Ко́шка1 ’касільна’ (Маш.). Гл. кошка2.

Ко́шка2прыстасаванне ў выглядзе якара для падымання прадметаў з вады’ (ТСБМ, Нар. словатв., Ян.). Да кошка ’самка ката’. Гл. кот1.

Ко́шка3 ’вілы для гною, бусак’ (Мат. Гом.), ’матыка’ (Мат. Маг.). Гл. кошка2.

Ко́шка4 ’народная назва грыба пеўнік стракаты’ (Жыв. сл.). Гл. кот2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кліцапрыстасаванне для вялення ўюноў у печы ці на агні: дзве падстаўкі з зарэзамі, на якія кладуць папярочкі з нанізанымі ўюнамі’ (ТС). Першапачаткова абазначала ’пекла’ ў пераносным сэнсе — ’пекла для ўюноў’. Утворана ад пекл‑а і прасл. суф. *‑ьce: pьklcьe, у якім ‑ь‑ для зручнасці вымаўлення збегу зычных перайшло ў ‑i‑ (параўн. *sьrd‑ьce > ’сэрца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́рацьпрыстасаванне для сушкі бобу’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Параўн. зарадзіць ’закласці ў азярод’: «У зараць убіў калы і палажыў жэрдзя, і зарадзіў боп» (Сл. паўн.-зах.), таму, відаць, зарадзь. Форма гэта — варыянт да азярод (рус. дыял. зоро́д, за́род ’сцірта сена, месца для захавання сена, прыстасаванне для сушкі сена’, зоро́дить ’укладваць снапы ў зород’). Пра адлюстраванне розных ступеней аблаўта і іншыя гіпотэзы гл. азярод. Пачатковае а‑ мела прэфіксальны характар і магло адсутнічаць. Балт. паходжанне недастаткова аргументаванае для азярод (Лаўчутэ, Сл. балт., 137), неверагодна для зараць. Бернштэйн (Фонетика, 152), відаць, справядліва гаварыў пра дублетнасць і.-е. gʼhord‑/ghord‑ і яго прасл. адлюстраванне zord‑/gord‑. Форма за́радзь з націскам на першым складзе другасная: zord‑ > зо́род‑ > зороди́ти > зарадзі́ць > за́радзь. Шахматаў (Очерк древн. периода, 153) адзначае, што, паколькі зарод мае а і ў окаючых дыялектах, магчымы ўплыў прэфікса за‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́вад, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. выводзіць — вывесці (у 1–3 знач.).

2. ‑у. Суджэнне, якое лагічна вынікае з меркаванняў. Тэарэтычныя, практычныя вывады. Канчатковы вывад. □ Круцілі і так і гэтак і кожны раз прыходзілі да вываду — трэба будаваць новыя печы. Карпаў.

3. ‑а. Спец. Провад або спецыяльнае прыстасаванне, прызначанае для сувязі са знешнім асяроддзем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчэ́п, ‑а, м.

1. Адзін або некалькі вагонаў, адчэпленых ад поезда. Яшчэ і яшчэ пасылае Шчупак уперад адчэпы, і кожны з іх ідзе на свой, загадзя вызначаны, пуць. Васілёнак.

2. ‑а. Прыстасаванне для вызвалення зачэпленых пад вадой кручка, блешні. Адчэп — важнае металічнае кальцо на доўгім шнуры. Вудзільна прадзяецца праз кальцо, якое затым слізгае ўніз па лёсцы і сваёю вагой ударае па кручках. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісі́ца 1, ‑ы, ж.

1. Тое, што і ліс (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што і ліса (у 1 знач.).

лісі́ца 2, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тоўстае круглае палена, якое кладзецца ўпоперак саней для перавозкі бярвення.

2. Прыстасаванне для сціскання дошак; ціскі.

лісі́ца 3, ‑ы, ж.

Тое, што і лісічка ​2. Ля кратовых ямак — грыбы лісіцы выскачылі з зямлі, дробненькія яшчэ. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы; Р мн. ‑савак і (радзей) засо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Рухомая металічная або драўляная пласцінка на прабоях для запірання дзвярэй. Зачыніць дзверы на засаўку. □ Злева, ля вушака, было маленькае акенца, праз якое.. адмыкалі сені: пацягнеш за вяровачку — і адсунеш жалезную або драўляную засаўку. Дамашэвіч. // Прыстасаванне ў форме шырокай металічнай пласціны, якой закрываюць комін; юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяфра́гма, ‑ы, ж.

1. Мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной (у млекакормячых жывёл і чалавека).

2. Прыстасаванне для змянення дыяметра дзеючай адтуліны ў фота- ці кінааб’ектыве.

3. Вертыкальная сценка з бетону, металу і пад. у целе земляных ці камененакідных плацін для забеспячэння іх воданепранікальнасці.

4. Кальцавая перагародка ў трубаправодзе для стварэння перападу ціску, каб вызначыць расход вадкасці, газу і пад.

[Ад грэч. diáphragma — перагародка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жураве́ль 1, ‑раўля, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай. Жураўлі праляталі над полем, Забіраючы лета з сабой. Колас. І вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах. Гурло.

жураве́ль 2, ‑раўля, м.

Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады, якое складаецца са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Журавель варухнуўся, хутка падаўся вочапам уніз да вады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікая падоўжная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны. [Брызент] прыціскалі загадзя падрыхтаванымі планкамі, прыбівалі цвікамі. Лупсякоў. Дзед старой рукою настругаў яловых планак. Дубоўка. Набіраем на пруткі 80 пецель, з іх 10 — на планку для гузікаў. «Беларусь».

•••

Ордэнская планка — металічная або іншая палоска, абцягнутая ордэнскай стужкай.

Прыцэльная планка — прыцэльнае прыстасаванне ў некаторых відах зброі.

[Лац. planka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)