Ку́зарэб ’чарапок, скручаны з бяросты’ (З нар. сл.). Відаць, складанае слова, першая аснова якога ўзыходзіць да кузаў2 (гл.). Адносна другой асновы можна выказаць здагадку аб яе паходжанні ад грэбці (гл.). Тады ў рэканструяваны выглядзе разглядаемая форма мела б наступны від: *куза(ва)‑грэб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазок ’грузіла ў рыбалоўных снасцях’ (Крыв.), лазні ’грузіла сеткі з каменьчыкаў’ (Браім, 42), укр. глазки ’алавяныя грузілы ў невадзе’. Да прасл. glazъ ’камень’. Параўн. польск. głaz ’камень, кавалак скалы’, ст.-чэш. hlazecвід каменя’. Узнікла ў выніку страты пратэтычнага g‑ (Петлева, Этимология–76, с. 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каву́рвід качкі Lophaetyria cristata L., Podiceps cristatus L.’; ’нырэц’ (Касп.; ушац., Нар. сл.). Рус. гдоўск. кавра, каура ’качка Podiceps cristatus L.’ Адносна рус. слоў мяркуюць аб запазычанні з эст. kauŕ ’паўночны нырэц, Columbus arcticus’, гл. Фасмер, 2, 154. Бел. кавур з паўн.-рус. гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяве́ц (певец) ’журавель’ (пстрык., Мат. Гом.). Табуізаваная назва жураўля, від слоўнай магіі, параўн. весялец ’тс’ (коб не журыліс цальны год, то мы зовом іх весельцэ, КСТ); ад пявец ’пявун’, пець ’спяваць’ (гл.), параўн. ст.-бел. півец, певец ’пеўчы’: послухати гудебъ и певъцовъ царевыхъ (Сл. Скарыны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухля́квід грыбоў Lentinus (Fr.)’ (Сярж.–Яшк.). Параўн. рус. суха́рик ’сыраежка бурачковая, Russula obscura Romell.’, суха́рь ’сыраежка белая, Russula delica Fr.’. Да сухі (гл.), названы паводле кансістэнцыі мякаці — сухой і пругкай, якая не гніе, а засыхае пасля даспявання (Сярж.–Яшк., 57; Мюллер, SlW, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАШЭ́РЫЯ (Vaucheria),

род ніткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. вашэрыевых. Больш за 60 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. Жывуць у прэсных і марскіх вадаёмах, на вільготнай глебе ўтвараюць зялёныя аксамітныя дзернавінкі. На Беларусі ў азёрах і невял. вадаёмах трапляецца 1 таксанамічна не вызначаны від.

Ніткі тонкія, трубчастыя, слабаразгалінаваныя, зялёныя або жоўта-зялёныя, без перагародак (уяўляюць сабой адну вял. шмат’ядравую клетку), прымацаваныя да субстрату рызоідамі. У цэнтр. ч. вакуоля з клетачным сокам. Хларапласт дыскападобны, без пірэноіда. Запасное рэчыва — алей. Бясполае размнажэнне апланаспорамі, зааспорамі і цыстамі, палавое — аагамія. Палавыя органы — аагоніі і антэрыдыі (асн. сістэматычная прыкмета роду), утвараюцца на бакавых галінках. Вегетатыўнае размнажэнне бывае рэдка.

Вашэрыя.

т. 4, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЛАВАНО́СЕЦ (Corynephorus),

род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я: На Беларусі трапляецца атлантычна-еўрап. від — булаваносец сіваваты (C. canescens;). Расце на пясчаных мясцінах, узлесках сухіх хваёвых лясоў у паўд. і зах. раёнах на паўн.-ўсх. мяжы арэалу.

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі полымі сцёбламі (саломінамі) выш. 10—35 см і каранёвым валасніком. Лісце сівое, шчацінкападобнае, згорнутае, тонказавостранае, цвёрдае, шурпатае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя ў кароткай раскідзістай або сціснутай мяцёлцы з нешматлікіх маленькіх каласкоў. Ніжняя кветкавая лускавінка з членістым булавападобным асцюком (адсюль назва). Плод — зярняўка. Дэкар. і кармавыя расліны, замацавальнікі пяскоў (утвараюць шчыльную дзярніну).

Булаваносец сіваваты.

т. 3, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЯКІ́, ганабобель,

дурніцы (Vaccinium uliginosum),

від кветкавых раслін з роду ягаднік сям. верасовых. Пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляецца ўсюды на сфагнавых балотах і ў забалочаных хваёвых лясах разам з багуном, утварае зараснікі.

Невял. разгалінаваны лістападны кусцік выш. да 1 м з прамымі галінкамі. Лісце цвёрдае, эліптычнае, шаравата-шызае, чаргаванае. Кветкі дробныя, белыя з ружовым адценнем, па 1—3 на канцах леташніх парасткаў. Плод — сакаўная сінявата-чорная ягада з шызым воскападобным налётам. Лек. (добры проціцынготны і вяжучы сродак, садзейнічае вывядзенню з арганізма радыенуклідаў), харч. (ягады кісла-салодкія, ядомыя, маюць цукры, дубільныя рэчывы, фенолы, вітаміны і інш.), кармавая і меданосная расліна.

Буякі.

т. 3, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЫКІ́»,

валуны, помнік прыроды на Беларусі. 2 блокі чырвонага буйназярністага граніту за 4 км на Пн ад в. Іканы Барысаўскага р-на Мінскай вобл., на З ад дарогі Зембін—Бягомль. Даўж. паўн. блока 3 м, шыр. 1,8 м, паўд. — адпаведна 2,5 м і 1,4 м, выш. да 2,1 м, агульны абвод 14,3 м. Аб’ём 17 м³, маса каля 50 т. Прынесены са Скандынавіі каля 200 тыс. гадоў назад. На паверхні «быкоў» расце 21 від лішайнікаў і 8 відаў імхоў, сярод якіх ёсць рэдкія. Назва «быкоў» звязана з легендай, паводле якой Бог ператварыў у камяні быкоў і аратага, што працаваў на Вялікдзень.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 3, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БААБА́Б (Adansonia digitata),

від кветкавых раслін сям. бамбаксавых, або баабабавых. Пашыраны ў афр. саваннах. Інтрадукаваны на Мадагаскар і ў засушлівыя трапічныя раёны Азіі. Жыве да 4—5,5 тыс. гадоў.

Дрэвы выш. да 25 м з тоўстым (дыям. да 4—10 м) ствалом і разгалістай кронай. Драўніна рыхлая, з вял. запасам вады, часта загнівае, таму ствол баабаба звычайна пусты. Лісце пальчата-складанае, у засушлівы перыяд ападае. Кветкі адзіночныя, 12—20 см у дыяметры, белыя, духмяныя. Плод — прадаўгаватая яйцападобная каробачка даўж. да 40 см. З кары баабаба атрымліваюць грубае валакно на выраб вяровак, рыбалоўных сетак, тканін для адзення; з мякаці пладоў гатуюць прахаладжальныя напіткі. Лісце і плады ядомыя.

Баабаб.

т. 2, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)