ХАРЛА́МАЎ Сямён Ільіч (30.4.1921, г. Красны Кут Саратаўскай вобл., Расія — 5.5.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Засл. ваенны лётчык СССР (1972). Ген.-палк. авіяцыі (1975). Скончыў Сталінградскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), ваен. акадэміі паветр. (1955) і Генштаба (1961). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір эскадрыллі старшы лейтэнант Х. вызначыўся разведвальнымі палётамі ў час Бел. аперацыі 1944 у раёне рэк Проня, Бася, Дняпро; да ліст. 1944 зрабіў 574 баявыя вылеты. Пасля вайны на адказных пасадах у ВПССССР, ЦК ДТСААФ СССР па авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХЛО́Ў Аляксей Гаўрылавіч (н. 24.11.1917, р.п. Ртутны Руднік Данецкай вобл., Украіна),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1953). У 1935—38 настаўнік, на культ.-асв. рабоце ў Курскай і Арлоўскай абл.УдзельнікВял.Айч. вайны. З 1952 рэферэнт, з 1953 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці Прэзідыума АНБССР. З 1964 у політэхн. ін-це (з 2002 Бел.нац.тэхн.ун-т). Даследуе гісторыю Беларусі 1917—25.
Тв.:
Коммунистические части особого назначения в Белоруссии. Мн., 1974;
Крах.антисоветского бандитизма в Белоруссии в 1918—1925 гг.Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МІЧ Фёдар Васілевіч (н. 22.4.1917, с. Новадзімітрыеўка Іванаўскага р-на Херсонскай вобл., Украіна),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Качынскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951). Ў Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Сталінградскім, Цэнтр. і 1-м Бел. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, пам. камандзіра знішчальнай авіядывізіі па паветр.-стралк. службе. Да жн. 1944 зрабіў 535 баявых вылетаў, асабіста збіў 13 і ў пары 4 самалёты праціўніка. Вызначыўся ў баях пад Ленінградам, Сталінградам, Арлом, Гомелем, Бабруйскам, Люблінам, Варшавай, Берлінам. Пасля вайны да 1962 на камандных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РА (сапр. Маржкоўскі ці Меражкоўскі) Павел Іванавіч (? — каля 1670), дзяржаўны дзеяч Украіны. Валынскі шляхціц, прыбліжаны (пазней зяць) Б.Хмяльніцкага. Удзельніквызв. вайны 1648—54 супраць польскага панавання. Выступаў супраць далучэння Украіны да Расіі, удзельнічаў у падпісанні ўкр.-польскага Гадзяцкага дагавора 1658. Пасля вымушанай адмовы ад улады Ю.Хмяльніцкага (сын Б.Хмяльніцкага, гетман Украіны ў 1659—63) абвясціў сябе гетманам Правабярэжнай Украіны (1663—65). Са сваімі казацкімі палкамі далучыўся да паходу польскіх войск на Левабярэжную Украіну (1663—64), разам з палякамі падаўляў нар. хваляванні 1663—65 на Правабярэжнай Украіне. У 1665 пад націскам паўстанцаў уцёк у Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУБУКО́Ў Сямён Ісакавіч (7.1.1907, в. Кузьмінічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 30.6.1983),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1929. Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939), «Выстрал» (1940) і ўдасканалення афіцэрскага саставу (1944), Вышэйшую афіцэрскую школу бранятанк. і механіз. войск (1948). У Вял.Айч. вайну з мая 1942 на Зах., Цэнтр., 1-м Прыбалт. франтах; удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі. Батальён на чале з маёрам Ч. вызначыўся ў Курскай бітве: 12.7.1943 фарсіраваў р. Выцебець, вызваліў райцэнтр с. Ульянава і інш.нас. пункты Калужскай вобл.; паранены Ч. не пакінуў поля бою. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙКО́ЎСКІ Лазар Рыгоравіч (9.5.1901, г. Гродна — 3.1.1982),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Вучыўся ў аспірантуры Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве (1933—35). З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Гродзенскага, Брэсцкага гаркомаў КПЗБ. У 1926—28 чл.ЦККПЗБ, кіраўнік ваен. і арганізац. аддзелаў ЦККПЗБ. За рэв. дзейнасць у 1923 і 1927 арыштаваны польск. ўладамі, на палітычным працэсе 35-і (крас. 1929, Беласток) засуджаны на 15 гадоў зняволення. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток). УдзельнікВял.Айч. вайны. У 1945—57 на сав. рабоце ў Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБІ́НА Васіль Васілевіч (9.4.1914, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна — 3.9.1942),
удзельнікпартыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Адэскае ваен.пях. вучылішча (1938), спецшколу Генштаба РСЧА (1941). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 камандзір дыверсійнай групы ў тыле ворага ў раёне Лепеля, з сак. 1942 — разведвальна-дыверсійнага атрада, які дзейнічаў у раёне Полацк—Маладзечна—Мінск. За час дзейнасці правёў 19 дыверсій на чыгунцы, знішчыў 11 мастоў, 23 км сувязі, 23 аўтамашыны, самалёт праціўніка. Маёр Ш. загінуў у час падрыву чыг. эшалона праціўніка. У г. Валожын яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЧАНКА Ягор Арцёмавіч (3.2.1919, в. Палыкавічы Магілёўскага р-на — 12.1.1981),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскае ваенна-інж. вучылішча (1941), Маскоўскую вышэйшую інж.-мінную школу (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце са студз. 1942. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, баёў у Польшчы, Германіі, вайны з Японіяй 1945. Палкавы інжынер капітан Ю. вызначыўся 26—27.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад Кіева, дзе падрыхтаваў і арганізаваў пераправу дэсанта, усяго палка, артылерыі і боепрыпасаў; паранены кіраваў пераправай. Да 1948 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РАШ Іван Апанасавіч (5.12.1897, в. Ужынец Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. —26.2.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Барысаўскага р-на ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Гомельскую саўпартшколу (1927). З 1918 у Чырв. Арміі, удзельнікграмадз. вайны 1918—20. З 1922 на гасп., сав. і прафс. рабоце. Са студз. 1940 нам.заг. аддзела Мінскага абкома КП(б)Б, 1-ы сакратар Барысаўскага райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 узначаліў Барысаўскі падп. гарком-райком КП(б)Б, адзін са стваральнікаў Барысаўскага патрыятычнага падполля. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНГОЛЬЦ Аркадзь Паўлавіч (1889, г. Віцебск — 15.3.1938),
савецкі вайсковы і дзярж. дзеяч. Удзельнік 1-й рас. (1905—07) і Кастр. (1917) рэвалюцый. З 1918 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, рэўваенсаветаў шэрага армій Усх., Зах. і Каўк. франтоў. З 1923 нач. Ваенна-паветр. сіл РСЧА, нам. наркома, у 1930—37 нарком знешняга гандлю СССР. Чл.ВЦВК і ЦВКСССР у 1919—37, ЦККВКП(б) у 1927—34. Аўтар брашур і артыкулаў пра ўстанаўленне сав. улады, знешні гандаль СССР і інш. Ў 1937 арыштаваны, у сак. 1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988.