БЯДРЫ́НЕЦ (Pimpinella),

род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі звычайна трапляецца бядрынец каменяломнікавы (P. saxifraga), які расце ў светлых лясах, на ўзлесках, каля дарог, а таксама вельмі рэдка ў хмызняках і на ўзлесках. Бядрынец вялікі (P. major) занесены ў Чырв. кнігу.

Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце няпарнаперыстае, чаргаванае, ніжняе звычайна ў разетцы. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасонах. Плод — віслаплоднік. Лек., харч., меданосныя і кармавыя расліны; карані і насенне маюць эфірны алей, дубільныя рэчывы, сапаніны, гліказід пімпінелін.

Бядрынец: 1 — каменяломнікавы; 2 — вялікі.

т. 3, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНСІЯНА́Т,

установа (гасцініца або дом адпачынку) у курортнай мясцовасці для індывід. ці сямейнага адпачынку. Знаходзіцца ў распараджэнні ведамстваў, арг-цый, прадпрыемстваў, курортных аб’яднанняў. Мае спальныя памяшканні, кухню са сталовай, памяшканні культ.-масавага абслугоўвання, спарт. пляцоўкі. Адрозніваюць П. адпачынку і П. з лячэннем. П. адпачынку мае таксама мед. пункт (звычайна з фізіятэрапеўт. і зубаўрачэбным кабінетамі). У іх могуць адпачываць сем’і з дзецьмі пасля 4 гадоў (ёсць урачы-педыятры, выхавальнікі, дзіцячыя спарт. пляцоўкі і пакоі гульняў). П. з лячэннем звычайна размешчаны паблізу курортных мед. устаноў (санаторыяў, паліклінік, бальнеагразелячэбніц); мед. абслугоўванне амбулаторнае. На Беларусі 17 дамоў адпачынку і П. (1999).

Э.​А.​Вальчук.

т. 12, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРА́ЛЬНАЯ МАШНА,

машына для мех. мыцця, паласкання і адціскання бялізны. Бываюць без адціскання (малагабарытныя пераносныя), з ручным валковым адцісканнем, паўаўтам. двухба́кавыя з дыскавым актыватарам раствору і цэнтрыфугай для адціскання або аднаба́кавыя барабаннага тыпу, аўтаматычныя з праграмным кіраваннем (звычайна аднаба́кавыя барабаннага тыпу).

Перамешванне бялізны і актывацыя раствору, неабходная для яго інтэнсіўнай цыркуляцыі, ажыццяўляецца звычайна вярчальным лопасцевым дыскам (актыватарам) ці барабанам. Актыватар манціруецца ў дно ці ў сценку бака, прыводзіцца ў рух электрарухавіком, што ўключаецца таймерам. У машынах барабаннага тыпу бялізна мыецца ў перфарыраваным барабане, які рэверсіўна круціцца ў пральным баку, запоўненым мыйным растворам. Загрузка бытавых П м. да 5 кг, камунальных — да 200 кг сухой бялізны.

т. 12, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іхтыёз

(н.-лац. ichthyosis , ад гр. ichthys = рыба)

скурная хвароба, звычайна спадчынная, пры якой скура пакрыта цвёрдымі шурпатымі лускавінкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ёўня

(літ. jáuja)

будыніна з печкай для прасушвання снапоў перад малацьбой (звычайна пад тым жа дахам, што і ток).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мадэмуазэ́ль

(фр. mademoiselle)

ветлівы зварот да дзяўчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах (звычайна далучаецца да імя або прозвішча).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мігрэ́нь

(фр. migraine, ад гр. hemikrania = палавіна чэрапа)

хвароба, якая суправаджаецца прыступамі галаўнога болю, звычайна ў адной палавіне галавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гімна́зія

(польск. gimnazjum, ад гр. gymnasion)

агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова звычайна гуманітарна-філалагічнага кірунку (напр. жаночая г., класічная г.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

але́

(фр. allez = ідзіце!)

выкрык (звычайна артыста ў цырку): «Наперад! Пачынай!»;

парад-але — урачысты выхад усіх удзельнікаў цыркавога прадстаўлення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па́ган

(ад гр. pagos = лёд + on = якое існуе)

сукупнасць арганізмаў у тоўшчы лёду, якія звычайна знаходзяцца ў стане анабіёзу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)