РА́КАЦЫ (Rákóczi) Дзьёрдзь I (8.6.1593, г. Серэнч, Венгрыя — 11.10.1648),
князь Трансільваніі ў 1630—48. Пераемнік Г.Бетлена. У 1643 заключыў антыгабсбургскі саюз са Швецыяй, у 1645 і з Францыяй і ўключыўся ў Трыццацігадовую вайну 1618—48. У лют. 1644 на чале 30-тыс. войска рушыў у паход супраць Габсбургаў, у ходзе якога заняў б.ч. Славакіі, у 1645 злучыўся са швед. войскамі, якія трымалі ў аблозе г. Брно. У снеж. 1645 заключыў у г. Лінц (Аўстрыя) мірны дагавор з венг. каралём Фердынандам III Габсбургам, паводле якога прызнана далучэнне да Трансільваніі 5 заваяваных Р. венг. камітатаў (адм. адзінак) і прадастаўлена свабода веравызнання на падуладных Габсбургам венг. землях. Устанавіў сяброўскія сувязі з Б.Хмяльніцкім. Заахвочваў развіццё гарнарудных промыслаў, рамяства і гандлю. Заснаваў ун-т у г. Шарашпатак (Венгрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗАНАЎ Сяргей Рыгоравіч (29.9.1894, Масква — 9.1.1957),
рускі пісьменнік, рэжысёр, педагог. Займаўся тэорыяй і практыкай маст. выхавання дзяцей (кн. «Тэатр для дзяцей», 1925, з Н.Сац, і інш.). Аўтар п’ес «Будзь гатоў» (паст. 1924), «Негрыцяня і малпа» (паст. 1927, з Сац), аповесцей «Прыгоды Траўкі» (1928), «Неспакойны характар» і «Ізумрудныя берагі» (1942) і інш. У 1928—30 маст. кіраўнік БДТ-2 і педагог студыі пры т-ры. Зрабіў значны ўплыў на развіццёт-ра ў перыяд яго станаўлення, паставіў спектаклі: «Разлом» Б.Лаўранёва (1928), «Рэйкі гудуць» (1929, з Саннікавым), «Горад вятроў» (1930, з М.Міцкевічам), «Цудоўны сплаў» (1934) У.Кіршона, а таксама «Авангард» В.Катаева (1930, з Саннікавым), «Гонар» А.Траецкага і Р. (1934); у БДТ-3 — «Рыкашэт» У.Галубка (1935).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬПЫ (Salpae),
клас хордавых жывёл падтыпу абалоннікаў (паводле інш. класіфікацыі — атрад кл. пелагічных абалоннікаў Thaliacea). 2 атр. (падкл.): бачоначнікі (Cyclomyaria) і ўласна С. (Desmomyaria), 25 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, акрамя Паўн. Ледавітага. Свабоднаплаваючыя адзіночныя і каланіяльныя жывёлы. Трымаюцца пераважна паблізу паверхні вады. Здольныя да свячэння (за кошт сімбіятычных бактэрый).
Даўж. ад некалькіх міліметраў да 33 см. Цела бочачкападобнае, укрыта празрыстай абалонкай (тунікай). Сэрца на брушным баку, крывяносная сістэма незамкнёная. Нерв. сістэма прадстаўлена надглотачным нерв. вузлом, над якім размешчана святлоадчувальнае вочка. Дыхаюць жабрамі. Кормяцца фітапланктонам. Гермафрадыты. Жыццёвы цыкл адбываецца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Бясполыя асобіны (аазоіды) размнажаюцца пачкаваннем. Развіццё без стадыі лічынкі. У дарослых знікае хорда і хвост. Корм для некат. рыб, марскіх чарапах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРА́ЎДНЫЯ ВО́СЫ, грамадскія восы,
складкаватакрылыя восы (Vespoidea ці Vespidae),
надсямейства ці сям. насякомых атр. перапончатакрылых. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На Беларусі больш за 25 відаў адзіночных, грамадскіх. восаў і шэршняў. Апыляльнікі раслін, знішчаюць шкодных насякомых, шэршні шкодзяць пчалярству.
