бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1985), праф. (1987). Акад.Бел. акадэміі адукацыі (з 1998). Скончыла БДУ (1954). З 1954 на камсамольскай і парт. рабоце (сакратар ЦК ЛКСМБ, сакратар Ленінскага райкома КПБ Мінска). З 1973 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (заг. кафедры). З 1979 дырэктарБел. філіяла Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі, у 1990—92 — НДІпед. адукацыі АПНСССР. З 1992 у Бел.дзярж.пед. ун-це. Навук. працы па праблемах дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арг-цый, выхавання і развіцця грамадскай актыўнасці моладзі, пед. адукацыі, навукова-прафес. падрыхтоўкі магістраў і аспірантаў і інш.
Тв.:
Очерки истории пионерской организации Белоруссии. Мн., 1975 (у сааўт.);
Воспитание общественно-политической активности учащихся средних профтехучилищ. М., 1987;
Сущность и специфика студенческого самоуправления. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЗІКАЎ Пётр Дзмітрыевіч (20.12.1919, в. Падоры Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 20.2.1977),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1968), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1948), БДУ (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1955).З 1955 у Мінскім ін-це нар. гаспадаркі. З 1957 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1967 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (нам.гал. рэдактара). З 1973 дырэктар Ін-та філасофіі і права АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялектыкі як тэорыі пазнання, логікі, філас. праблемах прыродазнаўства. Адзін з аўтараў і рэдактараў кн. «Навука: арганізацыя і кіраванне» (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Философские основы эволюционного учения Дарвина. Мн., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙЛ (Ryle) Марцін (27.9.1918, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 14.10.1984),
англійскі радыёастраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1952), Нац.АН ЗША (1975). Замежны чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і л-ры (1968), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1970), АНСССР (1971). Скончыў Оксфардскі ун-т (1939). З 1945 у Кембрыджскім ун-це (з 1957 праф.), у 1957—82 дырэктар Малардскай радыёастр. абсерваторыі. У 1972—82 на пасадзе Каралеўскага астранома. Навук. працы па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыст. аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Стварыў першы радыёінтэрферометр (1946, разам з Дж.Позі). Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вял. ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з Э.Х’юішам).
Тв.:
Рус.пер. — Радиотелескопы с большой разрешающей силой // Успехи физ. наук. 1975. Т. 117, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІНШТЭ́ЙН Мікалай Рыгоравіч (14.6.1835, Масква — 23.3.1881),
рускі піяніст, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Брат А.Р.Рубінштэйна. Скончыў Маскоўскі ун-т (1855). Адзін з буйнейшых піяністаў 2-й пал. 19 ст. З 1846 вёў канцэртную дзейнасць пераважна ў Маскве як піяніст і дырыжор. У 1860 заснаваў Маскоўскае аддз.Рускага музычнага таварыства і Муз. класы, на базе якіх у 1866 створана Маскоўская кансерваторыя (да 1881 яе дырэктар і праф.). Першы інтэрпрэтатар многіх фп. і сімф. твораў П.Чайкоўскага, шмат з якіх прысвечаны яму (1-я сімф., 2-і канцэрт для фп. з арк., «Рускае скерца» для фп.; фп. трыо «Памяці вялікага артыста», 1882). Спрыяў фарміраванню рус. дырыжорскай школы. Сярод вучняў С.Танееў і інш.
Літ.:
Асафьев Б.В. Через прошлое к будущему: Их было трое... // Избр. труды. М., 1954. Т. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА (Ruska) Эрнст Аўгуст Фрыдрых (25.12.1906, г. Гайдэльберг, Германія — 27.5.1988),
нямецкі фізік і інжынер, заснавальнік электроннай мікраскапіі. Чл.Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1966). Скончыў Берлінскі тэхн.ун-т (1931). У 1937—55 у фірме «Сіменс». У 1957—74 дырэктар Ін-та электроннай мікраскапіі т-ва імя М.Планка. Адначасова ў 1949—71 у Берлінскім тэхн. ун-це (з 1959 праф.). Навук. працы па электроннай оптыцы і мікраскапіі. Адкрыў, што саленоід можа служыць лінзай для электронаў (1928—29), і пабудаваў караткафокусныя магн. лінзы. Стварыў першы электронны мікраскоп (1931; разам з М.Кнолем). Паводле яго распрацовак у 1939 фірма «Сіменс» пачала выпуск электронных мікраскопаў з раздзяляльнай здольнасцю ў 10 нм. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — Развитие электронного микроскопа и электронной микроскопии // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНУО́ТЭР (Rainwater) Леа Джэймс (9.12.1917, г. Каўнсіл, штат Айдаха, ЗША — 31.5.1986),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1968). