СПЕЛЕАЛО́ГІЯ (ад грэч. spēlaion пячора + ...логія), пячоразнаўства,
навука, якая вывучае пячоры. Даследуе ўмовы іх утварэння, мікраклімат, марфалогію, гідраграфію, расл. і жывёльны свет, выкарыстанне пячор, рэшткі стараж. матэр. культуры, наскальныя і скульптурныя выявы. Падзяляецца на раздзелы: рэгіянальная С., геа-, бія-, антрапа-, палеантаспелеалогія, прыкладная, тэхн. С. Цесна звязана з геолага-геагр. навукамі (у т. л. карстазнаўствам), археалогіяй, біялогіяй і інш.
Пачала фарміравацца ў 2-й пал. 19 ст. У яе развіццё зрабілі ўклад вучоныя: франц. Э.Мартэль (прапанаваў тэрмін «С.» ў 1900), аўстр. А.Шмідль, Ф.Краўс, А. Грунд, амер. У.Дэйвіс, сав. Г.А.Максімовіч, В.М.Дублянскі. М.А.Гваздзецкі і інш. Вял. ўклад у даследаванне пячор спелеолагаў-спартсменаў (спелеатурыстаў). На Беларусі з 1971 дзейнічае клуб спелеатурызму «Гелектыт» (Мінск).
Літ.:
Гвоздецкий Н.А. Карст. М., 1981.
т. 15, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)