Цела даўж. 8—30 мм, прадаўгаватае, голае або ўкрыта валаскамі. На брушку чорныя і жоўтыя палосы. Пярэднія крылы складваюцца ўдоўж. Вусікі ніткападобныя, у самцоў 13-, у самак 12-членікавыя. Пярэднягрудзі маюць дугападобную выразку, якая дасягае асновы крылаў. Жывуць у гнёздах (паўсфера з ячэйкамі ў адзін паверх, сфера з шматпавярховымі ячэйкамі ці інш.). Соты будуюць з «паперы», якую атрымліваюць з перажаваных і апрацаваных ферментамі расл. рэшткаў. Лічынак кормяць інш. насякомымі, пераважна вусенямі. Развіццё з поўным ператварэннем. Зімуюць аплодненыя маткі.
нарвежскі кампазітар, скрыпач, дырыжор; адзін з заснавальнікаў нарв. кампазітарскай школы. Вучыўся у Лейпцыгскай кансерваторыі (1863—67). З 1871 канцэртмайстар аркестра муз.т-ва ў Лейпцыгу, у 1872—77 (да 1874 з Э.Грыгам) і 1880—83 узначальваў Муз.т-ва Хрысціяніі. У 1883—1908 гал. капельмайстар аркестра Каралеўскага т-ра ў Капенгагене. Яго музыка пабудавана на ладава-інтанацыйнай аснове нарв. фальклору, вызначаецца яскравым каларытам, ёй уласцівы рысы ням. рамантызму. Зрабіў значны ўплыў на развіццёмуз. жыцця сканд. краін. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1867, 1876), 4 нарв. рапсодыі (1872—77), сімф. паэма «Зарахайда», п’еса «Карнавал нарвежскіх артыстаў» (1874), канцэрты для скрыпкі (1870) і віяланчэлі (1871) з арк., камерна-інстр. ансамблі, хоры, рамансы і песні, апрацоўкі нар. песень і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ Сцяпан Фёдаравіч (н. 8.10.1943, в. Шавялі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. юрыст, гісторык, філосаф. Д-рюрыд.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1967). З 1967 пам. пракурора Чэрыкаўскага р-на. У 1971—74 і 1981—85 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. У 1974—77 у Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1977—81 інспектар Мін-ва вышэйшай адукацыі БССР; з 1985 у Гродзенскім ун-це (дэкан, заг. кафедры). З 1990 рэктар Бел. недзяржаўнага ін-та правазнаўства. Даследуе развіццё сацыялаг., паліт. і прававой думкі Беларусі.
Тв.:
Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974;
История юридической науки Беларуси. Мн. 2000 (разам з І.Юхо);
Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVIII стст. 2 выд.Мн., 2000 (разам з С.А.Падокшыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЛЕАЛО́ГІЯ (ад грэч. spēlaion пячора + ...логія), пячоразнаўства,
навука, якая вывучае пячоры. Даследуе ўмовы іх утварэння, мікраклімат, марфалогію, гідраграфію, расл. і жывёльны свет, выкарыстанне пячор, рэшткі стараж. матэр. культуры, наскальныя і скульптурныя выявы. Падзяляецца на раздзелы: рэгіянальная С., геа-, бія-, антрапа-, палеантаспелеалогія, прыкладная, тэхн. С. Цесна звязана з геолага-геагр. навукамі (у т. л. карстазнаўствам), археалогіяй, біялогіяй і інш.
