча» (кн. 1—6, 1997—99).
Тв.:
Социальный эксперимент и научное управление обществом. Мн., 1984;
Диалектика управления: Роль науч. знаний в управлении обществ. процессами. Мн., 1989;
Kultura białorusko-polsko-ukraińskiego pogranicza. Віаłystok;
Brześć, 1998 (у сааўт.);
Edukacja regionalna mniejszości narodowych i etnicznych. Gdańsk, 1999 (у сааўт.);
O potrzebie dialogu kultur i ludzi. Warszawa, 2000 (у сааўт.);
Deteminanty procesów społecznych a potrzeby narodowe. Brzest;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНТУ́РЫЯ Юрый Уладзіміравіч (н. 27.7.1949, Мінск),
бел. архітэктар, гісторык архітэктуры. Сын У.Чантурыя. Д-р архітэктуры (2004). Скончыў БПІ (1971). Працаваў у БПІ, ін-це «Мінск-праект», з 1978 у ін-це БелНДІПгорадабудаўніцтва (з 1988 заг. сектара, з 1991 заг. аддзела). Выкладае ў Бел.нац.тэхн. ун-це (дацэнт з 1988). Адзін з аўтараў генпланаў гарадоў Брэст, Орша, серыі малых гарадоў, дэталёвага плана цэнтра г. Пінск, гіст.-арх. і інж. абгрунтаванняў рэгенерацыі гіст. забудовы Гродна, Віцебска, гарадоў Полацк, Слонім, Орша, Камянец, Чачэрск, праекта рэканструкцыі Жыровіцкага Успенскага манастыра і інш. (усе 1980—2000-я г.). Даследуе гісторыю бел. горадабудаўніцтва, рэканструкцыі гіст. раёнаў населеных месцаў.
Тв.:
Памятники архитектуры в городах Белоруссии. Мн., 1977;
Проблемы и опыт реконструкции исторически сложившихся районов больших городов. М., 1987;
Архитектурно-планировочная и пространственная организация общественных центров. Мн., 1987 (у сааўт.);
Общественные центры городских населенных мест БССР: Опыт формирования, проблемы и направления развития. Мн., 1991 (у сааўт.);
Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́ра, ‑а, н.
1. Стан глыбокага смутку, душэўнага болю, выкліканы якім‑н. няшчасцем. Маці ў горы і бацька ў горы — Сын, Васілёк, трэці дзень ужо хворы.Панчанка.На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора.Гілевіч.// Няшчасце, бяда, якія выклікаюць такі стан. Зіна сядзела на траве і плакала, бяссільна, жаласна, як плача чалавек, да якога прыйшло непапраўнае гора.Карпюк.Людзі бачылі, як загінулі жонка і маленькі сын Аляксандрава. Ён цяжка перажываў тое гора.Дадзіёмаў.
2. Жыццёвыя нягоды, мукі, нястача. Тут пад ярмом кароны жыў, Цярпеў галечу, крыўду, здзек І чалавекам век не быў Забіты горам чалавек.А. Александровіч.У калгасе працаваць — гора і бяды не знаць.З нар.
3.узнач.вык.Разм. Бяда, няшчасце. Вось гэта грэбля — бяда і гора мікуціцкае.Колас.//безас. Цяжка, бяда каму‑н. Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора; Зашумела Украіна, — Гора панам, гора!Купала.
•••
Глынуць горагл. глынуць.
Гора гаравацьгл. гараваць.
Гора горкае — вялікае несуцешнае гора.
Дапамагчы гору (бядзе)гл. дапамагчы.
Заліць горагл. заліць.
З горам папаламгл. папалам.
І гора малакамугл. мала.
(І) смех і горагл. смех.
У горы жыць ды з перцам есцігл. жыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
A majore bovi discit arare minor
У старога/старэйшага вала вучыцца араць малады/малодшы.
У старого/старшего вола учится пахать молодой/младший.
бел. Банька ‒ рыбак, і дзеткі ў ваду глядзяць. Што стары гаворыць на глум, тое малады бярэ на вум. Якое вогнішча, такі і дым, які банька, такі і сын. Якое карэнне, такое і насенне.
рус. Щенок от матери лаять учится. Свинья хрю, и поросята хрю. За что батька, за то и детки. Маленькая собачка лает ‒ большой подражает. Что у родителей слетает с языка, то ребёнку скачет на язык.
фр. Une fille suit les mœurs de sa mère (Дочь следует/подражает обычаям своей матери).
англ. As the old cock crows, so crows the young (Молодой петух поёт так, как старый).
нем. Wie die Alten sungen, so zwitschern die Jungen (Как пели старые, так щебечут и молодые). Wie die Hühner gackern, so die Küchlein (Как квокчут куры, так и цыплята).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Серадо́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод братоў і сясцёр’ (ТСБМ, Чач., Байк. і Некр., Сцяшк., Ян., Скарбы, Янк. 1; гродз., лях., гарад., калінк., Сл. ПЗБ, Тур., ЛА, 3), ‘старэйшы з сярэдніх па гадах дзяцей’ (Нас.), сераду́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод дзяцей’ (Шат.), серэдо́льшы (sieredólszy) ‘сярэдні (палец)’ (Пятк. 2). Параўн. укр.середу́льший ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ш‑ ад прым. серадольны, серадольні ‘сярэдні (сын або дачка)’ (Нас., Сцяшк., Нар. Гом.), які ад сярэдні або ад асновы серад‑ праз прамежкавую ступень назоўніка з суф. ‑olʼa, ‑ulʼa, параўн. сераду́ля ‘мянушка каровы, якая нарадзілася ў сераду’ (лаг., Сл. ПЗБ); аб суф. гл. Слаўскі, SP, 1, 109–110. Суф. ‑ш‑, паводле Карскага (2–3, 43), па паходжанні з’яўляецца суфіксам параўнальнай ступені прыметніка, што адзначала Насовічам. Сам Карскі (2–3, 89) са знакам пытання ўзнаўляе першасную форму сераддольшы (< *середьдольший), што можа быць звязана з до́ля (гл.).