заі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

У мінулым: зямельны ўчастак, заняты па праву першага валодання, звычайна ўдалечыні ад іншых ворных зямель; цяпер на Урале і ў Сібіры — назва некаторых невялікіх адцаленых пасяленняў (земляробчых, паляўнічых, рыбалавецкіх).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)