СТРАЛЬЧО́НАК Алег Анатолевіч (н. 18.10.1947, г. Кобрын Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі і біяхіміі гармонаў. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-рхім.н. (1983). Скончыў БДУ (1970). У 1973—2000 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі, з 1989 дырэктар). З 2000 у Швецыі. Навук. працы па хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі, даследаванні структурнай арганізацыі і заканамернасцей функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармонглікапратэінавых комплексаў, распрацоўцы навук. асноў і тэхналогіі вытв-сці імунадыягнастычных сродкаў мікрааналізу. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Роль стероидовязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала к клетке // Физиол. журн. СССР. 1990. Т. 76, № 9;
О ранее не известном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны (у сааўт.) // Докл.АН Беларуси. 1992. Т. 36, № 3/4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМАРО́КАЎ Аляксандр Пятровіч [25.11.1717 (паводле інш. звестак 1718),
каля мяст. Вільманстранд, Фінляндыя — 12.10.1777], рускі пісьменнік; прадстаўнік класіцызму. Скончыў сухапутны шляхецкі корпус (1740), дзе пачаў пісаць вершы. Першы дырэктарРас.т-ра ў Пецярбургу (1756—61). Выдаваў першы рус.літ. прыватны час. «Трудолюбивая пчела» (1759). Выступаў як драматург, паэт. тэарэтык л-ры, гісторык, філосаф. Аўтар 9 вершаваных трагедый, у т. л. «Харэў» (1747), «Сінаў і Трувор» (1750), «Дзмітрый Самазванец» (1771); 12 камедый, у т. л. «Трэсацініус» (1750), «Апякун» (1765), «Уяўны раганосец» (1772). З пастаноўкай яго п’ес звязана з’яўленне першых праф.рас. акцёраў. Аўтар зб-каў «Элегіі», «Сатыры» (абодва 1774), баек (зб. «Прытчы», ч. 1—3, 1762—69), лібрэта опер і балетаў, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯКЛО́Ў Уладзімір Андрэевіч (9.1.1864, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 30.5.1926),
расійскі матэматык, арганізатар і гісторык навукі; заснавальнік навук. школы па матэм. фізіцы. Акад. Пецярбургскай АН (1912, чл.-кар. 1902). Замежны ганаровы чл. Гётынгенскай АН (1925). Скончыў Харкаўскі ун-т (1887), дзе працаваў з 1889 (з 1896 праф.). З 1906 у Пецярбургскім ун-це. У 1919—26 віцэ-прэзідэнт АНСССР, арганізатар і з 1921 дырэктар Фізіка-матэм. ін-та АНСССР. Навук. працы па матэм. фізіцы, матэм. аналізе, тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы і гісторыі матэматыкі. Аўтар кніг і нарысаў аб навук. творчасці М.В.Ламаносава, Г.Галілея, М.І.Лабачэўскага, А.Пуанкарэ, П.Л.Чабышова і інш. Яго імем названы Матэм.ін-тАНСССР (1934).
Тв.:
Основные задачи математической физики. 2 изд. М., 1983.
Літ.:
Владимиров В.С., Маркуш И.И. В.А.Стеклов — ученый и организатор науки. М., 1981.
кітайскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Шанхаі ў свайго бацькі і ў Парыжы (1919). З 1927 праф. Шанхайскага ін-та жывапісу, выкладаў у Цэнтр. ун-це ў Нанкіне (да 1945). З 1949 дырэктарЦэнтр.АМ у Пекіне. Адзін са стваральнікаў новага кірунку ў кіт. жывапісе, які аб’ядноўвае нац.маст. традыцыі з еўрап.рэаліст. жывапісам. Працаваў у жанрах «кветкі-людзі», «людзі», у тэхніках акварэльнага і алейнага жывапісу. Творы, прысвечаныя прыродзе («Конь адпачывае», 1930; «Кошкі», 1930-я г.), побыту і гісторыі («Сычуанцы носяць ваду», 1937), вылучаюцца дакладнасцю ліній і мяккай лепкай формы. Вастрынёй псіхал. і сац. характарыстык адметныя партрэты Р.Тагора (1942), будаўніка Жэнь Цзідуна (1952) і інш.Іл.гл. таксама да арт.Кітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРДЗЮ́К Аляксандр Іванавіч (27.6.1900, с. Бзоў Барышаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 1989),
украінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Кіеўскі муз.-драм.ін-т (1919). З 1919 акцёр кіеўскага 1-га дзярж.т-ра Украіны, з 1922 — Харкаўскага драм.т-ра імя Т.Шаўчэнкі (у 1957—62 дырэктар і маст. кіраўнік). З 1946 выкладчык Харкаўскага ун-та мастацтваў (з 1960 праф.). Мастацтва С. вызначалася глыбінёй псіхал. трактоўкі, часам вострай публіцыстычнасцю. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Платон, Кобза («Платон Крэчат», «Гібель эскадры» А.Карнейчука), Мікіта («Яраслаў Мудры» І.Качаргі), Сяргееў («Генерал Ватуцін» Л.Дзміцеркі), Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка) і інш. Паставіў спектаклі; «Ой, пайду я ў Барыслаўку» паводле І.Франко (1956), «Маруся Багуслаўка» М.Старыцкага (1962) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЎМАТАЛО́ГІІ І АРТАПЕДЫ́І БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. 25.5.1930 у Мінску як Дзярж.