Ю́РЧАНКА Ягор Арцёмавіч (3.2.1919, в. Палыкавічы Магілёўскага р-на — 12.1.1981),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскае ваенна-інж. вучылішча (1941), Маскоўскую вышэйшую інж.-мінную школу (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце са студз. 1942. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, баёў у Польшчы, Германіі, вайны з Японіяй 1945. Палкавы інжынер капітан Ю. вызначыўся 26—27.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад Кіева, дзе падрыхтаваў і арганізаваў пераправу дэсанта, усяго палка, артылерыі і боепрыпасаў; паранены кіраваў пераправай. Да 1948 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.

Я.А.Юрчанка.

т. 18, кн. 1, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)