Кры́па ’жолаб у крыніцы’ (Федар. Рук.), ’кармушка’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне праз польск.krypa ’прыстасаванне для кармлення коней’ з ням.Krippe ’жолаб’ ці больш верагоднае (улічваючы значэнне беларускіх слоў) непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (параўн. Слаўскі, 3, 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамітузі́ць ’суняцца (пра боль)’ (паст., Сл. ПЗБ). Да пера- і мітусі́цца (гл.), значэнне, магчыма, адлюстроўвае сувязь з лат.mits, mitus ’мена’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55–56), на магчымае балтыйскае паходжанне мітусіць ’перашкаджаць, трывожыць’ звярнуў увагу яшчэ Карскі (Труды, 393).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прытвара́цца, прытвары́цца ’прыкінуцца’ (ТСБМ), прітвыря́цца ’прыкідвацца’ (Бяльк.); параўн. укр.притвори́тися, рус.притворя́ться, славац.pritvoriť sa, серб.-харв.прѝтворица ’прытворшчык(ца), крывадушнік(ца)’. Да твар, твары́ць (гл.). Першаснае значэнне ’стаць падобным да некага, зрабіцца кім-небудзь’ (параўн. Махэк₂, 662).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяро́жкі ’завушніцы, падвескі’ (Ян., Сакал.), сіро́жка ’завушніца’ (Сл. Брэс.), сяро́жка ’каташок’ (Мат. Гом.), ’пярсцёнак’ (?): “на ножки сапожки… на ручки серожки” (Доўн.-Зап., Пін., 132). Гл. сергі; у апошнім прыкладзе, магчыма, захавалася першаснае значэнне, параўн. ст.-чув.śürüɣ ’пярсцёнак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ула́сны
1.éigen, Éigen-;
ула́сны домÉigenheim n -s, -e, éigenes Haus;
пачуццё ўла́снай го́днасці Sélbstgefühl n -(e)s, -e;
ва ўла́сным сэ́нсе сло́ва im éigentlichen Sínne, im Wórtsinne;
ва ўла́сныя ру́кі zu (éigenen) Händen; persönlich (уласна);
імя ўла́снаеграм.Éigenname m -ns, -n;
ула́сная вага́Éigengewicht n -(e)s, -e;
2.матэм. echt;
ула́снае значэ́ннеÉigenwert m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Збо́жжа ’хлебныя расліны, зерне’. Рус.зах., паўд., бранск.сбожье, збожье ’тс’, укр.збіжжя ’тс’, ’маёмасць’, польск.zboże ’збожжа’, в.-луж.zbožo, н.-луж.zbóžo ’шчасце, дабрабыт’, чэш.zboží ’тавар, маёмасць’, дыял. ’збожжа’, славац.zbožie ’збожжа’. Ст.-бел.збоже (Александрыя). Ст.-укр.збожє (XV ст.). Паўн.-слав.sъbožьje параўноўваюць са ст.-інд.subhágas ’які прыносіць шчасце’, авест.hubaɣa ’шчаслівы’. Фасмер, 2, 84–85. Брукнер (647) лічыць, што ўкр. < польск., паколькі толькі ў польск. (з зах.-слав.) значэнне агульнага багацця перайшло на с.-г. тавары. Улічваючы, што ва ўкр. вядома значэнне ’маёмасць’, адно з агульных для іншых слав. моў, наўрад ці абавязкова ўкр., бел. і дыял.рус., запазычаныя з польск., тым больш што слова фіксуецца яшчэ ў XV ст., хаця, паводле Брукнера, земляробчае значэнне ў польск. з XVI ст. Таму прасл.дыял.sъbožьje, паводле Махэка₂ (712), адцягнены назоўнік ад прыметніка sъbogъ, што дакладна адпавядае прыведзеным паралелям са ст.-інд., авест. Гл. бог, убогі (як антонім). Пра ст.-бел.збоже гл. Шадурскі, дыс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ноч ’ноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр.ніч, рус.ночь, польск., чэш., славац., н.-луж.noc, в.-луж.nóc, славен.nóč, серб.-харв.но̑ћ, макед.ноќ, балг.нощ. Прасл.*noktь, роднаснае літ.naktis, лат.nakts, ст.-прус.naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд.nák, náktis ’ночы’, лац.nox, noctis (він. скл.), грэч.νύξ ’ноч’, гоц.nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац.nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр.ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус.ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав.ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ.nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кашто́ўны ’які дорага каштуе, мае вялікую цану’, ’які мае важнае, істотнае значэнне; вельмі патрэбны’ (ТСБМ), кашто́ўнасць ’важнасць, значнасць чаго-н.’; ’каштоўная рэч’, ’з’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне’ (ТСБМ). Асноўным словам, ад якога ўтвораны шматлікія дэрываты, з’яўляецца кошт, вядомае ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст. Таксама з XVI ст. засведчаны (гл. Булыка, Запазыч., 174) і вытворныя каштовный, коштовность. Хоць гэтыя дэрываты чыста тэарэтычна маглі ўтварыцца ў ст.-бел. мове ад асноўнага слова кошт, верагодна лічыць, што і яны з’яўляюцца непасрэднымі паланізмамі (тым больш, што для іх ёсць дакладныя прататыпы ў польск. мове; параўн. польск.kosztowny, kosztowność).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асу́шак ’сухая скарынка’ (БРС), асу́шчык ’тс’ (Клім.), осух ’першы кусок хлеба, адрэзаны ад бохана’ (Шатал.), асу́х ’сухі кавалак хлеба’ (Лекс. Палесся). Укр.осу́шок ’тс’. Хаця беларускія гаворкі, як паказвае Вештарт, Лекс. Палесся, 121, ведаюць значэнне ’сухая скарынка’, іншаславянскія паралелі паказваюць, што гэта, магчыма, ’асобы рытуальны хлябец’. Так, у в.-луж.wosušk, польск.osuch, osuszek, дзе гэта спецыяльны гатунак хлеба на каляды’, блізкае значэнне і ў славац.osúcht, osúšok; магчыма, таму ёсць і спецыяльныя адценні значэння ў беларускай мове. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і ўкраінскага слоў. Структура беларускага слова ўказана правільна ў Сцяц., Нар., 29: о‑ + сух + ‑ькъ > асушак. Гл. ашушак.