ін-т фтызіятрыі, артапедыі і неўралогіі. З 1944 Мінскі НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1945 Мінскі НДІ артапедыі і аднаўленчай хірургіі, з 1957 НДІ траўматалогіі і артапедыі. З 2001 Дзярж. ўстанова Беларускі НДІ траўматалогіі і артапедыі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка і ўкараненне новых методык дыягностыкі і лячэння пухлін касцей і суставаў; хворых з пашкоджаннем пазваночніка і спіннога мозга, што суправаджаецца паралічом (парэзам) канечнасцей; хворых з вострай і ўскладненай траўмай і распрацоўка мед. аспектаў траўматызму; дыягностыкі і лячэння суставаў (артраскапія, эндапратэзаванне і інш. рэканструкцыйна-аднаўленчыя аперацыі на суставах); траўматалагічнай і артапедычнай паталогіі ў дзяцей і падлеткаў. У ін-це ў розны час працавалі Б.Н.Цыпкін, М.Н.Шапіра, Р.Х.Мініна; працуюць Я.Дз.Белаенка (з 1993 дырэктар), І.Р.Варановіч, Я.А.Пашкевіч, А.М.Сакалоўскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЕР Вальфрыд Мікалаевіч (5.12.1901, г. Турку, Фінляндыя — 3.12.1984),
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-ртэхн.н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі аўтатрактарны ін-т (1929). З 1929 у Навук. аўтаматорным ін-це, у 1939—51 у маскоўскіх Ін-це каляровых металаў і золата і Ін-це сталі. З 1955 прарэктар БПІ, з 1960 дырэктар Ін-та машыназнаўства і аўтаматызацыі АН Беларусі, з 1966 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па праблемах надзейнасці і даўгавечнасці машын і прылад. Прапанаваў тэорыю і метад разліку падшыпнікаў качэння і інш. дэталей машын па параметры, які характарызуе іх даўгавечнасць.
Тв.:
Расчеты деталей машин на долговечность. М., 1956;
Расчет деталей машин по предельным состояниям. Мн., 1960;
Теория долговечности и надежности машин. Мн., 1964;
Методологические основы науки о надежности и долговечности технических средств. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ДЖМАН (Tudjman, Tudman) Франьё (14.5.1922, Вяліка-Трговішча, Харватыя — 10.12.1999), харвацкі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Ген.-маёр (1960), д-ргіст.навук. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік антыфаш. партыз. руху.
Пасля 1945 служыў у югасл. Мін-ве абароны і Генштабе. З 1961 вучыўся ў Заграбскім ун-це, з 1963 выкладаў у ім, потым дырэктар Ін-та гісторыі харвацкага рабочага руху (г. Заграб), У 1967 за выступленні ў абарону самабытнасці харвацкай мовы звольнены з працы і выключаны з Саюза камуністаў Югаславіі. Да 1969 выбіраўся дэпутатам харвацкага Сабара (парламента). У 1971—73 зняволены югасл. ўладамі за «контррэв. дзейнасць», у 1981—84 — за «антыдзярж. прапаганду». У 1989 заснаваў Харвацкую дэмакр. садружнасць (з 1998 старшыня гэтай партыі). З мая 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума, са жн. 1992 прэзідэнт Харватыі. Устанавіў у краіне аўтакратычны рэжым. Аўтар шэрагу кніг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУЧКЕ́ВІЧ Уладзімір Максімавіч (29.12.1904, с. Яноўцы Чарнавіцкай вобл., Украіна — 24.7.1997),
расійскі і ўкр. фізік, адзін са стваральнікаў вытв-сці сілавых паўправадніковых прылад. Акад.Рас.АН (1970, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Кіеўскі ун-т (1928). Працаваў у НДІ Кіева. З 1936 у Фіз.-тэхн. ін-це Рас.АН у С.-Пецярбургу (у 1967—87 дырэктар). Адначасова ў 1935—60 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў. Атрымаў чыстыя монакрышталі германію і крэмнію і прапанаваў тэхналогію вырабу з іх плоскасных дыёдаў і трыёдаў, фотаэлементаў і фотадыёдаў. Распрацаваў тэхналогію вырабу сілавых паўправадніковых прылад і пераўтваральнікаў для электроннай тэхнікі і моцнатокавай электронікі. Разам з А.П.Аляксандравым і І.В.Курчатавым распрацаваў процімінную ахову ваен. караблёў (1941). Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Силовое полупроводниковое приборостроение. М., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМРЭ́ЙКА Сцяпан Андрэевіч (19.12.1908 в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1978),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Чл.-кар.АПНСССР (1968), праф. (1972). Засл. настаўнік Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). У 1939—41 нач. упраўлення сярэдніх школ Наркамата асветы Беларусі. У 1943—48 і ў 1952—64 нам. міністра асветы Беларусі, у 1948—52 дырэктарНДІ педагогікі. У 1964—78 у БДУ (заг. кафедры, у 1967—74 прарэктар). Навук. працы па гісторыі нар. асветы і пед. думкі на Беларусі, праблемах станаўлення і развіцця агульнаадук. школы.
Тв.:
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разам з І.М.Ільюшыным);
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968 (у сааўт.);
Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских захватчиков. Мн., 1980 (разам з А.І.Залескім, П.М.Кобрынцам).