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1939). З 1939 у Калумбійскім ун-це (з 1952 праф., у 1951—53 і 1956—61 дырэктар Невіскай цыклатроннай лабараторыі). Навук. працы па нейтроннай спектраскапіі, ядз., нейтроннай і мезоннай фізіцы. Выказаў гіпотэзу аб несферычнасці ядзер з прычыны дэфармавання нейтронных абалонак цэнтрабежнымі сіламі (сфераідальная мадэль ядра Р.; 1950), якую ў 1953 пацвердзілі О.Н.Бор і Б.Р.Мотэльсан. Вызначыў масу µ+-мезона (разам з В.Л.Фітчам), вымераў радыусы ядзер з атамнымі нумарамі ад 13 да 83 і ўдакладніў значэнне радыуса пратона (1953). Удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Борам і Мотэльсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Как возникла модель сфероидальных ядер // Успехи физ. наук. 1976 Т. 120, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НТГЕ́Н (Röntgen) Вільгельм Конрад (27.3.1845, г. Рэмшайд, Германія — 10.2.1923),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай АН (1896). Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху (1865—68), атрымаў ступень доктара ў Цюрыхскім ун-це (1868). Працаваў у розных ун-тах Германіі. У 1900—20 праф. Мюнхенскага ун-та і дырэктарФіз. ін-та. Навук. працы па электрамагнетызме, фізіцы крышталёў, оптыцы і малекулярнай фізіцы. Выявіў магн. поле дыэлектрыка (1885), які рухаецца ў эл. полі (т.зв. рэнтгенаўскі ток), што мела важнае значэнне для стварэння электроннай тэорыі. Адкрыў рэнтгенаўскія прамяні і даследаваў іх уласцівасці (гл.Рэнтгенаўскае выпрамяненне), прапанаваў канструкцыю трубкі для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў і зрабіў першыя рэнтгенаўскія фотаздымкі. Нобелеўская прэмія 1901 (першая сярод фізікаў).
Тв.:
Рус.пер. — О новом виде лучей. М.; Л., 1933.
Літ.:
Бобров Л.В. Тени невидимого света. М., 1964;
Гернек Ф. Пионеры атомного века: Пер. с нем. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГДЗЕ́ЕЎ Рэнад Зіннуравіч (н. 13.12.1941, г. Казань, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хім. фізікі; адзін са стваральнікаў спінавай хіміі. Акад.Рас.АН (1997, чл.-кар. 1987). Брат Раальда Сагдзеева. Скончыў Новасібірскі ун-т (1965). З 1983 нам. дырэктара Ін-та хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддз.Рас.АН. З 1993 дырэктарМіжнар. тамаграфічнага цэнтра ў Новасібірску. Навук. працы па вывучэнні элементарных актаў хім. ператварэнняў, магнітных і спінавых эфектах у хім. рэакцыях, хім. палярызацыі ядзер, хім. радыёспектраскапіі. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 1994.
Тв.:
Магнитные и спиновые эффекты в химических реакциях. Новосибирск, 1978 (разам з А.Л.Бучачэнкам, К.М.Саліхавым);
Основы магнитного резонанса. Иркутск, 1995 (разам з У.К.Воранавым);
Основы современного естествознания. 2 изд. М., 1999 (разам з У К.Воранавым, М.В.Грэчневай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВАРЦО́Ў-СЦЯПА́НАЎ Іван Іванавіч (сапр.Скварцоў, літ.псеўд. Сцяпанаў; 8.3.1870, г. Багародск, цяпер Нагінск Маскоўскай вобл. — 8.10.1928),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Маскоўскі настаўніцкі ін-т (1890). У рэв. руху з 1891, сацыял-дэмакрат з 1896, бальшавік з 1904, з 1921 чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б), чл.ЦКВКП(б) з 1925. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. У грамадз. вайну кіраўнік выд-ва «Камуніст». У 1920 удзельнічаў у аднаўленні органаў сав. улады на Беларусі. З 1925 рэд.газ. «Известия», нам.рэд. «Правды», рэд. «Ленинградской правды». Адначасова з 1926 дырэктар Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б). Чл.ЦВКСССР. Аўтар прац па эканам., гіст., прыродазнаўчых і філас. пытаннях. Пераклаў на рус. мову «Капітал» К.Маркса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў (Смірноў-Галаванаў) Віктар Віктаравіч
(н. 6.4.1934, Масква),
расійскі і ўкр. артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Украіны (1981). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1953). У 1953—74 саліст Вял.т-ра ў Маскве. З 1976 гал. балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1988 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага гар. балета. Яго пастаноўкам уласцівы выкарыстанне розных відаў сучаснага сцэн. танца, імкненне да сінтэзу яго выразных сродкаў, эксперыментатарства ў харэагр. лексіцы. Сярод партый: Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Акцёр («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева) і інш. Сярод пастановак: балеты «Азоранасць» А.Пахмутавай (1973), «Вайна і мір» на музыку В.Аўчыннікава (1987), опера-балет «Вій» В.Губарэнкі (1984) і інш. Адзін са стваральнікаў рас. тэлебалета: «Рамэо і Джульета» на муз. П.Чайкоўскага (1968), «Трапецыя» на муз. С.Пракоф’ева (1970), «Белыя ночы» на муз. А.Шонберга (1972) і інш.