Пачала фарміравацца ў 2-й пал. 19 ст. У яе развіццё зрабілі ўклад вучоныя: франц. Э.Мартэль (прапанаваў тэрмін «С.» ў 1900), аўстр. А.Шмідль, Ф.Краўс, А. Грунд, амер. У.Дэйвіс, сав. Г.А.Максімовіч, В.М.Дублянскі. М.А.Гваздзецкі і інш.Вял. ўклад у даследаванне пячор спелеолагаў-спартсменаў (спелеатурыстаў). На Беларусі з 1971 дзейнічае клуб спелеатурызму «Гелектыт» (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛА́МУСзрокавыя бугры,
частка прамежкавага мозга, парныя збіранні шэрага рэчыва, якія ўтвараюць бакавыя сценкі 3-га жалудачка; гал. падкоркавы цэнтр інтэграцыі адчувальнасці. У ніжэйшых пазваночных забяспечвае ажыццяўленне рэфлексаў. Развіццё Т. звязана з фарміраваннем кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. У Т. чалавека вылучаюць каля 60 ядраў (спецыфічных і неспецыфічных). Мае некалькі функцыян. зон, звязаных са сваёй коркавай вобласцю. Т. вентральны мае сярэдзінныя, медыяльныя, вентралатэральныя і заднія ядры; дарсальны — пярэднія, медыяльнае і дарсальнае, перадпокрыўныя ядры. Вылучаюць функцыян. класы гэтых ядраў: спецыфічныя ядры скураных сенсорных органаў, вока і вуха (пераключальныя структуры саматычных і вісцэральных сістэм); ядры з пераважна рухальнымі функцыямі (звязваюць мазжачковыя і базальныя гангліі з рухальнай карою); ядры з асацыятыўнымі функцыямі, таксама неспецыфічныя ядры (павышаюць узбуджальнасць коркавых нейронаў і здольнасць да адказаў на паступаючыя імпульсы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЎМАТАЛО́ГІЯ (ад траўма + ...логія),
галіна медыцыны, якая вывучае пашкоджанні апорна-рухальнай сістэмы (вывіхі, пераломы, расцяжэнні і інш.), распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі; найстараж. раздзел медыцыны, аснова хірургіі. Цесна звязана з артапедыяй. На Беларусі н.-д. работа вядзецца ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім мед. ун-тах. Гомельскім мед. ін-це. Асн. кірункі даследаванняў: прафілактыка вытв., быт., дарожна-трансп. і дзіцячага траўматызму, лячэнне ўскладненых, спалучаных і множных пашкоджанняў касцей і суставаў, артраскапічная хірургія. эндапратэзаванне вял. суставаў, лячэнне траўмаў кісці, вострых ускладненых спінальных траўмаў і інш. Уклад у развіццё Т. зрабілі Я.Дз.Белаенка, І.Р.Варановіч, А.А.Губко, А.С.Крук, В.А.Маркс, Р.Х.Мініна, А.У.Руцкі і інш.
Літ.:
Воронович И.Р., Белоенко Е.Д. Очерки развития ортопедии и травматологии в Республике Беларусь // Мед. новости. 1997. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫ́СЦКІ КЛУБ,
самадзейнае грамадскае аб’яднанне аматараў турызму. Звычайна аб’ядноўвае турыстаў пэўнага напрамку (турызм пешаходны, на лодках, плытах, веласіпедах, аўтамабілях і інш.). На Беларусі 1-ы Т.к. з’явіўся ў 1959 (Мінск, спарт.т-ва «Чырв. сцяг»; у 1962 рэарганізаваны ў Мінскі гар. клуб турыстаў). Т.к. ўзніклі на аснове турысцкіх секцый калектываў фіз. культуры мінскіх, абл. і інш. прадпрыемстваў і арг-цый. Першапачатковая работа абмяжоўвалася арганізацыяй паходаў выхаднога дня, турысцкіх злётаў і спаборніцтваў па арыентаванні на мясцовасці. Пазней склаліся сувязі з Т.к. інш. рэспублік СССР. Найб.развіццё Т.к. атрымалі ў 1970—80-я г.; у 1977 іх было 170. На пач. 2001 найб. прадстаўнічымі сярод занальных і гарадскіх Т.к. былі Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Мазырскі, Маладзечанскі, Мінскі, Салігорскі, а таксама шэраг Т.к. буйнейшых прадпрыемстваў і навуч. устаноў Беларусі.