СМІРНО́Ў (Смірноў-Галаванаў) Віктар Віктаравіч
(н. 6.4.1934, Масква),
расійскі і ўкр. артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Украіны (1981). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1953). У 1953—74 саліст Вял. т-ра ў Маскве. З 1976 гал. балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1988 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага гар. балета. Яго пастаноўкам уласцівы выкарыстанне розных відаў сучаснага сцэн. танца, імкненне да сінтэзу яго выразных сродкаў, эксперыментатарства ў харэагр. лексіцы. Сярод партый: Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Акцёр («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева) і інш. Сярод пастановак: балеты «Азоранасць» А.Пахмутавай (1973), «Вайна і мір» на музыку В.Аўчыннікава (1987), опера-балет «Вій» В.Губарэнкі (1984) і інш. Адзін са стваральнікаў рас. тэлебалета: «Рамэо і Джульета» на муз. П.Чайкоўскага (1968), «Трапецыя» на муз. С.Пракоф’ева (1970), «Белыя ночы» на муз. А.Шонберга (1972) і інш.
т. 15, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)